Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 207
Перейти на страницу:

Тыдзень напружанай дыскусіі на via Nazionale, вядома, не прынёс ні паражэння апалагетам авангарда, ні перамогі традыцыяналістам. Зрэшты, гэта і не было задачай кангрэсу. Галоўнае і самае важнае заключаецца ў тым, што прадстаўнікі розных літаратур ва ўмовах шчырасці і даверу зрабілі новыя крокі па шляху збліжэння вельмі неаднолькавых, часам разнаполюсных пунктаў погляду на праблемы даволі пашыранага ў свеце сучаснага літаратурнага авангардызму. Пры гэтым амаль ва ўсіх выступленнях выказвалася думка аб тым, што ў сучасных умовах як ніколі важна камунікацыйнае значэнне літаратур.

[1965]

Пяром аналітыка

Кожны, хто сочыць за развіццём беларускай прозы і трымае руку на яе не заўсёды роўным пульсе, у апошні час не можа не адзначыць некаторага супакаення яе эмоцый, пэўнай запаволенасці яе дыхання.

Сапраўды, у апошнія некалькі год было апублікавана нямала ўдалых твораў, адгрымелі і сціхлі крытычныя баталіі вакол «Птушак і гнёздаў», «Каласоў пад сярпом тваім», аднадушна былі ўхвалены «Людзі на балоце» і «Сэрца на далоні». Тыя, з маладзейшых аўтараў, якія азадачвалі крытыку ў пачатку свайго творчага шляху, набралі моцы і працуюць роўна. Здаецца, у бліжэйшы час сенсацый не прадбачыцца. Беларуская проза набыла даволі салідны ідэйна-мастацкі капітал, збольшага асэнсавала яго і цяпер нібы запаволіла сваю хаду, можа, у нядоўгім, але прынцыповым роздуме — як рухацца далей?

Пэўна вядома — звароту да старога не будзе. Колішнія эталоны, што ў якасці такіх не дажылі нават да сённяшняга дня, наўрад ці дамогуцца таго, каб пачаць новае жыццё ў будучым. Зноў жа, ці варта спадзявацца на тое, што ў хуткім часе з’явіцца нейкі літаратурны месія, які адрыне традыцыі і павядзе літаратуру па зусім новым, адметным ад папярэдняга шляху. Значыць, застаецца сучасны метад і ўзровень, дасягнуты дагэтуль, плюс папраўка на канкрэтныя ўмовы развіцця. У гэтым — той вектар, які вызначыць лёс нашай літаратуры на нейкі час будучыні.

Але якая будзе гэтая папраўка? З якім знакам і ў якой абсалютнай велічыні? Не прэтэндуючы на якое б там ні было прароцтва, цікава паразважаць пра гэта.

Найбольш дзеяздольнае, на мой погляд, у сучасны момант — сярэдняе пакаленне літаратараў. Яно стварыла, мабыць, самае значнае ў нашай прозе. Яно даволі пераканаўча засведчыла сваёй творчасцю тую выказаную Стэндалем ісціну, што мастацтва патрабуе моцных страсцей. Вайна і ўсе звязаныя з ёй катаклізмы далі яму ў гэтым сэнсе выдатны жыццёвы матэрыял. Моцныя пачуцці рухаюць учынкамі герояў Адамовіча, Асіпенкі, Брыля, Карпюка, Кулакоўскага, Навуменкі, Шамякіна. Пэўныя хібы майстэрства, што мелі месца ў творах названых аўтараў, даволі шчасліва кампенсаваліся аўтарскай страснасцю, сапраўднай любоўю і непадробнай нянавісцю. Шчырасць і паўнагучнасць пачуцця напоўнілі дзясяткі найлепшых кніг пра вайну.

Але мне здаецца, што за апошні год-два ў нашай літаратуры назіраецца некаторы спад творчай актыўнасці ў гэтай тэме. Справа, мусіць, у тым, што дасягнуты за апошнія гады даволі глыбокі пласт праўды аб вайне, — гэта, зрэшты, і заканамерна, — вычэрпваецца. Тыя, хто меў што сказаць у гэтым плане — выказаліся. Далейшае, болей змястоўнае і значнае, чакае на новым, болей глыбокім гарызонце мастацкага адлюстравання. Для пранікнення туды патрэбны, відаць, больш магутныя таленты, з большай, чым раней, грамадзянскай смеласцю. Але тыя, хто ваяваў, дарэчы, як і ўсе на зямлі, не бессмяротныя. Значыць, літаратура наша апынаецца перад альтэрнатывай: вельмі значнае і, можа, самае важнае пра мінулую вайну або будзе сказана ў бліжэйшыя дзесяць — дваццаць гадоў, або наогул ніколі не з’явіцца на свет. Гэтае меркаванне, на мой погляд, бясспрэчнае, бо вялікую праўду аб мінулай вайне суджана выказаць толькі яе ўдзельнікам або сведкам. Іншым гэта не дадзена. Іншыя могуць стварыць нават геніяльныя творы, але гэта ўжо будзе з поваду вайны, а не яе горкай і крывавай праўдай.

Сказанае, такім чынам, у большай меры датычыць сярэдняга і старэйшага пакаленняў стваральнікаў літаратуры. А якая ж тады роля моладзі? Тых, што нарадзіліся пасля вайны і цяпер дружна ідуць у літаратуру і будуць ісці, трэба спадзявацца, яшчэ болей напорыста? Мне здаецца, што эмацыянальны зарад іх творчасці рэзка зніжаецца. I гэта заканамерна: жыццё набыло іншыя рытмы, канфлікты яго знікаюць з паверхні, зло нярэдка так спрытна камуфлюецца пад дабро, што іх цяжка адрозніць. Але разам з эмацыянальнасцю знікае і значнасць твора, таксама як і яго займальнасць. Мастацтва страчвае свае найпершыя якасці. I тады, як гэта часта здараецца, творы замешваюць на сурагатах: прыблізнасцях пачуцця, эрзацах любові і нянавісці. Аўтар быццам бы захапляецца, любіць і ненавідзіць, а чытач застаецца абыякавы. Колькі па гэтай прычыне загублена найлепшых намераў, часам і пры несумненных здольнасцях!

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)