Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 238
Перейти на страницу:

Дзяўчынка паглядзела на «аўтаматчыка», паглядзела на цёцю Тоню, здаецца, зразумела ўсё, усміхнулася i ў знак згоды кіўнула галавой.

Анатолю цяжка ўстрымацца. Яму хочадца крыкнуць «ура!» i выпусціць угару чаргу са свайго аўтамата, але ён маўчыць. А што ты думаеш, — возьмуць ды зноў адправяць дахаты… Калі ўжо вучань, дык вучань — цярпі!..

4

Коннік ехаў па пушчы адзін. Свяціла сонца, шчабяталі птушкі, a конніку было сумнавата. Ён глядзеў у зялёны гушчар, куды вілася лясная дарога, i на вусны яго прасілася песня.

Фрылінг тог, майн голдэнэр…—

заспяваў ён амаль зусім нячутна, i песня гучала не ў тон ні сонцу, ні вясне.

Вось ён зноў адзін, без баявых сяброў. А аднаму ды без работы, калi вось так — завёз пакет у штаб злучэння i цэлы дзень вяртаешся назад — не адмахнешся i не адпросішся ад успамінаў пра тую страшную раніцу, калі загінулі ўсе родныя, калі застаўся ён адзін — за калючым дротам, з жоўтай латкай на спіне…

Вясёлы гром, нібы грукат калёс, пакаціўся па небе. Коннік зірнуў угару. Над верхавінамі ялін, што ўздымаліся за палянай цёмна-зялёнай сцяной, уставала шэрая дажджавая хмарка. Часта бывае вясной, што чакаюць, чакаюць дажджу, а хмарка, як быццам гуляю чы ў хованкі, ціхенька падсунецца з-за небасхілу i ўжо тады, калі збіраецда сыпнуць дажджом, знячэўку скажа пра сябе гуллівымі перакатамі грому. Ён грукоча, а першыя кроплі — адна за адной — ападаюць ужо на лісце, на траву, на людзей…

З-за зялёнай яловай сцяны дыхнула на конніка вільгаццю. Адчуўшы першыя кроплі дажджу, плечы яго палахліва сціснуліся пад зношанай гімнасцёркай…

— Эй, Каштан!

Конь ахвотна пабег.

Але позна ўжо, позна — куды ты ўцячэш! Ды, зрэшты, i ўцякаць няма чаго. I сонца свеціць, i дожджык шуміць — любата!..

Эх, дожджык!.. Каб не ён — не збочыў бы коннік з дарогі туды, дзе зямлянкі, не спыніўся б пад дрэвамі! Каб не ён — не пакінулі б дзеці вучыцца, не загарнулі б сшыткаў з недапісаным словам i не пабеглі б дахаты!..

Яны высыпалі з-пад зялёнай павеці, нібы чародка гаманлівых вераб'ёў, імчаліся па вузкай дарозе, па імху, паміж мокрых бяроз i весела, звонка крычалі. Кучаравая дзяўчынка бегла навыперадкі са сваім «аўтаматчыкам» і, даганяючы яго, залівіста смяялася. Яна смяялася, а нехта голасна паклікаў яе, нехта крыкнуў так моцна, што дзеці спыніліся.

— Ася! Ася! — гукаў мужчына з вінтоўкай за плячыма. Пакінуў каня i бег насустрач, нізка расставіўшы рукі…

Не, ён не быў незнаемы для ўсіх, бо дзяўчынка пазнала, ускрыкнула i, апынуўшыся на руках у мужчыны, абняла яго шыю рукамі. Ён цалаваў яе, паўтараў адно толькі слова, а дожджык сыпау на ix, а яна пазірала на бацьку, i вялікае здзіўленне, нават спалох застылі ў вачах малой… Дык, значыць, цётка Марыля казала няпраўду, значыць, праўду казала бабуля Зося: тата, яе таталэ — прыйшоў!..

Яна прытулілася шчочкай да яго няголенай шчакі i з надзеяй спыталася:

— А дзе мама, бабуля? Дзе Ічэ, Ханачка, дзе ўсе?.. Яны таксама прыйшлі?

Партызан закружыўся вакол, нібы выбіраючы месца, а потым сеў на мокрую траву, не пускаючы з рук дзяўчынку. Ён нешта гаварыў, паўтараў ёй раз-пораз нешта адно, а слёзы самі каціліся… Ён выціраўся мокрым рукавом, а дождж усё шумеў…

Ужо не толькі дзеці стаялі навокал. Ужо нейкая цётка праціснулася праз натоўп i, убачыўшы на руках у незнаёмага дзяўчынку, амаль што крычала:

— Ой, мамачкі! Асенька, Ася, i няўжо ж гэта бацька?! Ды што ён — з неба зваліўся, ці што?!

— Гэта цётка Марыля, — паказала дзяўчынка рукой. — Я жыла ў ix, таталэ, доўга-доўга. А гэта — наш дзядзька Сцяпан! А яшчэ ў нас ёсць i Васіль, але ён у атрадзе.

Дзядзька Сцяпан з сякерай у руцэ, — ён не хаваўся ад дажджу, рабіў зямлянку, — падышоў да незнаёмага партызана бліжэй, паглядзеў i спытаўся:

— Твая?

Спытаўся, памаўчаў яшчэ, а потым сказаў:

— Ну што ж, пайшлі, брат, у хату. Мы пакуль у Сымона. Чаго тут будзем стаяць на дажджы.

* * *

Увечары, калi мама загнала нарэшце свайго Анатоля ў зямлянку i пачала распранаць, хлопчык спытаўся:

— Наш тата — мінёр, Асін тата — разведчык, а што лепш?

— Усё добра, сынок, — адказала мама, — абы тут немцаў хутчэй не было. А найлепш яно, хлопчык, тое, што вось дзяўчынка была сіратой, а цяпер i ў дзяўчынкі ёсць тата.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)