Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 228
Перейти на страницу:

Так, не прызнаючыся нават сабе, Мар'ян чакаў нейкага павароту ў сваім жыцці, як чакае волі турэмшчык, хаця і ведае, што турма яго добраахвотная і вечная пры адчыненых насцеж дзвярах і без варты. Гэта якраз і жахала. Калі ніхто не трымае яго, то ён нікому і не патрэбны. Знікне заўтра, памрэ нечакана, гэта нечакана будзе яму. А ўсім іншым — раптоўна і мо заўчасна, але ўвогуле зразумела, наканавана: адны нараджаюцца, другія паміраюць, тым і жыццё рухаецца, чалавек толькі паліва яго. Мар'ян не згаджаўся падтрымліваць такое жыццё, адмаўляўся яго падтрымліваць, шукаў яму іншае тлумачэнне. I не знаходзіў. Чакаў хто ведае чаго, але чагосьці чакаў. I дачакаўся. Як дрынам аперазалі, знікла апошняе, чаму ён верыў, спачатку знік, упаў чалавек, а цяпер ён, Мар'ян, мусіў сам разбурыць, зруйнаваць каменны помнік яму.

Стаяла восень, дзень быў золкі і ветраны, калі яны ўтрох з Місцюком і Якубам падышлі да вапнава-бледнага ўначы бюста...

Бюст сам быў невялікі, але стаяў на высокім пастаменце, узвышаўся над імі, глядзеў на іх зверху ўніз, і ў яго паглядзе заўважалася, здаецца, перасцярога і пагарда. Да болю знаёмы і родны твар, ноч месячная, светлая ўгравала камень, пазбавіла яго безжыццёвай цьмянасці. Твар жыў, пасміхаўся ў каменныя вусы, ад цела, угрэтага кіцелем з пагонамі генералісімуса, з выпнутымі наперад планкамі ордэнаў, бруіла, здаецца, нават цяплом.

— У-у, вусаты,— сказаў Місцюк, крануўшы рукою бюст.— Апошнія дзянькі дажываеш...

Мар'ян скалануўся, бы гэта яму гаварыў Місцюк, бы яго крануў сваёй плюшняватаю рукой:

— Ну-ну, ты язык не распускай і рукам волі не давай.Місцюк, здаецца, трохі спалохаўся, але хутка апамятаваўся:

— А што, гэта раней ён мог мяне, а цяпер я яго.

— Прытрымай, загадваю, язык. Ты яго... Ды я цяберазам з ім...

— Хопіць,— спыніў іх Якуб.— Не падумалі, як мы яго панясём. Пайшлі без нічога, нібыта труну з хаты несці.А ён нялоўкі без труны. Аднаму цяжка, а ўсім не падступіцца. Каб мех які.

— Мех ёсць.— Місцюк дастаў з-пад кухвайкі вялікі рагозны мех.— Во сюды яго. Я загадзя ўсё прадумаў. Я прыпаслівы...

— Вось цябе б у гэты мех, прыпаслівага,— Мар'ян зноў не вытрымаў, сам тапіўся з Місцюком. Якуб і тут развёў іх:

— За работу, хлопцы, за сякеры.

I яны ў тры сякеры ўзяліся аддзіраць помнік ад пастамента. Аддзіралі асцярожна, імкнучыся не адкалупнуць ні крыхі ад кіцеля, не пашкодзіць твар. Работа была не з лёгкіх. За доўгія гады бюст устояўся, зросся, сашчапіўся мёртва з пастаментам.

— Жывучы ж, сабака, ох, і жывучы ж вусаты,— тукнўся Місцюк, пнуліся і Мар'ян з Якубам, рвалі жылы. I Мар'ян чуў, як папраўдзе трашчаць, рвуцца яго жылы. За гэтай іх шматпакутнай справай наглядаў другі каменны чалавек, хлапчук. Ён стаяў поруч з бюстам, які бурылі. Невялікі росцікам, светлы, кучаравы, абапёрся локцем на стос кніжак і, жмурачыся, усміхаўся. I Мар'яну было незразумела, што ў гэтай яго ўсмешцы: дакор ці падахвочванне. А мо нічога такога не было, цікаўнасць толькі, дзеці ж усе дапытлівыя. Як толькі дзетдомаўцы празявалі такое, без іх усё робіцца. I добра, што без іх.

Але тут Мар'ян і памыляўся. Дзетдомаўцы таксама не спалі ў шапку. Яны былі напагатове яшчэ зранку і цяпер таілі сябе па сваіх схованках, на дзетдомаўскім падворку, па кустах бэзу. Лепік дык нават залез на страху, думаў, зверху будзе лепш відно, і прагадаў.

У тры сякеры яны нарэшце ўправіліся з бюстам, аддзерлі яго ад пастамента. Цяжка было таму, што ад пастамента ў грудзіну помніку быў загнаны жалезны штыр. I цяпер яны разглядвалі гэты жалезны штыр, які застаўся на тым месцы, дзе толькі што стаяў бюст, здзіўлення і збянтэжаныя: быў бюст, быў помнік, чалавек, а калупнулі, засталося бугвед што. Сам бюст яны прыбралі ўжо ў мех. Трохі паспрачаліся, каму несці той мех, прыйшлі да згоды: па чарзе несці, калі што якое, дык каб кожны і адказваў. Панеслі, а куды, не дамовіліся. Місцюк пераконвае:

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)