Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 217
Перейти на страницу:

Сярод пенсіянераў паступова ўстанавілася пад навесамі свая шчырая атмасфера, свой псіхалагічны клімат з адпаведнымі — бы ў дзетдомаўцаў — нормамі паводзін.

Там узнік стыль гутаркі, калі размову можна пачынаць з канца, з пачатку, з сярэдзіны ды можна пераскокваць з тзмы на тэму, а ў спрэчках дазвалялася не выбіраць слоў, і за гэта ніхто не меў права крыўдзіцца.

Сярод старых даўно выявіліся сталыя аўтарытэты і любімчыкі. Завязаліся сімпатыі.

У канцы лістапада, калі Лаўрэну не дазволілі хадзіць па ўнука ў дзіцячы садзік і чалавек перапробаваў усе магчымасці, каб сябе хоць чым-небудзь заняць, пад навесамі і ён знайшоў прытулак ды надта хутка да яго прызвычаіўся, ішоў ужо на спатканне з сабе падобнымі нават з ахвотай.

У КОЖНАГА — ПРАБЛЕМЫ СВАЕ

1

Пасля снядання Лаўрэн і сёння пакурыў, патаптаўся крыху ля акна ды зноў адправіўся за гасцініцу «Нёман».

Хоць ляпіў першы снег — густы, сыры і цяжкі, але пад навесамі ў балоневых куртачках і выцертых палітонах, у кажушках і ватовачках, абматаныя хусткамі — аблезлымі і новымі, ваўнянымі і байкавымі, расселіся ўжо на масіўных лаўках з фігурнымі ножкамі з літага чыгуну бывалыя Лаўрэнавыя землякі і зямлячкі.

З-пад Бераставіцы Велькай, Бераставіцы Малой і Бераставіцы-Станцыі. З-пад Свіслачы-горада і Свіслачы-мястэчка. З-пад Ваўка-выска, Шчучына, Воранава, Радуні, Смаргоні, Дзятлава, Ліды і Навагрудка.

Некаторыя старыя былі занадта худыя ці празмерна тоўстыя. Твары мелі зморшчаныя і набрьгаялыя. Валасы — пераважна сівыя, а вочы — выцвілыя ды слязлівыя. Іх таксама дарослыя дзеці выдралі з родных мясцін, прывалаклі ледзь не сілай на гарадскі асфальт у цяплічныя ўмовы, пазбавіўшы хоць якога-небудзь занятку, аддаўшы — хацелі маладыя гэтага ці не хацелі — бязлітаснаму тэрору чужога бацькам асяроддзя,— жыві і не вякай. Толькі чаго не выцерпіць стары чалавек дзеля сваіх дзяцей!

Прытэпаў Лаўрэн пад навесы, прысеў на лаўку і адразу акунуўся ў сваю атмасферу.

Мой унук жэніцца ў суботу! — пахваліўся ўслых бліжэйшы мужчына ды з гонарам дадаў:

Надта здольны хлопец. Ох, і башкаві-іты, каб ён здароў быў, які галавасты, ну й далеко пойдзе! I, думаеце, дзе робіць? У аркестры рэстарана ў калгасе «Прагрэс» — у саміх Верцялішках. Заўтра туды з падарункам мушу ехаць.

Яму ніхто не адказаў — занадта асабістую інфармацыю чалавек падаў. Маўляў, а нам якая справа да гэтага — твой унук, твой і клопат.

Побач з Лаўрэнам сядзела распараная ад цеплыні, поўная жанчына з бародаўкай каля носа. На галаву яна наматала столькі хустак, што нармальнаму чалавеку было б страх і падумаць, як такое кола шмотак добраахвотна можна на сябе накруціць ды потым цэлы дзень гэта насіць.

Упакаваная ў хусткі абвясціла сваё:

А ў маім пад'ездзе ўчора сусед-дырэктар сваю мацеру пахаваў!

Каля поўнай расселася другая пенсіянерка з таксама ахутанай галавой. З падношанага яе паліто фарба злазіла нераўнамерна, таму здавалася, што на кабеціну з верху да нізу хтосьці са свавольнікаў начапіў шкілецікаў ад уюноў.

Каб не павісла ў паветры і гэтая інфармацыя, каб падтрымаць плынь гутаркі, другая пенсіянерка ўжо з перабольшаным здзіўленнем ускрыкнула:

Ах, бо-ожа, шчэ адна адышла!

Чаго ты, Зося, хочаш — высакосны ж год! — распрамянёная, удзячная за падтрымку, растлумачыла і заахвоціла астатніх, каб слухалі: — Толькі я хачу зара гаварыць аб іншым. Я — пра тое, як дзеці цяпер бацькоў шануюць — адно пагляньце!

Яе перабіла худая, у старым капелюшы:

Ого — ушануюць яны цябе, якраз! Таму я і ўпрасіла зяця, каб мяне хаваў толькі на вёсцы — там пашаны старым аддаюць усё ж такі больш!

Худая перашкаджала. Зося неахвотна зыркнула на суседку:

Ну, ну, кажы, Ліза, расказвай! Памерла дырэктарава маці, гаворыш, і што далей?

А слухай, збіраюса ж вам расказаць! Пазванілі дактары сыну з больніцы — прыходзь па сваю мамашу ўжэ — небарэка гатовая, царство ёй нябеснае! Дырэктар з рабочымі селі ў грузавічку, заехалі ў той морг ды цело забралі. Труну рабочыя прывязлі з Друскенікаў багатую, о-ой, бага-атую! — нават з бліскучымі ручкамі, бы свіныя вушкі! I завалаклі адразу на пяты паверх да сына. А ў яго дзеці: адной дачцэ — восем, другой — дзевяць. Малых жонка адразу — авэк! —- гуляць на двор, а сама з мужыком узялася прыбіраць свякруху. А нам, суседкам,— ані славечка! Хоць вучоная цытра добро ведала, сколькі разоў да яе старой мы хадзілі цэлым гуртам у больніцу, кампотаў ды яблык прыносілі.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)