Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 217
Перейти на страницу:

Заваляць — з тымі бліскучымі вушкамі!

Друскеніцкімі!

Добро шчэ, калі потым хоць раз успомняць!

У сне, можа...

— Таму я і ўпрасіла зяця, каб хаваў мяне на вёсцы — там шчэ за старымі больш-менш глядзяць!

— I я вам скажу — палепшала жызня то палепшала, але не ва ўсім!

О-ой, пра-аўда! Пажывём ды пабачым, што шчэ з гэтаго можа атрымацца!

Кспско атрымаецца! Мабыць, канец свету ідзе!

А што думаеш? У Бібліі ж напісано чорным па белым — як настане двухтысячны рок, так усё і пачне валіцца! А сколькі тут да яго засталоса — дваццаць гадоў! Нават ужэ і меней.

— Учора ўсе мы тут на ўласныя вочы бачылі, як пад шыферам к канцу дня — лятучыя мышы снавалі!

Зімой!

Во — перад самым Новым рокам — лятучыя мышы, дзе і хто такое бачыў?!

Думаеце, дарма гэто?

Вядомо, недаома-а!..

А сны якія цяпер людзям сняцца, вы задумваліса над гэтым! Хібо такія, як калісьці? То пра дублёнкі, то пра машыны, то пра курорты!.. I перад патопам у людзей нз.ўме толькі і было — нажэрціса ды як найбольшую выгоду атрымаць!

Зусім мала засталося канца нам чакаць!

Мяне ўсю аж калоціць ад страху, о-оі-і, як цяпер жы-ыць?!.

Во, во, загаварылі ўжэ і пра канец свету, і пра лятучых мышэй успомнілі! Д'яблаў шчэ прыпляцеце сюды ды чараўніц на памяле! Што вы, дурніцы бязмозглыя, заладзілі тут? — зноў умяшаўся пенсіянер, які збіраўся на вяселле да ўнука.— Шчэ пачнеце адна адной тут на галаву пярэпалахі сеяць з сітаў!.. Ці ўсе, скажыце, хаваюць так сваіх бацькоў? Іншыя і бядуюць, і плачуць, і ўбіваюцца! Нават аркестру шчэ файную ноймуць, а потым аж цэлы рок на рукаве чорную ленту носяць і моляцца за бацькоў!

Я пра ўсіх хібо кажу? — абурылася распараная.— Ты — глухі цецярук, а не Ляшчук! Гавару пра тое, што бачыла на свае ўласныя вочы, а ты мяне адразу і запыняеш! Што ты нікому і слова не дасі вымавіць?

Бабы з усіх бакоў загрымелі:

Не падабаецца — не слухай! Хто цябе просіць умешвацца ў нашы, бабскія, размовы? Заўша папярок становіцца, хто б ні прамовіў! Так і затыкае рот, так і затыкае — перапона ўрэдная!

Чапі вас, дурніц!

У цябе розуму таксамо не веле, таму сядзі ды маўчы! I што далей было, Ліза?

— Ці вы дасце веры — нічого.

— Я-а-ак?!.

Хочаш сказаць, нават не паміналі?

Не-а.

Не можа такога быць!

А от — было.

А-яй-яй!.. I я шчэ не чула пра такое!..

Вядомо, калі ўжэ нават пярсцёнак паршывы пашкадавалі, каб родная маці забрала з сабой туды...

У гэтым кутку запанавала сумная цішыня.

Прыціхлі і насцярожыліся нават тыя, што сядзелі на другіх і на трэціх лаўках ды абмяркоўвалі дагэтуль нешта сваё. Цяпер нават адтуль некаторыя пенсіянеры насцярожана павярнулі да Лізаветы твары: маўляў, што тая баба, абматаная хусткамі, аж такое цікавае вярзе там? Хай бы нам сказала.

У напружанай цішыкі выразна пачулася рэпліка аж з-пад самай сцяны:

Ат, усе мы ўжэ мёртвыя. Усе мы хадзячыя трупы. Толькі па калейцы хаваем адзін аднаго!

Людзі прыкінуліся, што тых слоў не чулі.

А ве-ечарам што рабілі?

Не ведаю. Пэўнае адно — да іх ніхто не заходзіў і не выходзіў. Сын пасля работы са службовай «Волгі» даставаў лодку, каторую надуваюць. Забіраў спінінг, вуду, гумовыя боты з брызентавай курткай — сёння ж субота. На рыбалку ў Літву трэ было яму, беднаму, з сябрукамі адправіцца.

Але, але...

2

Ліза ўстрапянулася:

Слухайце, слухайце, думаеце, гэто ўсё-о? Ці дасце адно веры — будзе ашчэ і пра шанаванне вам, будзе, а як жа!

Яна азірнулася, каб пераканацца, ці дастаткова павернута да яе твараў.

Ну, прычындалы тыя панасіў і ўзяўся цягаць бутэлькі, каўбасы вэнджаныя і доктарскія, кумпякі — дзе яны толькі харчы такія дабываюць! Сядзім мы на лавачцы ля пад'езда, глядзім і слухаем, але мы для яго — бытто пні яловыя! Ну, цягае ўсё ды ашчэ такім начальніцкім тонам, бытто ў яго ніхто і не паміраў, распякае шафёра, што той «запароў» матор і давядзецца на рыбалку ў суботу ехаць на машыне Максіма Пятровіча. Распякае, што ў яго, бачыце, заўтра не просто рыбалка, а — шчэ і памінкі. Столькі людзей, бачыце, мусіць запрасіць, што і сам не ведае, як справіцца!

Ад жаху старыя анямелі.

А-а, дак усё ж такі і ён мусіў рабіць памінк-кі...— Ляшчук хацеў злавіць Лізавету на хлусні, але сказанае суседкай нарэшце дайшло і да яго. Раптоўна змоўк, бытта спатыкнуўшыся аб які-небудзь нечаканы валун.

Лаўрэн успомніў свайго суседа — Вадзікавага бацьку. I той, мабыць, надта паганы, калі меркаваць па жонцы. Нармальны, напэўна, не даў бы такую волю сваёй бабе.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)