Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 207
Перейти на страницу:

Аглядаю невялікі «рабочы» пакойчык Васіля Уладзіміравіча, ва ўсіх кутках якога — у шафе, на стэлажы, на паліцы — кнігі, часопісы (дарэчы, паліца цалкам адведзена пад ваенную літаратуру — як мастацкую, так і дакументальную, мемуарную). Ёсць тут і «рабочы стол пісьменніка» ў літаральным сэнсе гэтых слоў. На стале толькі што прысланая з рэдакцыі «Роман-газеты» карэктура: неўзабаве ўсесаюзны чытач атрымае тры аповесці В. Быкава — «Франтавая старонка», «Пастка» і «Альпійская балада». Тут жа яшчэ некалькі кніг. Гэта зарубежныя выданні твораў В. Быкава, у прыватнасці, яго «Трэцяй ракеты».

— Я пачынаю нешта гаварыць пра сапраўдны поспех, пра славу. Але бачу, што Васіль Уладзіміравіч тут жа змаўкае, бянтэжыцца, адчуваю, што яму, з яго сціпласцю і абвостранай патрабавальнасцю, творчай і грамадзянскай, такія размовы не вельмі даспадобы, — і мяняю тэму, пытаюся пра новую аповесць.

Пішу. Частка ўжо зроблена… Вось яна, — дастае Васіль Уладзіміравіч з шуфляды папку.

На першым лістку — план аповесці, накіданы дробным уборыстым почыркам. Асобныя тэзісы пранумараваны. На пытанне, ці ўся аповесць прадумана, вынашана, пісьменнік адказвае: «Уся».

І назва ўжо ёсць?

— Ёсць. «Мёртвым не баліць» — так, відаць, будзе называцца, калі не ўзнікне што-небудзь іншае.

— Значыць, пра вайну?

— Так, пра вайну, — задуменна паўтарае Васіль Уладзіміравіч. — Прытым на гэты раз рэч амаль аўтабіяграфічная… Паглядзі вось гэтую паперу.

Я чытаю. Гэта пісьмо з архіва Міністэрства абароны Саюза ССР. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «Адначасова паведамляю, што ў імянным спісе беззваротных страт 399-га стралковага палка за 1943–44 гг. значыцца: „Кам. стр. узвода л-т Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.I.1944 г., пахаваны на цэнтральных могілках в. Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці“».

І ён расказвае, якім чынам трапіў у «забітыя», — як быў паранены каля ўкраінскай вёскі Вялікая Севярынка, як ішлі ў шпіталь з таварышам і адначасова вялі палоннага немца, як наткнуліся на нямецкія танкі…

І вось гэта ўсё, уласна кажучы, і лягло ў аснову аповесці, будзе складаць яе сюжэтную канву. Спачатку мне нават хацелася напісаць усё так, як было ў жыцці. Але пачаў працаваць і адчуў патрэбу дзе-нідзе абагульняць, узбагаціць уласныя назіранні вымыслам.

Калі Васіль Уладзіміравіч знаёміў мяне са зместам аповесці, то звяртаў увагу на тое, як адзін з герояў аповесці, нямецкі салдат, мяняецца, мяняе свае паводзіны ў залежнасці ад абставін, ад ваеннай неабходнасці. Я здагадваюся, што недзе тут — ідэйная сутнасць твора.

Так, недзе тут, — пацвярджае аўтар. — Мінулая вайна паказала, якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек. Да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізкасці апусціцца другія. Побач з прыкладамі гераічнымі, прыкладамі, якія ўзвышаюць чалавечую сутнасць, вайна паказала ў той жа час з усёй нагляднасцю, да чаго прыводзіць бяздумнае паслухмянства перад яе ўладай, яе логікай, да якой мізэрнай вартасці зводзіцца чалавечая асоба, калі дзейнічае ваўсю правіла: мэта — усё, сродкі — нішто.

Гутарка выходзіць за рамкі аповесці. Я прыгадваю, што сёйтой гаворыць часам пра «тэматычную аднастайнасць» Васіля Быкава, пра тое, што пісьменнік як быццам бы паўтарае сябе. Пытаюся, што ён сам адказаў бы на такія разважанні.

Што б я адказаў?.. Матэрыял мінулай вайны, па-мойму, невычэрпны. Невычэрпны і вельмі павучальны. Вайна пацвердзіла не толькі жыццёвасць нашага ладу, але і выявіла, агаліла ўсё тое, што было народжана культам асобы. Словы вядомага звароту: «Браты і сёстры, сябры мае…» — упершыню за шмат гадоў паказалі банкруцтва чужой народу культаўскай ідэалогіі, палітыкі сляпога падаўлення і азначалі настойлівую патрэбу ў чалавечнасці, без якой немагчыма было выстаяць у бязлітаснай барацьбе. Таксама, як і без усведамлення сваёй нацыянальнай і дзяржаўнай годнасці.

Я вельмі шкадую, працягвае Быкаў, па нейкай унутранай асацыяцыі, што не маю асабістага вопыту ў партызанскай вайне, якая мне ўяўляецца найцікавейшым матэрыялам для сучаснага мастацтва. Не шмат якія нацыі могуць пахваліцца столькімі прыкладамі свабадалюбства і такога ўпартага супраціўлення ворагу, як беларусы. На жаль, мы вельмі не па-гаспадарску ставімся да здабыткаў сваёй гісторыі. Словам, мы — жывыя ўдзельнікі і сведкі — абавязаны захаваць для нашчадкаў, для чалавецтва наш горкі, наш гераічны і такі павучальны вопыт. Пакінуць яго на стагоддзі, каб людзі помнілі яго і не паўтарылі тое, што перажылі мы.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)