Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 150
Перейти на страницу:

Загаласіўшы, хобіт кінуўся наперад з Джалам у руцэ. Орк хацеў быў павярнуцца, але не пасьпеў і руху зрабіць, як Сэм адсек яму руку з пугай. Выючы ад болю й жаху, орк у адчаі сьлепа кінуўся на Сэма, апусьціўшы галаву. Сэмаў другі ўдар трапіў міма, бо хобіт захістаўся, згубіўшы раўнавагу ды кульнуўся, хапаючыся за орка, калі той спатыкнуўся аб яго. Не пасьпеў выпрастацца, як пачуў енк і глухі бух. Орк у сьляпой пасьпешлівасьці спатыкнуўся аб драбіны й уваліўся ў расчынены люк. Сэм адразу й думаць пра яго перастаў, а пабег да постаці, што скурчылася на падлозе. Тое быў Фрода.

Голы, ён ляжаў у непрытомнасьці на кучы брудных анучаў, засланяючы рукою галаву, а на ягоным баку напухаў жудасны шнар ад пугі.

– Фрода, даражэнькі мой, спадару Фрода! – загаласіў Сэм, амаль сьлепнучы ад сьлёзаў. – Гэта я, Сэм, я прыйшоў!

Ён прыўзьняў гаспадара й прыціснуў да грудзей. Фрода расплюшчыў вочы.

– Я яшчэ сплю? – прамармытаў ён. – Але ж іншыя сны былі такія вусьцішныя.

– Не, спадару, зусім не сьпіце, – сказаў Сэм. – Гэта насамрэч. Гэта я. Я прыйшоў.

– Цяжка паверыць, – Фрода ўхапіўся за сябра. – Орк з пугаю раптам ператварыўся ў Сэма! Значыць, я зусім ня сьніў, калі чуў сьпевы зьнізу й спрабаваў адказаць? Тое быў ты?

– Так, сапраўды я, спадару Фрода. Я ўжо адчаяўся амаль што. Аніяк ня мог вас знайсьці.

– Зараз знайшоў, Сэме, дарагі мой Сэме, – вымавіў Фрода ды апусьціўся зноў Сэму на рукі, заплюшчыўшы вочы, бы малое, што засынае, калі начныя страхі ўцякаюць прэчкі перад знаёмым мілым голасам ці рукамі.

Сэм адчуваў, што сядзеў бы так заўжды, у бясконцым шчасьці, але ж нельга было марнаваць час. Мала, што знайшоў нарэшце гаспадара, трэба ж яго яшчэ выратаваць. Ён пацалаваў Фродаў лоб.

– Прачынайцеся, спадару Фрода! – паклікаў, намагаючыся казаць радасна, нібы адшморгваючы фіранкі ў Торбе-пад-Стромай летняю раніцаю. Фрода ўздыхнуў і сеў.

– Дзе мы? Як я патрапіў сюды? – спытаў ён.

– Няма часу распавядаць, спадару Фрода, пакуль мы ня зьнікнем адсюль. Вы на самым версе вежы, якую мы разам бачылі здалёк, ад уваходу ў тунэль, перад тым, як оркі схапілі вас. Колькі прайшло часу, ужо ня ведаю. Болей за дзень, мяркую.

– Толькі? Мне падалося, тыдні мінулі. Ты мусіш распавесьці мне, калі толькі выпадзе магчымасьць. Нешта параніла мяне, так? Я праваліўся ў цемру й у мярзотныя сны, а прачнуўшыся, уцяміў, што ява шчэ горшая. Оркі паўсюль. Здэцца, яны ўлілі нешта мярзотнае, жудасна пякучае мне ў глотку. У галаве праясьнілася, але жусё цела балела, і стома адчувалася страшэнная. Яны ўсё зь мяне зьнялі, а тады два бамбізы пачалі мяне распытваць і распытваць, пакуль я адчуў, што вось-вось страчу розум, а яны ўсё стаялі над мною, кпілі, мацалі нажы. Я аніколі не забудуся іхнія лапы ды вочы.

– Не забудзецеся, калі распавядацьмеце пра іх, спадару Фрода. А каб нам ізноў зь імі не пабачыцца, лепей выбрацца адсюль як найхутчэй. Ці здольныя вы ісьці?

– Так, здольны, – Фрода павольна падняўся. – У мяне нічога сур'ёзна не пашкоджана, падаецца. Толькі стомлены надта ды баліць тут.

Ён паказаў рукою на ніз шыі над леваю лапаткаю. Выпрастаўся, і Сэму падалося, што гаспадар апрануты ў полымя: скура ягоная выглядала цьмяна-пунсовай у сьвятле ліхтара. Фрода зрабіў два крокі па падлозе.

– Гэтак лепей, – вымавіў, бо настрой ягоны прыўзьняўся. – А тое я не адважваўся варухнуцца, і калі вартаўнікі зьяўляліся, і калі нават не чапалі мяне й сыходзілі. А тады пачалася сварка ды бойка. Два бамбізы пабіліся, мяркую, празь мяне й мае рэчы. Я ляжаў пераляканы. А тады наступіла мёртвая цішыня, і стала яшчэ жудасьней.

– Так, відочна, яны пасварыліся, – пацьвердзіў Сэм. – Тут сотні дзьве гэтых мярзотнікаў. Крыху зашмат для Сэма Гэйхада, калі можна так сказаць. Ды яны самі пра сябе паклапаціліся, усе пазабіваліся. Нам пашэнціла, але песьню пра вялікія дзеі складаць няма калі, пакуль мы не ўцяклі. А што рабіць, га? Нельга бадзяцца па Чорнай зямлі, апранутым толькі ў скуру, спадару Фрода.

– Яны ж усё ўзялі, Сэме, усё. Разумееш? Усё цалкам!

Ён зноў сеў на падлогу, скурчыўшыся, нахіліўшы галаву, нібы толькі прамовіўшы ўголас цалкам усьвядоміў сваё няшчасьце, і адчай авалодаў ім.

– Мы ня справіліся, Сэме. Нават калі мы ўцячэм адсюль, нам ня выратавацца. Толькі эльфы здолеюць сысьці. Прэч, прэч ад Міжзем'я, далёка за мора – калі нават мора дастане, каб пазбавіцца ад Ценю.

– Не, ня ўсё яны ўзялі, спадарыку Фрода. I пакуль што ёсьць у нас шанец справіцца. Прашу прабачэньня, я яго ўзяў у вас. I захаваў. Ён на маёй шыі вісіць, ну й непрыемны ж цяжарыска, – Сэм палез па ланцужок і пярсьцёнак на ім. – Мяркую, вашаць мусіць забраць яго.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)