Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 228
Перейти на страницу:

— Чаму не ў школе, чаму не на занятках? — спытаў ён, звяртаючыся цяпер толькі да аднаго Сёмы Шверкіна.

— Во дае, во дае...— мусіць, Шверкін не чакаў такога пытання, таму што ў школу ў дзетдоме да гэтага не хадзіў зусім і ад яго ўжо адступіліся.— Сёма Шверкін за партаю?.. А магу, калі панясеш на руках.

— Панясу, панясу цябе, сукінага ката. I калі трэба, кожны дзень буду насіць.

I ён, хрыпліва дыхаючы, на за горбку панёс Сёму Шверкіна ў школу, засляпіла вочы лютасць і злоснасць. I ўсё ў тым жа асляпленні асцярожна ссадзіў Сёму каля парты з плеч, трохі аддыхаўся, спытаў, ці не траска яму было ехаць, краем вока змеціў, як рассаджваюцца па партах шкеты, іх пагарду да яго, адчуў гэтую пагарду амаль фізічна. Сёма Шверкін паблажліва пасміхаўся. Прыгожы ж чорт, адзначыў яшчэ Мар'ян яго паблажлівасць на самавітым, як у дарослага ўжо, твары і страціў над сабою ўладу. Як скрозь вату ўвушшу пачуў:

— Цяпер Сёма Шверкін будзе вучыцца. У яго персанальны рысак, афіцэр.

— Цяпер Сёма Шверкін палучыць сваё за праезд,— усё яшчэ ў ваце, не чуючы нават свайго голасу, сказаў Мар'ян. Сёма Шверкін штосьці адказаў, мо адмовіўся ад платы. Усмешка спаўзла з яго твару, сам твар як паменеў, здрабнеў ад спалоху, пазбавіўся самавітасці і прыгажосці, звычайны хлапечы твар, не вельмі прыгожы, і ўсё ў ім было неяк паасобку, само па сабе — рот, скулы, вочы, нос. Мар'ян выбраў нос. Падняў параненую руку, яна падпарадкавалася яму.

— У гэтай руцэ яшчэ фашысцкі асколак сядзіць,— сказаў ён.— Палучай, Сёма Шверкін, палучай.— Перад вачыма, як гэта было і там, у акопчыку, медна ўспыхнула і пачала ўздымацца ўгару хваля. Мар'ян адчуў, што можа страціць прытомнасць, і нягнуткімі нагамі, амаль страявым крокам пакінуў клас. Думаў, што назаўсёды ўжо развітаўся з дзетдомам і педагогікай. Адзіная ад іх карысць — абудзіў ён тым ударам руку. Пачала рухаццаяна, балела, быццам кошкі яе дзерлі, але рухалася. I было сорамна адлежвацца ў хаце з гэтай абуджанай да жыцця, паздаравелай рукой. Карцела зірнуць на Сёму Шверкіна, ці не пакалечыў ён яго, таму што ўдар, адчуў, быў страшэнны. I Сёма пацвердзіў гэта:

— Хвацка б'еш, афіцэр. Фінгал у законе і шнобель на два румбы ўбок. Закурыць не дасі? — Сёма Шверкін, хаця і цяпер яшчэ блазнаваў, выглядаў няважна. Твар перакрыўлены, апухлы і задуменны.

— Сёма ты, Сёма,— Мар'яну было няёмка глядзець у твар Шверкіну, але ён прымусіў сябе глядзець.— Слухай сюды і запамінай. У дзетдоме з сённяшняга дня не кураць.

— Гэта Сёму не падыходзіць.

— Больш таго, у дзетдоме не гуляюць ужо і ў карты.

— Гэта таксама Сёму не падыходзіць.

— I яшчэ ёсць: усе цяпер ходзяць у школу.

— Гэта Сёму зусім ужо не цікава.

— Што ж Сёму цікава?

— Сему цікава добрыя папяросы, калода новых карт, настаўніца, але каб яшчэ не старая, і калі Сёма не за партаю. А яшчэ Сёму не падабаецца дырэктар дзіцячага дома, ён адчувае, што іх каханне не адбудзецца.

— Хто ж з нас лішні, Сёма Шверкін, толькі чэсна?

— Вы не думаеце перамяніць прафесію, толькі таксама чэсна?

— Не, Сёма, чэсна,— не вагаючыся адказаў Мар'ян. Ілгаў ён тады Сёму Шверкіну? Здаецца, не. Каму-каму, а Шверкіну лгаць ён бы не стаў, таму што быў вінаваты перад ім.

— Сёма Шверкін усё зразумеў. Сёма Шверкін не такі ўжо дурны. I сам сабе ён жадае толькі дабра. Хаця дабра гэтага ад сябе ніколі не ўбачыць. Ён жадае дабра і шкетам,таму што невядома, чаму ён любіць гэтых шкетаў. Мо таму, што сам быў шкетам і не любіў Сёму Шверкіна, які стаяў тады над ім. Ганіце ад шкетаў усіх Сём Шверкіных, Цурукоў, Крывавязых, Кубаў.

— Не трэба мне тваіх парад, Шверкін.

— Я разумею, але куды тады Шверкіну.

— На фронт, Шверкін, цябе па тым, як выглядаеш, могуць прызваць ужо.

— Добра гаварыць — на фронт. Але там жа ненарокам і забіць могуць.

— Так, могуць і забіць, але там можна стаць Шверкіну і чалавекам.

Сёма Шверкін паслухаўся Мар'яна, пайшоў на фронт і стаў чалавекам. Памёр чалавекам. «Паў смерцю храбрых». Мар'ян атрымаў паведамленне аб яго гібелі. У Сёмы Шверкіна не было ні бацькоў, ні сваякоў, усе яны загінулі ў гета. Паведамленне даслалі на дзетдом, на імя дырэктара, на яго, Мар'янава, імя. Мар'ян тры дні насіў яго ў кішэні, не ведаючы, што з ім рабіць, не знаходзячы сабе месца, вінаваціўся за яго смерць. Пацана, выхаванца дзіцячага дома паслаў на фронт, на смерць. I смерць Сёмы ён перажываў мо нават больш, чым смерць бацькі і дзядзькі. I гэтыя тры дні, што ён перабыў сам-насам са смяротнай паперчынай каля сэрца, праяснілі яму куды больш, чымсьці ўсе тыя гады, што ён пражыў на свеце. Жахлівая рэч, хоць і мімаволі, але ўсё роўна ад сябе не ўцячэш і сябе не падманеш — быць вінаватым у нейчай смерці. Яму адкрылася, хто ён, за што адказвае і якую ношку ўсклаў ён сабе на плечы. Атрымаўшы паведамленне, ён памкнуўся адхрысціцца ад яго, пазбавіцца, парваць, знішчыць, але, пранасіўшы яго тры дні ў кішэні, на чацвёрты на вячэрняй лінейцы ён выйшаў з ім перад строем дзетдомаўцаў. I тут немалаважна адзначыць, што наўрад ці ім валодала адна толькі рашучасць, імкненне ачысціцца перад дзецьмі. Так, несумненна, ён адчуваў такую патрэбу. Але было ў гэтым публічным самакатаванні і іншае, трошкі брыдкае, трошкі гідкае. Мар'ян ведаў, усведамляў гэта, таму што іменна тым вечарам ён стаў сапраўдным дырэктарам дзіцячага дома і зразумеў, што дзецям патрэбны не толькі дырэктар. Дзецям патрэбны і свае героі, свае куміры. I таму, узвышаючы, узносячы Сёму Шверкіна ў вачах дзяцей, ён адначасова і таптаўся на ім, прыстасоўваючы яго імя і смерць да патрэбы дня. Хаця гэта была яго першая і самая буйная педагагічная ўдача, ён адчуваў і сорам, ніякавеў ад сутыкнення, несастыкаванасці такіх слоў: смерць і ўдача. Было сорамна адчуваць на сабе пагляды ста пяцідзесяці пар дзіцячых вачэй, што аж свяціліся ад замілаванасці і захаплення. Захапляліся яны, зразумела, не ім, а Сёмам Шверкіным, якога ён адрадзіў, каб забіць і праз смерць адрадзіць зноў. Але ўжо не таго Сёму Шверкіна, шпанавітага і трохі нахабнага, але ўсё ж жывога, а толькі нейкае падабенства яго. I самае жахлівае, што гэтае падабенства ўсім, у тым ліку і яму, было больш дорага, чымсьці жывы Сёма. I як іншым людзям, для таго, каб жыць, каб кіраваць жывымі, патрэбна смерць, патрэбны нябожчык. Усё, канечне, заканамерна, чужая смерць не свая...

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)