Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 332
Перейти на страницу:

Скончыў пісаць, доўга і ўзбуджана хадзіў па пакоі.

Потым як што скаланула яго, нехта нябачны асцярожна дакрануўся да яго спіны.

Марыська чарнабрэва, галубка мая, Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая? Усё прайшло, – прайшло, як бы не бывала, Адна страшэнна горыч у грудзях застала. Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці, Дай ў прадвечнага саду вялеў прападаці, То мы прападзем марна, но праўды не кінем, Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем. Не наракай, марыся, на сваю бяздолю, Но прыймі цяжкую кару Прадвечнага волю, А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся, То я з таго свету табе адазвуся. Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе. І часам спамяні пра Яську твайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго. А калі слова пяройдзе ў дзела, Тагды за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.

Дапісаўшы гэта, тут жа пераключаўся на іншае:

«…Браты мае, мужыкі родныя! З-пад шубеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку радную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду.

Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана. Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.

Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, – адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.

Бо я табе з-пад шубеніцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні

4.

…Караліна глядзіць у заснежанае акно.

На вуліцы ідзе снег. Ветру няма, і таму сняжынкі, бухматыя і лёгкія, плаўна апускаюцца на зямлю. Яны кладуцца адна на адну на падваконне, непрыкметна і пакрысе белы пласт павялічваецца і павялічваецца.

У хаце цёпла. У грубцы гараць дровы, чуваць, як патрэсквае агонь, кранаючы берасцяныя чурбакі.

На душы трывожна і ў той жа час яе ахоплівае пачуццё гонару і задаволенасці – дзяўчына адчула, што ў яе жыцці наступіў пералом. Зроблены важны крок у заўтрашні дзень.

Колькі дзён назад яе паклікаў Цытус Далеўскі. Яна не ведала, па якой прычыне яна спатрэбілася яму – і да гэтага не раз клікаў. Прасіў аднесці па ўказаным адрасе карэспандэнцую, забраць адтуль прызначаную яму. Аднойчы яна пайшла на тайную кватэру таго, якога ўсе аберагалі ад царскіх шпікаў, прозвішча якога стараліся не вымаўляць услых.

І ёй тады Цытус нічога не паведаміў пра прозвішча. Толькі сказаў:

– Караліна Яцына, просьба вялікая да цябе. Схадзі па адрасе, спытай, ці не трэба пану Чарнаўскаму малако з вёскі. Чалавек адкрые дзверы і аддасць табе пакунак з паперамі. Пакладзі той пакунак на дно кашолкі, накрый чым-небудзь. Прынясі пад вечар мне.

Пастукалася, ёй адчынілі, на лесвічную пляцоўку выйшаў юнак. Уважліва паглядзеў на яе, пранізаў праніклівым позіркам. Дзяўчына адчула, як загарэліся яе шчокі, пастаралася прыкрыць іх далоньмі. Не магла вымавіць і слова.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)