Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 228
Перейти на страницу:

— Што мы носімся з ім, як дурань з пісанаю торбай, падумаеш, крыўда яму вялікая, дзе ляжаць. Дзе пакладзем, нідзе не падымецца.

— Не падымецца,— пагадзіўся Мар'ян.— А я вось усё роўна не ведаю, куды пакласці. А ты ведаеш?

— Ведаю. Вось тут, дзе стаімо. Пад гэтай яблыняй і яму месца.

Мар'ян ускінуў вочы, перад ім была яго яблыня, яблыня, якую выдзелілі яму дзеці і якую ён сам пасадзіў. Пятроўка, самая ранняя з яблынь. Хутчэй за іншых пачынала цвісці, хутчэй адцвітала і радзіла, спелілася хутчэй. Хутчэй і памірала. I Мар'ян зразумеў, што іменна ёй, гэтай яблыні, ён і прызначаў тое, што было ў яго за плячыма. I асколак у грудзях зноў стаіўся, заціх.

Па чарзе капалі ямку, капалі, як пад труну, два метры глыбынёй.

— Каб не вылез,— Місцюк зачысціў ямку,— давай, Мар'ян, па кумпалу яму абухам і ў зямельку.

Мар'ян узняў сякеру і адразу ж адкінуўся.

— Не, не магу, мо ты, Якуб.

Якуб маўчаў, пакручваў у руках сякеру, то прымерваўся ёю да залітага месяцам цемечка бюста, то адводзіў яе, азіраўся на дзетдом, на вясковыя хаты, што разбегліся ад яго ва ўсе бакі, унураныя і невідучшыя ўначы.

— Ну чаго ты целішся,— не вытрымаў Місцюк. Якуб адкінуў сякеру:

— Не магу, хлопцы. Не паверыце, у жыцці і курыцы галавы не адсек. Усё жонка. А тут чалавек. Не магу. I хто яго ведае, як гэта жыццё павернецца. Сёння разбіваем, заўтра клеіць будзем. Як бы нам заўтра даставаць яго не прыйшлося...

Закапалі бюст, не крануўшы на ім і парушывкі, не пашкодзіўшы і валасінкі. Але месца зраўнялі так, што і знаку ніякага не засталося. Як ніколі там не было і копана, утапталі і зацерушылі лістом і травою.

А саму яблыню, пад якою пахавалі бюст, нараклі «сталінкаю».

Вярталіся з саду моўчкі, як звычайна вяртаюцца з пахавання. Параўняліся з сумным цяпер ужо без бюста пастаментам. Мар'ян трохі забег наперад, выставіў на пастамент бутэльку гарэлкі:

— Не па-руску будзе, калі не памянуць. Хай зямля яму будзе пухам.

Выставіў бутэльку гарэлкі і Якуб.

— Горла сарваў, столькі памінаў яго ў баі. Памяну і апошні раз.

Не адстаў ад іх і Місцюк, і ў яго была прыхавана ў кішэні бутэлька, з самагонкаю, праўда.

— У такі дзень і я на дарэмшчыну рот не разяўлю, колам папярок горла чужое стане.

— Дачакаўся Місцюк свайго дня,— Мар'ян адкаркаваў бутэльку.

— Дачакаўся,— не стаў адмаўляцца, таіцца Місцюк.— I яшчэ большага дачакаюся.

— Чаго ж гэта яшчэ большага?

— Цяпер не скажу. Наллі, каўтнём, скажу.

Яны налілі па першай і, не чокаючыся, як на хаўтурах, выпілі, закусілі.

— Ну, давай, Місцюк, расказвай, адкрывайся.

— Пасля першай, Мар'ян, не буду. Я загадаў. Я пасля трэцяй скажу.

Выпілі па другой і спахмурнелі, як хмурнелі, выходзячы з бою, выпіўшы свае сто грамаў і сто грамаў таго, хто застаўся, не выйшаў. Усе пахмурнелі, гэта Мар'ян бачыў. Гарэлка прарвала той нарыў, што быў на душы ў кожнага.

— Гэтага знялі, гэтага пахавалі, а каго адальюць замест яго, каго мы тут ставіць будзем і як хутка,— Якуб паказаў на пусты пастамент з жалезным штыром пасярэдзіне, каля якога ляпіліся бутэлькі.

— Свята места пуста не бывае.— Місцюк улягаў назакуску, адзін толькі ён і еў.— I што нам, у вёсцы, не аднолькава, хто стаіць, хто сядзіць. Была б шыя, а хамут знойдзецца.

— Так, жыццё сабаку пад хвост,— недарэчы, здаецца, адгукнуўся Мар'ян.— I я, Якуб, голас сарваў, тры гады: за Радзіму, за Сталіна.— Мар'ян першы назваў прозвішча чалавека, бюст якога яны толькі што закапалі. Раней прозвішча гэта ніяк не вымаўлялася. Толькі цяпер, пэўна, надышла мінута, калі можна было і вымавіць.Яго не было, пустое месца, аголены пастамент, і яны маглі агаляцца. Яго тут больш не было ўжо, ён іх не чуў.

— А цябе, Місцюк, я не разумею. Ты вось весялішся, а плакаць павінен. А плачу я.— Мар'ян, не хаваючыся і не саромеючыся, выцер рукавом шыняля вочы. Ён быў не толькі ў шынялі, але і пры поўным парадзе, пры ўсіх сваіх узнагародах, ардэнку і медалях. Таксама пры поўным парадзе ва ўсім ваенным быў і Якуб. Місцюк жа з'явіўся, як хадзіў заўсёды. I Мар'ян выгаворваў яму: не знайшоў апрануцца ў што-небудзь лешпае, не такое зашмальцаванае, у чым свінням даваў, у тым і... А кепскага ён табе нічога не зрабіў, ты выкруціўся, Місцюк. I не толькі выкруціўся. Я ведаю, паўвёскі будзе танцаваць на тваіх памінках, радавацца, што пахавалі цябе, перажылі цябе, хаця ты ім магілу капаў, капаў жа, скажы, капаў і капаў, скажы?

— Не трэба, мужыкі.— Якуб разліў рэшту гарэлкі па шклянках і ўкінуў пустыя бутэлькі ў мех Місцюку.

— Не перабівай, міратворац,— Мар'ян падняў шклянку.— Я і да цябе пытанне маю: ты яму на хату за самагонку лепшы лес даваў. Лепшая хата ў вёсцы Місцюка, а за якія такія заслугі, кроў на фронце мяшкамі праліваў? У бабскай спадніцы вайну прахадзіў. Яўрэйскія касцюмы па сённяшні дзень у скрынях прэюць. Цябе, Якуб, расстрэльвалі, а ён пад вянец ішоў. Не так, скажы, было, Місцюк?

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)