Ад сяўбы да жніва
- Автор: Брыль Янка
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Советская классическая проза
Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:
— А чаму ён забраў яе i павёз?
— Ну, чаму ж, — у ix жа там таксама ёсць сямейны лагер.
— А школы ў ix няма?
— Няма, дык будзе…
I пакуль яны так гаварылі, Ася была ўжо далёка-далёка. Яна сядзела з татам на кані i ехала ў дрымучы, цёмны бор. Насоўвалася ноч, але з татам было не страшна. Было толькі не вельмі зручна сядзець, i тата часта браў яе вышэй на рукі. Тады яна зноў пачынала расказваць яму ўсё ад пачатку, урыўкамі, пераскакваючы з аднаго на другое. А таталэ маўчаў, задуманы.
Прытуліўшыся да яго, Ася заціхала i пачынала драмаць. Шумелі высокія сосны, рупліва тупацелі капыты каня, i, заплюшчыўшы вочы, дзяўчынка ўяўляла, што яна плыве на лодцы… Ася ведала гэтае пачуццё, — дзядзька Сцяпан неаднойчы перавозіў ix з цёткай Марыляй за Неман. Успамінаецца Асі, што яна таксама вось сядзела ў цёткі на руках i, як цяпер гамоніць сонны лес, тады гаманіла вада… А потым на зялёнай, сонечнай паляне з'явіўся той самы хлопчык з аўтаматам. «Не бойся, я страляю толькі фашыстаў», — сказаў ён, a ўсе дзяўчынкі i хлопчыкі з «зялёнай школы» засмяяліся. Смяялася i цёця Тоня. Мілая цёця Тоня!.. Вось i Ася смяецца праз сон. Смяецца i адчувае, што нехта цалуе яе, хто — нсвядома, але гэта ўсё роўна, — напэўна ж, нехта вельмі добры. А потым чуваць i песня. I Ася прачынаецца…
— Ты спяваеш? — ціха пытаецца яна.
I партызану хочацца расказачь малой пра сваю небывалую радасць, гаварыць ёй, што ў нашай непераможнай краіне так многа добрых людзей, расказачь ёй пра ўсё… Ды ён чамусьці не знаходзінь адпаведных слоў. Ён толькі мацней прыціскае свой скарб да сябе i ціха-ціха гаворьщь:
— Зараз, зараз, майн тохтэрл[11], прыедзем дахаты…
А потым зноў пачынае спявачь тую самую песню — пра залаты вясняны дзень. Цяпер яна гучьщь, як калыханка.
1950
ДОМА
Знаёмая партызанская кузня. Колькі яна працавала тады на кавалёву сям'ю, a колькі на нас?.. Цяпер абкідана калгасным інвентаром. Гудзе горнам i звоніць кавадлам, як i заўсёды, неяк загадкава хвалюючы…
І каваль, як заўсёды, замурзаны, з усмешкай:
— Няўжо ж гэта, хлопцы, ужо шэсць год прайшло пасля вайны?..
Неман. Гаючая, родная прыгажосць. Успамінаецца той час, калі яна, гэтая прыгажосць, адчувалася i паколатымі, патрэсканымі нагамі. Маленства з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў, з назіраннем жыцця ў дробязях, знізу, калі многае, чаго не заўважаеш сёння, заўважаў i многае адчуваў мацней, без наўмыснага падыходу, без прывычкі залісваць, хаця б толькі вачыма.
Дзікі дзень на рацэ. Ca спінінгамі — уніз па плыні, да краю пушчы. Печаная ў прыску, па-першабытнаму смачная шчупачына. То дожджык, то сонца, то вецер, што згортвае хвалі ў баранчыкі. Пясчаная сцежка ў мокрым лазняку. Крыўдна, недаравальна запусцелыя партызанскія могілкі… Халаднаваты, быстры брод.
Ад гэтага броду, ад пушчы хмары гналі нас у другую вёску.
На ўеходзе весела ззяла вясёлка, як сімвал ціхага жыцця, што так па-свойму адчуваецца ў гэтых шматпакутных мясцінах…
Першыя мэндлі. Шпакі пачынаюць лётаць чародамі. На выгане — вясёлыя пастушкі i дамавіты пах торфу ад іхняга вогнішча. Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з кунінай у дзюбе. Век жыві — век будуйся. З гнязда на загуменным вязе бусліха вітае яго гаспадарлівым клёкатам.
Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. Дзе так нядаўна яшчэ стракацелі палоскі. Абозы сена. Навінка тут — трактары, грузавікі…
Ідылія вечнага i сучаснасці.
1951
АХАЛІ-ГАГРА
Хмарная ноч. За акном шуміць мора. Быццам нехта бязмежна дужы хоча ўзабрацца на бераг, злізаць з абрыву наш дом. Ен, гэты нехта, не злосны, — у перакатах яго наступу чуваць хутчэй нават туга, да нуды аднастайная, шматгалосая жальба на лёс, што асудзіў вось так, для нейкай незразумелай мэты, шумець i шумець… Ласкавы, цёплы, пеністы шум. Кал i ты дужы i сам, ён пагайдае цябе на хвалях. Калі ж ты слабы — лепш не лезь, як блазен, угрудкі да здаравеннага дзядзькі, бо ён цябе толькі патрэпле вялікай рукой за чупрыну — заплюе твае ногі жарствой, паваліць i выкаціць разам i галькай на бераг. Нават скажа, здаецца: «Ну, ну!..» Так i гаворыць, так i чуваць у ягоным шуме панурая, нязлосная пагроза дарослага, які сумна заняты сваёй невясёлай справай i не любіць, каб яму перашкаджалі.
Днём яно, мора, пяшчотнае, сонечна-бірузовае.
Горы — цёмна-зялёныя. Ідзеш па беразе, забудзешся, дзе ты, i вось — праз зеляніну дрэў у садзе — убачыш, здаецца, хмару. Дождж будзе, ці што?.. І раптам успомніш, што гэта — Каўказ!..
11
Мая дачушка (яўр.)