Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 332
Перейти на страницу:

Гэта залатыя словы Міколы Агарова да арганізатараў паўстання. Але яны дасланы са спазненнем – вясной 1863 года, а паўстанне ўспыхнула ў ноч на 23 студзеня таго ж года. А калі б даслалі і своечасова? Ці прыслухаліся б да яго правадыры паўстання?

Эх, каб… Каб прыслухаліся, ды падрыхтавалі ўсё як след…

Канстанцін Каліноўскі, як Аляксандр Герцэн і Мікола Агароў разумелі, што сітуацыя, якая склалася ў Расіі і Польшчы, не мела магчымасці разгарнуцца ва ўсю моц і перерасці ў сялянскую вайну і раскартухаць спячую і лянівую Расію. Яны не былі песімістамі, проста аналізавалі сітуацыю.

Як толькі пачалося паўстанне, Герцэн пісаў у сваім выданні, звяртаючыся да сяброў-паўстанцаў, да Канстанціна Каліноўскага: «Так, палякі-браты, ці загінеце ў вашых дрымучых міцкевічскіх лясах, ці вернецеся вывольнымі ў вольную Варшаву – цывілізаваны свет усё роўна не можа вам адмовіць у шчырым здзіўленні… вы – вялікія!»

Душой і сэрцам перажывалі Герцэн і Агароў за паўстанне, за жыцці яе правадыроў і паўстанцаў. Падзяка ім за гэта вялікая!

Не толькі словам, а і справай дапамагаў Аляксандр Герцэн паўстанню. Ён выдзеліў грошы для закупу зброі, нават паслаў атрад валанцёраў-дабраахвотнікаў за свой кошт. Яго пасланец у красавіку прывёз ліст да Каліноўскага, у якім выказваў сваю цвёрдую надзею і спадзяванне на шчаслівы зыход распачатай справы.

«А палякі – малайцы, рашылі ў што б ні стала працягваць рэвалюцыю, якая і будзе заранкам нашай свабоды… Калі нашы ўсё ўдала ўладкуюць, то ўрад знікне, як прывід, – я веру ў поспех!..»

А даведаўшыся, што Андрэй Пацябня, які ўзначаліў атрад і мужна змагаўся супраць царскіх войскаў, загінуў у жорсткім баі, з горыччу пісаў:

«Чысцей, самаахвярней, адданей ахвяры ачышчэння Расіі не маглі прынесці на палаючым кастры польскага вызвалення…»

Партыя «белых», якая да гэтага знаходзілася яшчэ ў эміграцыі, як толькі пачалося рушанне, адразу ж далучылася да яго. Яны змаглі нават адхіліць ад кіраўніцтва паўстання «чырвоных», што вельмі зашкодзіла агульнай справе, гэта ўнесла бязладдзе ў шэрагі тых, хто ўзняўся на барацьбу. Пасля гэтага згуртаванае і наладжанае арганізацыйна паўстанне, на вялікі жаль, распалася і падзялілася на некалькі плыняў, асяродкаў партызанскіх выступленняў…

Але тым не менш Герцэн і Агароў заклікалі грамадскасць усімі сіламі падтрымаць паўстанцаў. Працягвалі збіраць грошы, каб закупіць адзенне і зброю. А «Звон» з нумару ў нумар друкуе артыкулы, у якіх выкрываюцца крывавыя і карныя дзеянні царскіх памагатых у Польшчы. Калі гераічна загінулі Сігізмунд Падлеўскі і Сігізмунд Серакоўскі, з’яўляюцца некролагі.

Герцэн і Агароў стараюцца падштурхнуць рускі народ да актыўных дзеянняў, далучыць да рэвалюцыйнай справы… У 160-м нумары выдання Герцэн з горыччу піша: «Ці была патрэбна ці не наша імперская фармацыя, нам у гэты момант клопату няма – яна факт. Але яна зрабіла свой час і занесла адну нагу ў труну – гэта таксама факт. Мы стараемся ад усёй душы памагчы другой назе. Так, мы супраць імперыі, таму што мы за народ».

Думалася, марылася, што вясной і летам 1863 года пад час падпісання «статутных грамат» у Расіі ўспыхне доўгачаканае паўстанне – сялянская рэвалюцыя. Але такія спадзяванні не здзейсніліся. Ужо восенню таго ж года стала відавочна, што не пераўзыходзячая барацьба ў Польшчы не дае жаданых вынікаў, а гэта азначала – і ніякіх рэвалюцыйных перспектываў для Расіі.

5.

Доктар Фавелін падаў Мураўёву падрыхтаваную мікстуру.

Міхаіл Мікалаевіч адчуў сябе блага і паклікаў яго, доктара Фавеліна, да сябе ў кабінет. Генерал-губернатар рэдка калі скардзіўся на хваробы, але ў сувязі з апошнімі падзеямі, якія адбываліся ў Вільні, апошнія ночы Мураўёў кепска спаў. Доктар даваў яму настоі з зёлак, але тое не дужа памагало.

Мураўёў выпіў горкую мікстуру, перакрывіўся.

– Ну и гадость твое лекарство, милейший доктор, пить противно.

– Зато, ваше превосходительство, вам сразу же станет лучше.

– Ну, дай-то Бог, дай-то Бог! – прамовіў генерал-губернатар, прыхільна паглядзеўшы на доктара.

– Не вставайте, Михаил Николаевич, – параіў той. – Закройте глаза, запрокиньте голову, и посидите несколько минут молча.

Спакойна и аднастайна калываўся маятнік масіўнага гадзінніка, што стаяў у куце. Фавелін, счапіўшы рукі за спіной, падышоў да карты Расіі і Паўночна-Заходняга краю, што віселі паміж вокнамі на шырокім прагалку. Побач карта Польшчы.

Прайшло колькі хвілінаў і генерал-губернатар ажывіўся, расплюшчыў вочы. Паглядзеў на доктара, што стаяў каля карты Польшчы, радасна абвясціў:

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)