Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 207
Перейти на страницу:

Натуральна і проста ўвайшоўшы ў гушчыню тагачаснага вясковага жыцця, аўтар адразу ставіць чытача перад шматлікімі праявамі побыту і адносін, здаецца, ні мала не клапоцячыся ні аб сюжэтнай займальнасці, ні аб псіхалагічнай значнасці апавядання. Але гэта такое жыццё і такі выбраны ракурс яго адлюстравання, што аповесць захапляе адразу. Шчырасць аўтарскай інтанацыі, непадробная жыццёвасць калізій трывала і надоўга бяруць чытача ў свой палон. Не ідэалізуючы характары і не згушчаючы фарбаў, аўтар скупа і ярка малюе знаёмыя (не па літаратуры, а з самога жыцця) вобразы сельскіх кіраўнікоў Грамыкі, Бабкова разам з іх нялёгкімі клопатамі, вартасцямі і заганамі. I чытачу блізкія і зразумелыя перажыванні калгаснага старшыні Панаса Грамыкі, у якога столькі спраў і, здаецца, невырашальных цяжкасцей. Узяць хоць бы выпадак з насеннаю грэчкай, якую перад самай сяўбой украў Сцяпан Бандарэнка, каб пракарміць сваіх галодных дзяцей. Вядома, са злодзеямі заўжды расправа была кароткай, асабліва ў той час, але не так проста Грамыку пакараць Сцяпана, калі той з’яўляецца братам старшынёвай жонкі. I мы разумеем Грамыку, які цалкам ва ўладзе вясковых узаемаадносін, дзе такія моцныя сваяцкія сувязі, дзе пасадзіць злодзея проста, але як потым «Сцяпанавай жонцы штодня ў вочы глядзець?», у якой, дарэчы, яшчэ і пяцёра дзяцей? Аўтар не развязвае гэтай сюжэтнай сітуацыі. Ды, зрэшты, ці абавязкова гэта для літаратуры, ці не дастаткова будзе і таго, што яна па-мастацку даследуе грамадскія праблемы и сумленна завастрае на іх увагу людзей.

Такіх і іншых праблем у аповесці шмат. Некаторыя з іх ужо адышлі ў нябыт, другія змянілі характар, але шмат якія застаюцца надзённымі і сёння. I ў гэтым сэнсе аповесць Івана Шамякіна працягвае сваё жыццё ў сучаснасці. Безумоўна, цяпер ужо нішто не пагражае былым партызанам, удзельнікам заходняга Супраціўлення, даўно не збіраюць па хатах пазыку. Але хіба ўжо вывеліся і прыхільнікі «валявога» кіраўніцтва накшталт Анісімава, і балбатуны-ўпаўнаважаныя, падобныя на Рабіновіча? Хіба ўжо няма ў нас хцівых прыстасаванцаў тыпу Капыла? Ды і ці ўсе ўжо пазбавіліся бытавой неўпарадкаванасці і дасягнулі дабрабыту і культуры? Што ж датычыць канфліктаў са сферы асабістых узаемаадносін людзей, няўдач у каханні і г. д., дык, мабыць, яны застануцца назаўжды.

Вобразы сельскіх кіраўнікоў, як амаль і заўсёды ў творах Шамякіна, вылеплены ўпэўненай рукой мастака. I Лялькевіч, і Анісімаў, і Рабіновіч, нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца на старонках аповесці не часта, пераконваюць сваёй рэальнасцю таксама, як і Булатаў, Грамыка, Бабкоў. Асабліва дакладна, хоць і вельмі стрымана, з тактам і мерай пададзены Булатаў, гэта тыповае параджэнне культу, загадкавы і страшны чалавек. Страшны ён і небяспечны ў роўнай меры. Логіка яго ўчынкаў нікому незразумелая, хада думак і прычыннасць намераў — непранікнёныя, але кожнае яго з’яўленне ў вёсцы не праходзіць дарма для яе жыхароў.

Сталасць пісьменніцкага мыслення праявілася ў шмат якіх эпізодах і вобразах. Больш таго, мне здаецца, што адлюстраванне некаторых праяў культу асобы ў пэўнай меры дае падставу разглядаць гэты твор як наватарскі ў нашай літаратуры. На некалькіх яго старонках пісьменнік пераканаўча даказаў, што нават і ў той час, калі імя і аўтарытэт Сталіна былі свяшчэннымі і непахіснымі для краіны, калі пакланенне яму стала нормай штодзённых паводзін кожнага, нават і тады знаходзіліся ў грамадстве людзі, якія, мякка кажучы, не ўхвалялі многае з ягонай палітыкі. Не мадэрнізуючы ў гэтым сэнсе гісторыі і не навязваючы персанажам сучасных поглядаў, Іван Шамякін робіць чытача сведкам асуджэння той палітыкі сакратаром райкама Лялькевічам, болей чым крытычных выказванняў з боку Панаса Грамыкі, не кажучы ўжо аб пэўным стаўленні да рэпрэсій жонкі Шапятовіча — Сашы. Не, не быў ён і тады ў вачах народа беззаганным і беспамылковым, як гэта спрабуюць цяпер сцвярджаць некаторыя аўтары.

У вобразах Шапятовіча, а таксама Сашы, Грамыкі, Лялькевіча і некаторых іншых закладзены тыя здаровыя, народныя пачаткі, якія дазволілі ім захаваць у гады культу свае найлепшыя якасці, не паграшыць супраць сумлення, не страціць веры ў заўтрашні дзень. Пасля, калі ў краіне змяніліся грамадскія і палітычныя ўмовы, на долю менавіта гэтых людзей выпалі далейшыя намаганні, звязаныя з ліквідацыяй вынікаў культу ў вёсцы і горадзе, з аднаўленнем законнасці, з уздымам сельскай гаспадаркі. Але гэта — пасля, гэта — за рамкамі твора, хоць ужо і ў ім закладзена пэўная накіраванасць у логіцы развіцця характараў і падзей.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)