Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 179
Перейти на страницу:

Гэткія дачыненьні польскіх уладаў да беларускага школьніцтва і наагул да асьветы ў беларускай мове прымусілі беларусаў арганізаваць навучаньне моладзі беларускае граматы ўпотайку па хатах. У дапамогу патаёмнага навучаньня быў выдадзены беларускі лемантар «Першыя зярняткі» (кірыліцай) і «Засеўкі» (лацінікай). Калі згледзелі гэта ўлады, дык лемантар «Засеўкі» сканфіскавалі, а «Першыя зярняткі» па вёсках паліцыя нішчыла.

У праводжаньні акцыі пазашкольнай асьветы моцна дапамагала беларуская прэса і розныя беларускія выданьні. Тут вялікія заслугі мела Беларускае Выдавецтва ў Вільні, якое выдала даволі шмат розных беларускіх падручнікаў, кніжок, і беларуская прэса, якая першымі гадамі польскае ўлады на Беларусі была даволі багатая. Выходзілі пераважна розныя беларускія тыднёвыя, двутыднёвыя і месячныя часапісы і ў іх заўсёды рэдакцыі прысьвячалі вялікую ўвагу беларусаведзе, хоць выразна гэтага не акцэнтавалі. З раней выдаваных беларускіх газэтаў і часапісаў выходзілі ў Вільні «Беларуская Крыніца» (1917—1937) і сельскагаспадарскі часапіс «Саха». Беларускі Сялянскі Саюз выдаваў газэту «Сялянская Ніва», Праваслаўнае Аб'яднаньне — «Праваслаўная Беларусь», Беларуская Сялянская Партыя — «Народ», а «Грамада» і «Змаганьне» выдавалі стала свае газэты пад рознымі назовамі: «Праца», «За працу», «Наша Праца» і падобныя. Праваслаўныя беларусы выдавалі свае рэлігійныя часапісы: «Беларуская Зарніца», «Сьветач Беларусі», «Царква і народ». Беларусы-каталікі выдавалі свой рэлігійны часапіс «Хрысьціянская Думка» (лацінікай). Выходзілі і беларускія навуковыя, мастацкія ды літаратурныя часапісы: «Родныя Гоні», «Родная мова», «Нёман», «Летапіс» і «Калосьсе». Для дзяцей выходзіў час. «Заранка», «Пралескі» і «Снапок», а для моладзі «Шлях Моладзі». Каапэратары выдавалі час. «Самапомач», а пчаляры — «Беларускую Борць». Нейкі час выходзілі і гумарыстычныя беларускія часашсы «Авадзень» і «Маланка». Вонкава ўсе беларускія часапісы выглядалі сьціпла, бо матар'яльныя выдавецкія магчымасьці былі вельмі абмежаваныя. Выходзілі пераважна неакуратна і часта ўлады іх канфіскавалі. Пэрспэктываў шырэйшага разьвіцьця ня было, бо канфіскацыі, пакараньні рэдактароў, суды прыносілі вялікія матар'яльныя страты і, што найважнейшае, беларускіх часашсаў і газэтаў паліцыя не дапушчала да чытачоў, а пошта не аддавала падпішчыкам. За выпісваньне і чытаньне беларускіх газэтаў пад рознымі прычынамі сыпаліся штрафы, біцьцё, як і за дамаганьне беларускіх школаў. Свайго кальпартажу, свае пошты для распаўсюджаньня газэтаў беларусы ня мелі магчымасьці зарганізаваць, бо наагул цяжка было беларусам выяжджаць куды-небудзь (усе бадай былі пад паліцыйным наглядам і ў часе выездаў ім пагражалі арышты).

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)