Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 228
Перейти на страницу:

— Вядома куды, у ваду. У возера, у прорву, дзе дна ніхто не даставаў. Хай самы на ім ікру адкладваюць.

Мар'ян з Якубам не згаджаюцца: нягожа, непавага, ды і з раёна была каманда закапаць, разбіць на часткі і закапаць.

— У садзе,— сказаў Мар'ян.— У дзетдомаўскім садзе, хай ён там упакоіцца.

Прынеслі ў сад, Місцюк скінуў з плеч мех каля першае ж яблыні:

— Вось тут і пакладзем вусатага...

Каб Місцюк не сказаў гэтага, мо так і было б: закапалі б пад першым, што трапілася, дрэвам. Але Мар'ян нечакана раптам заўпарціўся: як па сэрцы разануў яго гэтым «вусатым» Місцюк. То было бацькава слоўца. I чуць яго Мар'яну ад Місцюка было горка. Холадна і пуста зрабілася на душы. Адчуванне пустаты і сцюжы ўзмацняў і пашыраў голы восеньскі сад, яго, Мар'яна, сад. Што б там ні гаварылі, а пасаджаны ён быў пры ім, жывым яшчэ, і належаў трохі і яму, пад яго вокам, пад яго імя закладваўся ён. I нядобра было прыкапваць яго пад першым, трапіўшым на вочы, дрэвам. I дрэва тое было маладзенькае, нядаўна пасаджанае. Дрэва навічка, які толькі сёлета прыбыў у дзетдом. Яно яшчэ ніколі не цвіло. Дзічка, можна лічыць. Гады з два назад хлопцы знайшлі яго ў лесе, прышчапілі і пакінулі ў лесе, каб прышчэп той прыняўся і пайшоў у рост па месцы, на роднай зямлі. I такіх дзетдомаўскіх прышчэпаў шмат у навакольным лесе. Чакаюць свайго часу, калі ім дазволяць перабрацца ў дзетдомаўскі сад. I час іх прыходзіць, калі з'яўляецца новы выхаванец. Так прыйшла з лесу ў сад гэтая яблынька. I слабая яна яшчэ, невядома, ці перазімуе. Не ў час пасаджана, адарвана ад бацькоўскай глебы ў канцы вясны, амаль што летам. Мар'ян планаваў перанесці яе ў сад восенню. Але новенькі быў настырны. Як толькі даведаўся, што дзесь у лесе расце яго яблынька, праходу не даваў, хадзіў следам, што сабачаня, ныў і канькаў: аддай, аддай маю яблыньку. Нібыта ён, Мар'ян, тую яблыньку прысвоіць хацеў. I, сыходзячы з дзіцячых меркаванняў, так яно, здаецца, было і на самай справе, хацеў прысвоіць, не жадаў аддаваць дзіцяці яблыньку: усе ж маюць, у кожнага свая яблынька ў садзе расце, а дзе мая. I мусіў ён весці таго навічка ў лес, паказваць: вось яна твая. Было гэта ранкам, а на схоне дня яблынька стаяла ўжо ў садзе, нібы на крылах пераляцела. I Мар'ян цяпер пабойваўся лішне трывожыць тое кволае дрэўца, падкопвацца пад яго.

— Далей, далей,— сказаў ён,— там дрэвы больш бойкія.

Якуб ускінуў на плечы мех, што стаяў каля ног Місцюка, і падыбаў з ім у глыб саду. Мар'ян крыху адстаў, прыкідваючы, згадваючы ў цемры больш прыдатную яблыню. Ён ведаў іх усіх напералік, у твар, і яны, як жывыя, крутабока шарэлі перад ім уначы стваламі, па-восеньску голымі і таму, здавалася, бездапаможнымі, безабаронным веццем цененька рассоўвалі цемру, як бы прасілі яго аб нечым, пры цьмяным святле месяца, які то адкрываўся, то зноў хаваўся ў воблаку. I гэтае мігатлівае святло, павуціннае мігаценне вецця перашкаджалі яму спыніцца на якім-небудзь адным дрэве. Мар'ян, ужо крочачы следам за Якубам і Місцюком, заплюшчыў вочы і адной толькі памяццю прабегся па садзе, але так з двухсот дрэў, што раслі тут, не прыдумаў ніводнага, каля якога можна было скінуць мех. А яны абышлі ўжо амаль што ўвесь сад, час ад часу прыпыняючыся на імгненне то каля адной, то каля другой яблынькі: Сёмы Шверкіна, Крывавязага, Цурука, Лепіка. I кожны раз Мар'ян адмоўна круціў галавой. Нарэшце не вытрымаў і Якуб, скінуў мех з плеч.

— Прымарыўся,— сказаў ён вінавата.— Цяжкі. Дыху хапае, ды ногі не трымаюць. Адна нага, тая, з мецінаю, з асколкам.

Мар'ян прыняў мех ад Якуба і пайшоў цяпер наперадзе, пакутуючы ад жоўтага вока месяца, які, здавалася, цікуе за ім, ад таго, што не ведае, куды ісці, куды несці такі няпросты груз, адной рукой утрымліваючы яго на плячах, другой — кранаючы на хаду ствалы яблынь.

I навобмацак яму здавалася, што ніводная з яблынь не жадае прыняць тое, што Мар'ян кожны раз прызначаў ёй. I ён таксама стаміўся, адчуў, як пачынае варушыцца, кранацца з месца асколак у грудзях, папярэджваючы, што час, час ужо спыніцца, што ён трывае, сядзіць нерухома ў ім не вечна. Ён сам не ведае свайго веку, не ведае, дзе рыса яго трываласці, кожную хвіліну гатовы праклюнуцца і рушыць, тады спыніцца ўжо ён, Мар'ян, спыніцца назаўсёды. I замест адной магілкі трэба будзе капаць дзве. I шчымела ўжо ў грудзях, смылела, а тут дадаў яшчэ свае два грошы Місцюк:

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)