Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 150
Перейти на страницу:

– Разбрахаўся! – рыкнуў Шаграт. – Я рабіў паводле загаду. Гарбаг распачаў усё, спрабуючы загрэбці тую цудоўную камізэльку.

– Га, нібыта не зь цябе ўсё ўсчалося, такі ты высакародны й магутны, носу не дастаць. А ў яго болей кему, чымся ў цябе. Казаў ён табе ня раз, што самы небясьпечны з гэных віжоў яшчэ вольна бадзяецца тут, а ты чуць не хацеў. I зараз ня хочаш. Меў рацыю Гарбаг, кажу табе. Тут побач вялікі ваяр, адзін з тых крыважэрных эльфаў ці мярзотных таркаў2. Ён ідзе сюды, кажу табе. Ты званочак чуў. Ён прадраўся міма Назіральнікаў, а гэта дакладна таркавы дзеі. Ён на ўсходах. I пакуль ён на іх, мяне там ня будзе. Калі б ты быў назгулам, тады я мо й крочыў бы туды.

– Дык вось як?! – загаласіў Шаграт. – Тое ты згодны рабіць, а гэтае не? А калі зьявіцца той тарк, дык ты дзёру дасі й мяне пакінеш? Не, ня так! Я да таго ў тваім чэраве чарвяных нораў нараблю!

Зь вежавых дзьвярэй выбег малы орк. За ім выскачыў Шаграт, вялізны орк з доўгімі рукамі. Ён бег нахіліўшыся, таму рукамі амаль кранаў падлогу. Але ж адна лапа зьвісала вялая і, падавалася, крывяніла, а другая трымала вялікі чорны пакунак. У чырвоным зьзяньні Сэм, схаваўшыся побач зь дзьвярыма на лесьвіцу, глянуў на ягоны люты твар, калі орк прабягаў міма. Пыса была нібы падзёртая кіпцямі й уся заплямленая крывёю, а з вытыркнутых іклаў цякла сьліна. Пашча пачварна выскалілася, бы жывёльная.

Як бачыў Сэм, Шаграт ганяўся за Снагам па ўсім даху, пакуль, ухіляючыся ды перабягаючы збоку ўбок, меншы орк ня кінуўся зь енкам назад у вежу й ня зьнік. Тады Шаграт прыпыніўся. З усходніх дзьвярэй Сэм бачыў як ён паўстаў ля парэнчаў, цяжка дыхаючы, кіпцюрыстыя пальцы левай рукі ўздрыгвалі, зьлёгку сьціскаючыся й расьціскаючыся. Шаграт паклаў пакунак на падлогу, праваю лапаю выцягнуў доўгі скрываўлены нож і плюнуў на яго. Крочыў ушчыльную да парэнчаў, зірнуў долу, на далёкі двор. Гукнуў двойчы, але адказу не пачуў.

I вось раптоўна, калі Шаграт стаяў, перахіліўшыся за парэнчы, павярнуўшыся сьпінай да пляцоўкі, адно зь целаў, на вялікае Сэмава зьдзіўленьне, заварушылася. Папаўзло. Выпрастала лапу й схапіла пакунак. Вагаючыся, узьнялося. У другой руцэ пачвара трымаў шыракалёзую дзіду з кароткім адламаным дрэўкам. Занёс, намерваючыся пырнуць. Але ж у самы гэты момант шыпеньне вырвалася зь сьціснутых зубоў – ці ад болю, ці ад нянавісьці. Шаграт спрытней ад зьмяі сьлізнуў убок, вывернуўся ды ўсадзіў нож у глотку ворагу.

– Вось табе, Гарбажа! Ня здох яшчэ цалкам, га? Ну дык я працу скончу!

Скочыў на ўпалае цела й у шаленстве пачаў таптаць, пхаць яго, раз-пораз нахіляючыся, каб пырнуць ці паласнуць нажом. Задаволіўшыся, закінуў галаву ды выгаласіў жудасны булькотлівы лямант, покліч перамогі. Тады лізнуў нож, заціснуў яго паміж іклаў і, падхапіўшы пакунак, пакульгаў да найбліжэйшых дзьвярэй на лесьвіцу.

Часу на разважаньні Сэму не заставалася. Магчыма, ён высьлізнуў бы з другіх дзьвярэй, але ж, напэўна, яго пабачылі б, а доўга гуляцца ў хованкі Сэм ня здолеў бы. Таму зрабіў найлепшае, што прыйшло да галавы: з крыкам выскачыў насустрач Шаграту. Хобіт зараз не трымаў пярсьцёнак, але ж той анікуды не падзеўся – прыхаваная моц, неадольная пагроза ўсім рабам Мордару, – у руцэ ж Сэма зьзяла Джала, чыё сьвятло абрынулася на орцкія вочы, што бляск жорсткіх зораў у жудасных краінах эльфаў, думкі пра якіх ільдзяным кашмарам перасьледавалі оркаў род. Да таго ж Шаграт ня мог адначасова змагацца й утрымліваць каштоўную здабычу. Спыніўся, зарыкаў, выскаліўшы іклы. Тады зноў, на орцкі манер, скочыў убок і, калі Сэм кінуўся наперад, выкарыстаў цяжкі скрутак як тарчу й як зброю – тыцнуў ім моцна ў твар ворагу. Сэм пахіснуўся й не пасьпеў выпрастацца, як Шаграт прашмыгнуў міма й панёсься ўніз па лесьвіцы.

Сэм кінуўся ўвасьлед, клянучы сябе й яго. Аднак далёка не прабег. Хутка згадаў пра Фрода, а таксама скеміў, што іншы орк вярнуўся да вежы. Вось жа яшчэ цяжкі выбар, і часу бракуе, каб паразважаць. Калі Шаграт уцёк, дык неўзабаве знойдзе дапамогу й вернецца. А калі гнацца за ім, дык другі орк можа нарабіць ліха. I ўвогуле, раптам не пашанцуе забіць Шаграта, можна ж і самому загінуць. Сэм павярнуўся й пабег наверх па ўсходах.

"Зноў ня так раблю, напэўна, – адзначыў, уздыхнуўшы, – але ж справа мая – дабрацца перш за ўсё да верху, што ні здарылася б пасьля".

Шаграт, пераскокваючы па прыступках, выбраўся нарэшце ў двор, перабег яго й вылецеў за браму, несучы каштоўную ношу. Калі б толькі Сэм мог яго бачыць і ведаць, колькі гора прынясуць Шагратавы ўцёкі, мо й завагаўся б. Але ж зараз хобіта цалкам захапіў апошні этап пошуку. Падышоў насьцярожана да дзьвярэй у вежу ды крочыў за іх, у цемру. Неўзабаве заўважыў слабое сьвятло праваруч. Яно лілося зь іншых дзьвярэй, што вялі да яшчэ адной лесьвіцы, цёмнай і вузкай, якая вілася па ўнутраным баку вежавай сьцяны. Недзе высока мільгацела сьвятло паходні.

вернуться

2

Тарк – зьневажальная форма слова таркіль, якое паходзіла з мовы Квэнья й ужывалася ў Заходніцы, пазначаючы чалавека нумэнорскага паходжаньня.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)