Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Ці ж толькі туды?! — дапамагла памочніца з выцертымі ніткамі на паліто. Нябожчыца дома не мела ні з кім і словам перакінуцца — усе такія вучоныя ды важныя ў іх!.. Выседжвалі пару гадоў мы разам ля пад'езда ды пра шчасце гаварылі. Бо кожная з нас яго аднолькава шукала. Цэлую жызню мы шукалі і шукалі, бы тую папараць-кветку, і што? Ніводная шчасця таго так і не ўбачыла. Дачка магла нас клікнуць ці праз дзяцей наказ даць. Напэўно. Але зараз я пра іншае. Ну, добро, не паклікала да нябожчыцы, то мы плакацца не сталі — ліхо цябе бяры!
Ёй жа і горш — усё ж такі дапамаглі б!
— Вядо-омо! Шчэ як дапамаглі б! А яна — унь што выхінула! Аблаяла мужыка, што не прымусіў хірурга ў больніцы зняць у пакой-ніцы залаты пярсцёнак, і давай яе прыбіраць. А малым надто ж цікаво, што робіцца дома. Малыя ўсё наравяць у кватэру ўбіцца — хоць ты што хочаш рабі з імі! Маці сунула дочкам па тры апельсінчыка і ўжэ рамянём паперла на вуліцу.
Во, во, гэдак яны цяпер, гэдак! Замест таго каб перад бабай паставіць на калені ўнучак з набожнай малітвай — столькі баба іх, напэўна, папаняньчыла, на руках папанасіла! — умяшалася зноў старая ў капелюшы.— А ўсё таму, бо ў горадзе забылі чацвёртую запаведзь боскую: «Шануй бацьку сваго і маці сваю!» Я кажу — толькі на вёсцы ашчэ так нас паважаюць! Тут і хаваюць галавой на захад, каб, устаўшы ў дзень Страшнаго суда,— тварам на ўсход быць! Адно з вясковых могілак чалавек на Страшным судзе і ўстаць зможа цэлым, бо тут потым — костачак сваіх не збярэш!
Не збярэ-эш, гэто пра-аўда!— уздыхнуўшы, хтосьці падтрымаў старую ў капелюшы.
— Кінь ты малоць, бабо, быле-што!— вызверыўся на худую мужчына, што сядзеў да яе спіной на другой лаўцы і збіраўся да ўнука на вяселле ў Верцялішкі.— На вёсцы сколькі хочаш было такіх, што ўсе запаведзі твае на зубок памяталі, малітвы перад сняданнем, абедам, вячэрай, сном бумболілі, усе пасты пасцілі, да касцёла кожную нядзелю, кожнае большае і меншае свята бегалі, ксяндзу ручку цалавалі, а бацькоў сваіх дубасілі! Ы-ы-ых, як мэнчылі іх некаторыя! У каморы якой-небудзь трымалі ды шчэ голадам марылі, каб акалеў стары хутчэй!
Суседзі дружна пацвердзілі:
— О-о, колькі было выпадкаў!
Ха, у кожнай вёсцы табе пра такое паведаюць!
Усяк было, дальбо, усяляк! — падтрымала Лізіна памочніца.— Ну, ну, і пахавалі яе?
Ліза ажывілася:
Гэто шчэ не ўсё-о! Вы адно паслухайце, што выдарыласа далей! Значыць, дачок праперла. Малым зноў карціць убіцца ў хату, але маці не падпускала іх нават да дзвярэй — калдавала і калдавала над пакойніцай!
Пярсцёнак здымаючы!
Ага, мо і пярсцёнак той... Ці апранала так марудно, не ўмеючы,— ужэ і не ведаю. Праходзіць многа часу, тады ўжэ рабочыя тую труну з целам вывалаклі на вуліцу, адкрылі борт і — шух у машыну!
Суседка зноў пракаменціравала:
Хіба ж яны цяпер мёртвага ўважаць?
Як па камандзе на гэты раз падхапілі ўсе:
Ніколі на свеце!
А ні-ігдачкі!
Ого, чаго захацела!
Ша, людзі, хай адна гаворыць! Ну, і што?
А што? Збегліса з усяго падворка дзеці. Сёстры смокчуць тыя апельсіны ды кажуць: «Ага, а наша баба Люба памерла ўжэ, і нам цэлы дзень урокаў вучыць не трэ!», «Ага, сёння гуляць нам да самаго вечара можно!..»
Хваляцца так! —дапамагла Зося сяброўцы з бародаўкай.
Хваляцца!
Лаўрэн сумна паківаў галавой ды нечакана для самога сябе ўставіў таксама:
Ат, чаго ад малых хацець, іх — як настроіш, бы тую мандаліну!
Бытта ён дагэтуль не згаджаўся, з усіх бакоў на Лаўрэна абрынуліся:
Але ж — куды глядзяць бацькі-і?!
Што з такіх дачок вырасце, калі ўжэ змалку не прывіць ім пашаны да канчыны чалавека наогул, а тут — родная баба?!
I куды мы до-ойдзем так?!
Лаўрэн заставаўся пры сваёй думцы. Заахвочаны — намерыўся яшчэ штосьці дадаць, але Ліза прыязна кіўнула яму галавой і загаварыла далей сама:
Малыя хваляцца, а няўжэ! Ніякай сцежачкі з яловых лапак, вядомо, не выслалі і высцілаць не думалі, хоць дырэктару паслаць машыну ў лес па яліну — раз плюнуць! Ого, шчэ такое рабіць ён табе стане — дзе вы бачылі?!
А як было?
Просто сын з нявесткай селі ў кабіну ды павязлі тую труну на могілкі.
То добро, што павязлі самі! Маглі паслаць з рабочымі! — заўважыла Зося.
А думаеш, на могілках будуць з нябожчыцай цацкацца? — падхапіла другая.— Вывернуць яміну гэтым... сака... скала... аска... А каб на яго ліха, і язык калом стане, покуль вымавіш такую брыдоту!
Экскаватарам.
Во, скалуватарам! Тады прыгоняць бульдазёр, труну ў яме заваляць — ляжы, бабо!