Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 228
Перейти на страницу:

— То не цукар, Мар'ян Іванавіч, то бульба. Во крыжвам на пузе — бульба.

— Што я, Лепік, сляпы ці глухі?

— Аптычны падман, бывае, здараецца, Мар'ян Іванавіч. Во ў пустыні ідзеш, ідзеш...

— Багата ты хадзіў па той пустыні.

— Кіно «Трынаццаць» трынаццаць разоў глядзеў.

— Я пашлю цябе, Лепік, глядзець яго і ў чатырнаццаты раз...

— Вось спасібачкі, вось спасібачкі, Мар'ян Іванавіч.

— А на канюшню ты не паткнешся больш і нагою, аптычны падман. Каб і духу твайго больш тут не было.

Лепік у слёзы:

— Лепш на кухню бульбу чысціць. Тыдзень, месяц, год.

Адлучыць ад работы, не даць займацца тым, што ўпадабаў ён,— самае жахлівае пакаранне дзетдомаўцу. I Мар'ян, мімаволі параўноўваючы, як і што робіцца ў калгасе, задаваўся пытаннем, чаму ў калгасе не так, чаму там зусім інакш. Дзетдомаўскія і калгасныя коні ў адным табуне, а за вярсту відно, дзе чые, і калгаснікі самі прызнавалі:

— То ж дзеці даглядаюць, яно здалёку і відно.

— Але чаму, чаму,— чапіўся да Якуба Мар'ян,— тваіх коней і кароў пасля зімы на посцілках з хлява выносяць, а дзетдомаўскія галопам скачуць?

Якуб мяўся і толькі паміргваў у адказ. Луп-луп вочкамі туды-сюды: маўляў, чалавеча, пра што ты пытаешся. Мар'ян не адставаў:

— Дзеці ж у дзетдоме іх глядзяць. I большасць — гарадскія, да дзетдома і не ведалі, як да таго каня падступіцца, адзаду ці спераду да яго падыходзіць трэба. А ў цябе ж конюхі з веку ў век вясковыя. I сталыя мужчыны, працаўнікі.

— Вось у тым і загвоздка, што працаўнікі, а я паганяты,— і Якуб, злосна шамочучы брызентавіком, адыходзіў.

Калгас пасля вайны так і не падняўся на ногі. I, па сутнасці, у вёсцы калгасам можна было лічыць дзетдом. Убачыў Мар'ян, што дзетдомаўцы ахвочыя да кукурузы, латошаць вясковыя гароды і калгасныя палі, папрасіў у Якуба насення, пасадзілі дзетдомаўцы сваю кукурузу. Уся вёска, як на выстаўку, дзівіцца прыходзіла. Пад тры метры вымахала, шапка з галавы звальваецца, так вочы ўгору драць трэба.

— Няўжо то зямля наша такая? — не давалі веры сваім вачам калгаснікі. Не верыў і Якуб:

— Няўжо то з таго насення, што ты ў калгасе браў? Нешта круціш ты, Мар'ян. То мо і не кукуруза.

— Кручу... Яны вось круцяць... А што гэта — мяркуйце самі, глядзіце.

Глядзелі, меркавалі, мацалі пальцамі:

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)