Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 207
Перейти на страницу:

Мне ўспамінаецца адна з тых кароткіх, паспешлівых размоў, якія былі да гэтага з Васілём Быкавым. У час такой размовы — адзін мой знаёмы загаварыў з ім пра майстэрства. Васіль Уладзіміравіч адказаў тады: «Не ведаю, ці майстар я. Не гэта — галоўнае. Галоўнае — сказаць праўду пра вайну».

Гэта маё цвёрдае перакананне, — гаворыць зараз Быкаў. — У дачыненні да праблем мінулай вайны літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць. Толькі праўдзівыя і толькі да канца асэнсаваныя сведчанні мінулай вайны могуць саслужыць чалавецтву патрэбную службу. Было б злачынствам і перад сучаснікам, і перад будучай гісторыяй пакінуць нашчадкам паўпраўду «культаўскіх» твораў, горшую за бессаромную хлусню, белетрысцкае «сачыніцельства» пабочных назіральнікаў і лакіроўшчыкаў. Абавязак кожнага сведкі і ўдзельніка мінулай вайны — гаварыць толькі праўду, якой бы горкай яна ні здалася, будучы пры гэтым бязлітасным у сваёй шчырасці. Іменна ў гэтым, як пісаў нядаўна Добрыца Чосіч, адзіны шлях служэння дабру, свабодзе, братэрству і чалавеку ў дачыненні да нашай нядаўняй гісторыі.

Цікавыя думкі выказвае Васіль Уладзіміравіч і пра майстэрства (я ўсё ж «справакаваў» яго на гэтую размову), пра мову сённяшняй прозы. І выказвае іх з той глыбокай перакананасцю, якая сведчыць аб роздуме над уласным вопытам, аб нястомнай унутранай працы.

Відавочна, што мова, стыль лепшых твораў нашай прозы, у прыватнасці, твораў аб вайне, імкнуцца да лапідарнасці, эканомнасці, натуральнай прастаты. Ды гэта і зразумела. Бо адна справа, калі гутарка ідзе пра рэчы банальныя, звычайныя, а зусім другая — калі пішаш пра нешта самае істотнае, пра рэчы, поўныя драматызму, калі гутарка ідзе аб жыцці і смерці. Тут важна перш за ўсё захаваць меру, мастацкі такт.

Калі ў творы паўстае чалавек са сваім жывым і непаўторным «я», і калі ён сам пачынае гаварыць «пра час і сябе», то адcюль вынікае непасрэднасць яго мовы, яе арганічнасць.

Часам разважаюць так, як быццам бы праблема ў тым, каб знайсці сакавітае народнае, часам нават дыялектнае слоўца і ўкласці яго ў вусны героя. А праблема сёння для нас у іншым. Вось як мне паказваць свайго камбата? Якой мовай яго надзяляць? Народнай мовай, мовай нашай вёскі? Але ў арміі такой мовай не гаварылі, тым больш афіцэры. Браць за ўзор нейкую нівеліраваную мову? Таксама нельга. Вось і шукаеш патрэбны эквівалент, такі моўны сплаў, каб герой гаварыў па-беларуску і каб у той жа час яго мова не была ні псеўданароднай, ні «статутнай». Я разумею, што калі гутарка ідзе пра вёску, паказваюцца людзі вёскі, то тут пісьменнік можа браць вясковы моўны пласт, чэрпаць з яго і сваю мову, і моўныя характарыстыкі. Але калі маеш справу з героямі іншага плана — прыходзіцца ісці па іншым шляху.

Відавочна ж, што ідзе працэс урбанізацыі літаратуры. І калі нам слепа трымацца па-ранейшаму за мову нашай вёскі (прытым не сённяшняй, а ўчарашняй), мы будзем многа траціць. Ну ўзяць, да прыкладу, раман Івана Шамякіна «Сэрца на далоні». Як бы выглядалі, скажам, там такія героі, як Славік, Маша, Яраш, калі б яны загаварылі раптам мовай далёкай палескай вёскі? Вобраз, вядома, разбураўся б ад такой неадпаведнасці.

Увогуле, як мне здаецца, сёння з беларускай літаратурнай мовай адбываецца тое, што было з рускай літаратурнай мовай ХІХ стагоддзя. Асімілюючы розныя стылі і пласты, яна, з аднаго боку, пазбаўляецца ад стылізацыі пад мову народную, з другога — ад кніжнасці і літаратуршчыны і імкнецца да натуральнасці і непасрэднасці гутарковай мовы. Не заўважыць гэтае нельга, як і нельга ігнараваць у нашай пісьменніцкай практыцы…

Запісаў А. Вярцінскі.

[1964]

1965

Высокий накал

У нас много отличных поэтов, настоящих мастеров своего дела.

Но порой мы встречаем и стихи, где виртуозная отточенность строк скорее демонстрирует поэтическую лихость, нежели подлинное мастерство, уподобляя стихотворение изящному, но ненаполненному сосуду.

И вот стихи, где начисто отсутствует этот внешний, показной блеск, где все чрезвычайно просто и форма почти не ощущается, так она тонка и неброска, а сквозь нее с неподдельной яркостью светится полнозвучная юность поэтического содержания…

Я пишу под впечатлением от новых стихов известного белорусского поэта Пимена Панченко, за недолгое время дважды появившихся на страницах республиканского журнала «Полымя» (№ 12 за 1964 г., № 5 за 1965 г.). При этом я, безусловно, далек от мысли открыть неизвестное: Пимен Панченко — поэт общепризнанный. Правда, в последние годы его стихи не столь часты в нашей периодике, но почти каждое их появление — радость.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)