Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 238
Перейти на страницу:

— Не холадна табе?

— Не-а, — адказвала Ася праз хустку, што закрывала ёй тварык на вочы.

— Не холадна, дык i сядзі,— гаварыла старая. I ўсё ішла, ішла…

2

Мінула больш года.

Прыйшла яшчэ адна ваенная вясна.

Вясна, кажуць, прыгожая ўсюды: i ў полі, i ў лесе, i ў горадзе. Ды з гэтым не згаджаўся партызанскі хлопчык Анатоль. I правільна думаў: вясна ў лесе — найпрыгажэйшая.

Праўда, сонца ўзыходзіць тут трошкі пазней, але гэта яшчэ лепш: пакуль яно паднімецца над лесам ды заблішчыць праз голле ў акенды лагернай зямлянкі,— можна паспаць даўжэй, а потым нават лічыць, што i ты ўстаў вельмі рана. I наогул усё тут не так, як у вёсцы было. Там раніцай на вуліцы раўлі каровы, а тут яны недзе пасуцца на паляне, i мама кожную раніцу ходзіць туды з вядром. Анатоль спіць на пасцелі з яловых лапак, засланых дзяругай, а сонца ўжо даўно глядзіць у акенца. Сонца хоча, каб хлопчык устаў, i яно прыпякае яго. «Чыхнеш, чыхнеш, усё ж такі», — смяецца сонца. I праўда — Анатоль не вытрымаў, чыхнуў. Але спіцца цяпер вельмі смачна, i хлопчык ласа мармыча нешта i паварочваецца на другі бок. Мама вярнулася з паляны, дзе ходзіць Падласка, амаль з поўным вядром малака. Мама хоча таксама, каб хлопчык устаў, пакуль сырадой яшчэ цёплы. Яна казыча Анатолеву пятку, што высуну лася з-пад дзяругі, i, смеючыся, кажа:

— Ну, ну, ваяка, устаў бы, ці што…

Анатоль падцягвае нагу i нешта нездаволена бурчыць. Але мама казыча яго за вухам, i вось, зусім прачнуўшыся, ён устае i пытаецца:

— Тата прыехаў?

— Тата прыедзе заўтра, — адказвае мама.

— А хто сёння прыехаў?

Сёння на мове Анатоля азначае — гэтай ноччу. Амаль кожнай ночы хто-небудзь прыязджае ў лагер партызанскіх сем'яў, уцякаючы ад фашысцкага здзеку i смерці. Вельмі цікава бывае, калі прыязджае такая сям'я, — новыя людзі, новыя дзеці, будуецца новая зямлянка. Яшчэ цікавей, вядома, калі прыязджае сам тата. Тады можна пад'ехаць на сядле, патрымац ца рукамі за татаву цяжкую вінтоўку!.. Ды сёння ён не прыехаў.

— Сёння прыехалі з Пяскоў, адна сям'я. У Сымонавых начавалі.

— А зямлянку яны ўжо зрабілі?

— Ну што ты, — смяецца мама. — Як жа яны маглі зрабіць без цябе. Вось паснедай хутчэй ды ідзі.

Анатоль спяшаецца. Сёння ён зусім ахвотна падстаўляе тварык, каб мама памыла яго сцюдзёнай крынічнай вадой, больш, як заўсёды, выпівае малака, надзявае пілотку, бярэ свой «аўтамат», i вось ён ужо на дварэ. Добрай раніцы, сонечны лес!

Праз голле бяроз i алешын на кусты ляшчэўніку, на папаратнік, на мяккі, сыраваты мох кладуцца светлыя плямы сонца. Лісты на дрэвах варушацца, i цені на імху варушацца таксама. Вострыя верхавіны цёмна-зялёных ялін i святлейшыя шапкі яшчэ больш высокіх соснаў абліты яркім сонечным святлом. Шчабечуць птушкі, недзе далека кукуе зязюля, а недзе бліжэй — стукае сякера. Анатоль ведае, — гэта спускаю ць дрэвы на новую зямлянку. Чуеш — вунь ужо сякера не стукае, а шоргае піла. Чакай, чакай… Ага! Дрэва крактанула, зашумела галлём па галлі іншых дрэў, паехала ўніз i глуха гупнула на мох. Цяпер зноў чуваць, як чахкае сякера: дзядзька цярэбіць на зваленым дрэве галлё…

А дзе ж будзе тая зямлянка стаяць?..

I тут Анатоль заўважыў дзяўчынку. Зусім незнаемая дзяўчынка стаіць на дарозе i, адвярнуўшыся ад Анатоля, глядзіць угару, на сасну. Анатолю трэба пазнаёміцца з госцяй, але падыходзіць проста ён не хоча. Ён хаваецца за бярозу, настаўляе свой аўтамат, прыплюшчвае вочы i голасна, звонка крычыць:

— Трр! Трр! Трр!..

Усё атрымалася як найлепш, — дзяўчынка ажно падскочыла. Цяпер ужо можна i падысці. Анатоль бярэ аўтамат «на рэмень» i падыходзіць.

— Не бойся, — кажа ён, — я страляю толькі фашыстаў. Гэта я так — пастрашыў цябе.

— Ой, мамачкі,— усміхнулася дзяўчынка. — Буду цябе баяцца, такога маленькага. Я на птушку гляджу. Як яна называецца?

— Таксама мне — не ведае. Гэта ж дзяцел, — гаворыць Анатоль. — Бачыш, як ён падпіраецца хвастом?

— А нашы будуць рабіць зямлянку, — сказала дзяўчынка, усё яшчэ пазіраючы ўгару.

— А мой тата мінёр, ён фашыстам усе цягнікі паўзрывае. Aгa!

— Майго таты няма, — уздыхнула дзяўчынка. — I мамы няма, i бабулі, i нікога…

— А хто ж там сячэ? — здзівіўся Анатоль.

— Гэта дзядзька Сцяпан. Я ў ix жыву. Даўно-даўно. Бабуля Зося памерла, дык я жыву ў ix. Я называюся Ася, а ты?

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)