Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 207
Перейти на страницу:

Але з самых першых выступленняў стала відавочна, што ў сучасны момант ні ў адной літаратуры не існуе больш-менш дакладнага літаратурнага вызначэння прадмета дыялога. Добрая палавіна прамоўцаў рабіла беспаспяховыя спробы сфармуляваць паняцце авангарда, некаторая частка, аднак, з самага пачатку аб’явіла гэтую спробу беспаспяховай. Так, бельгіец Гафо сказаў, што сапраўдны авангард сучаснасці можа вызначыць толькі гісторыя. Мы бачым авангард учарашняга, але сённяшні авангард можа быць вызначаны толькі заўтра.

I тым не менш для ўдзельнікаў кангрэсу было даволі важна хоць бы ў агульных рысах уявіць сутнасць таго, што ўключае ў сябе гэты тэрмін. Трэба адразу зазначыць, што справа гэта аказалася даволі складанай.

На Захадзе азначэнне літаратурнага авангарда ўвабрала ў сябе настолькі шматзмястоўныя і рознахарактарныя літаратурныя паняцці, што стварылася рэальная прадпасылка разбурэння берагоў гэтага паняцця. Сапраўды, як пісала напярэдадні кангрэсу лонданская газета «Таймс», «авангард у тым яго выглядзе, у якім прадстаўлены цяпер… ахоплівае ўсе ступені таленту і адсутнасць таленту. Няма болей сэнсу разглядаць яго як адзінае цэлае, састаўныя часткі якога маюць аднолькавую каштоўнасць».

Відаць, у значнай меры газета мае рацыю. Сучасны літаратурны авангард, пачынаючы ад самага фармалістычнага свайго крыла — летрызму з яго лідэрам Ісідорам Ісу, ахоплівае сабой творчасць такіх вельмі розных пісьменнікаў, як Бекет, Жане, Оруэл, Олбі, Хакслі, Франц Мона, аўтараў школы «новага рамана» і іншых аж да Камю, Сартра і Іянеска, філасофія і асабліва драматургія якіх мае вельмі значны сацыяльна-палітычны змест і некаторымі сваімі бакамі ўшчыльную набліжаецца да рэалізму. I хоць няма фармальных і іншых відавочных адзнак прыналежнасці да гэтай плыні, усе названыя мастакі, а таксама іх прыхільнікі сыходзяцца на адным — страце веры ў здольнасць чалавека вырашыць праблемы грамадства. Іх роспач дасягнула той ступені, калі, як пісаў Дж. Віктар у «Палітыкел эферс» — органе кампартыі ЗША, яна распаўсюджваецца не толькі на чалавецтва ў цэлым, але і на кожнага чалавека паасобку.

I разам з тым шмат што ў творчасці авангарда, асабліва драматургія т. зв. «абсурдыстаў», здабыло даволі шырокую папулярнасць на Захадзе. У значнай меры гэта можна вытлумачыць тым, што лепшыя прадстаўнікі авангардызму пры ўсёй абмежаванасці свайго метаду ўздымаюць кардынальныя праблемы чалавечага існавання. Так Іянеска ў п’есе «Насарог», нягледзячы на пэўную зацененасць і абцяжаранасць формы, паспяхова выкарыстоўваючы метад алегорыі і гіпербалы, са значнай мастацкай сілай паказвае небяспеку фашызацыі грамадства, а ў другой сваёй п’есе «Забойца» ставіць карэнныя праблемы біялагічнага быцця. Драматург Олбі ў п’есе «Здарэнне ў звярынцы» высока ўзнімае выкрываўчы пафас супраць дробнабуржуазнага светапогляду. Жане даследуе праблемы каланіялізму і праблемы карупцыі, а Бекет драматызуе нікчэмнасць паўсядзённага існавання без перспектыў у прывіднай атмасферы ілюзій. Праўда, грунтоўна займаючыся сацыяльнымі праблемамі часу, драматургія гэтых і некаторых іншых аўтараў авангарда не толькі не шукае спосабаў іх вырашэння, а наадварот — усімі сродкамі даводзіць непазбежнасць паражэння ўсялякай спробы ў даным напрамку. I гэта — звычайны і натуральны вынік усёй авангардысцкай плыні, у ідэйным субстраце якой ляжыць даволі пашыраная цяпер на Захадзе філасофія экзістэнцыялізму з яе вельмі абмежаванымі пазітыўнымі магчымасцямі.

У самым пачатку дыскусіі на кангрэсе з вялікай і выдатна аргументаванай хоць і не бясспрэчнай прамовай выступіў французскі пісьменнік і філосаф Жан Поль Сартр. Ён значна расшырыў рамкі размовы, адразу і рашуча павярнуўшы ўвагу яе ўдзельнікаў да праблем т. зв. новых культур, культур народаў Афрыкі і Усходу. На думку Сартра, галоўная і найпершая задача авангарда — узбагачэнне мовы (ва ўмовах Захаду) і стварэнне мастацкай мовы нанава ў краінах, што абуджаюцца да самастойнага развіцця; тая функцыя ў гэтым сэнсе, якую ў Еўропе выканалі Джойс, Кафка, а ў рускіх — Салжаніцын, яшчэ чакае сваіх місіянераў у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, народы якіх у сілу розных гістарычных прычын не прымаюць нашай сучаснай культуры і заклапочаны цяпер «зборам чарапкоў» сваёй страчанай культуры. У сучасных умовах, сказаў Сартр, асабліва важна знаходзіць сувязі культур нават і шляхам разрыву з традыцыямі мінулага. У краінах Афрыкі, напрыклад, роля пісьменніка, значна больш актыўная, чым у краінах старой культуры, дзе гэтае пераадоленне традыцый куды больш цяжкое. Там жа больш магчымасцей і для авангарда, бо мова каланізатараў стала ўжо сродкам адчужэння, і пісаць для гэтых людзей значыць амаль нанава ствараць літаратурную мову. Авангард нашага часу, сказаў у заключэнне Сартр, вызначаецца не столькі тым, што ён стварае, колькі тым, што ён адмаўляе. Сапраўдным авангардам мінулага быў, на думку прамоўцы, дадаізм, а сюррэалізм — гэта тое самае значнае, што мы маем за апошні час.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)