Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Не трэба хвалявацца, – супакоіў яе канспіратар, – вам тут нічога не пагражае…
Хуценька дастаў з унутранай кішэні, накінутага на плечы пінжака, скрутак паперы, паклаў ёй у кошык.
– Сёння малако мне не трэба, а заўтра, калі ласка, прынясіце!
Дыктатар, а гэта быў ён, як нечакана вырас перад яе вачыма, так і знік за зачыненымі дзвярыма.
Спускалася па прыступках, і не чула, як ногі дакраналіся да іх.
“Цяпер я ведаю, якой ён валодае ўнутранай прыцягальнай сілай, – палохалася яна самой сябе. – Езус Хрыстус! Зрабі так, каб я яшчэ раз убачыла яго…
Яна не памятала, як дайшла дадому, як адчыніла дзверы і зайшла ў хату. Пра нешта папыталася ў яе маці, – адказала няўцямна і бязгучна. Здзіўлена паглядзеў на яе бацька, яго голас як скрозь тугі туман данёсся да яе… Яна толькі вінавата ўсміхнулася ў адказ, і заспяшалася ў свой пакойчык.
– Дачушка, што з табой? – нахілілася над ёю спалоханая маці.
Караліна маўчала, а думкамі была яшчэ там, на леснічнай пляцоўцы дома на Антокалі, што за касцёлам Святога Пятра, у доме Каханоўскага. Ніякі ён не Чарноўскі, – жыў у Грэгатовічаў – пад прозвішчам Каліноўскага. Жыў нядоўга, каля двух месяцаў, – там і сустракаў 1863 год. Там жа кватаравалі дзяўчаты – Стафанія Фальская і Браніслава Сідаровіч. Сама чула, як яны амаль спрачаліся паміж сабою, на каго ён зверне сваю ўвагу. А яму не да іх было, зусім пра іншае балела яго сэрца. Ад Грэгатовічаў пераехаў на кватэру, якая знаходзілася каля манастыра баніфратраў, якая належала Кельчэўскай, – там ён ўжо называўся Макарэвічам…
– Каралінка, скажы, што з табою здарылася? Мо доктара паклікаць?
Дачка прымружала вочы, уздыхнула, не чуючы, як маці дакранулася да яе ілба, – правярала, ці не гарачка прыкінулася да яе.
Не расплюшчваючы вачэй, прамовіла, амаль прашаптала:
– Мне вельмі холадна, і я вельмі хачу спаць…
Маці узяла цёплую шарсцяную коўдру, накрыла амаль да самай шыі. І тут жа дачка задыхала роўна і спакойна – маці зразумела: спіць.
– Нічога, – паведаміла мужу, – прыступ нейкі лёгкі ў яе, але трэба будзе паказаць доктару.
– Узроставае, – выказаў меркаванне Пятро Міхайлавіч, кладучыся ў ложак.
Раніцай Караліна прачнулася разам з усімі.
Маці за сняданкам не напамінала ёй пра ўчарашняе, а дачка, бачна было, і не памятала нічога, што з ёю адбылося.
Праз колькі дзён зноў паклікаў Караліну Цытус Далеўскі.
– Ёсць, Каралінка, да цябе просьба. Вялікая просьба.
Далеўскі выглядаў нейкім стомленым, ад недасыпання вочы сталі чырвонымі і вейкі набрынялі – міргаў запаволена і рэдка.
Пазнаёміліся яны ўжо даўнавата. Даведаўшыся, што Караліна скончыла вучобу і пачала працаваць хатняй настаўніцай, Цытус далучыў яе да рэвалюцыйна-паўстанцкай работы.
– Нам трэба адданы памочнік.
– Ты не будзеш прыцягваць да сябе асаблівай увагі, бо, як хатняя настаўніца, ходзіш па хатах. І да нашых людзей будзеш заходзіць. І вось цяпер ёй прапанавана канкрэтная справа. – Ты будзеш сакратаром і ахоўнікам Каліноўскага., – дадаў Цытус.
“Няўжо, няўжо мяне так блізка падпусцілі да яго? Ведаю, яго сэрца належыць іншай, і таму я ахвярую сваё каханне дзеля агульнай і высокароднай справы…”
Цытус абаперся на спінку крэсла, прымружыў вочы, уздыхнуў:
– Даруй, што я такі нягеглы сёння, – усю ноч працаваў, рыхтаваў для яго дакументы. Вазьмі іх – яны ляжаць на стале ў зялёнай папцы. Ты іх павінна заўтра вечарам аднесці яму. Ён і раскажа табе, што табе трэба будзе рабіць. Праз сем гадзін я з’еду з Вільні, таму цяпер і паклікаў цябе.
Караліна ўзяла са стала папку, паклала ў свой настаўніцкі партфель.
– Я магу ісці, Цытус?
– З Богам, Каралінка!
Цытус прычыніў за ёю дзверы, на пляцоўку не выходзіў.
У пад’ездзе было ціха – ні воклічаў, ні галасоў.
Яна павольна, як і належыць хатняй настаўніцы, пачала спускацца па прыступках уніз.
……………………………………………………………
Эх каб… Каб узважылі ўсё ды прыслухаліся да парад мудрых і вопытных. Дык не, па-Бакунінскі выйшла ўсё ж – распачнем, а там і траве не расці, будзе кожны тым, кім хоча. Ды як той казаў, Бог хацення не даў…
«Я думаю, што польская рэвалюцыя на самай справе адбудзецца тады, калі паўстанне польскае пяройдзе суседнімі губернямі ў рускае сялянскае паўстанне. Для гэтага неабходна, каб і само польскае паўстанне з характару толькі нацыянальнага перайшло ў характар паўстання сялянскага і такім чынам паслужыла б ферментам дляэтаў Расіі і Малароссіі».