Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 238
Перейти на страницу:

I вось аднойчы я пачуў у кошыку пад лацінай знаёмы піск… «Няўжо малыя?!» — усцешыўся і здзівіўся. Дык вось чаму яны, Сняжок і Волечка, апошнім часам усё сядзелі на змену ў кошыку, чаму ад-туль чуваць было іх радаснае гудзенне!

З катуха, у які мы клалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі, а з бэлькі я, аберуч трымаючыся за кроквіну і ступіўшы на адну, тады на другую лаціну, далазіў да галубінага кошыка. Адной рукой трэба было трымацца, каб не ўпасці, а другой я палез у гняздо. Гэта было не проста, — Сняжок балюча дзёўбаўся і біўся крылом. А ўсё ж я абмацаў пад ім, на сагрэтай саломе, два цёпленькія, мяккія камочкі!.. Ад радасці я ўжо не злазіў з бэлькі на катух, а проста скочыў на гной і пабег з такой весткай у хату, а потым — да Міхася.

Ды радасць наша была не доўгая. Яе забраў Сымонаў кот Жандар.

Жандарам яго называла мая мама. Ён быў вялікі, пануры, вусаты і шкодны. Мы з Міхасём не любілі яго і ганялі, абы дзе сустрэўся.

Зладзюга ведаў, што акенца ў нашым хляве зімавала без шкла і мы затыкалі яго саломай. Падласцы было ад гэтага цяплей, але затое цёмна. Яшчэ горіп было сядзець у цемры, узаперці галубам. Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве стала лепш, — і Падласцы з пярэстым бычком, і галубам з галубянятамі… I вось Жандар прыпілытаваў, што я вярнуўся з коўзанкі позна, забыўся заткнуць акенца саломай, і ён залез у хлеў.

Сняжок загінуў з боем. Дзівак! Ён думаў, як і ад маёй рукі, адбіцца ад ката маленькай дзюбай і крыллямі…

Уранні я заўважыў ля хлява на снезе белы пух і пер'е, якога яшчэ больш было на гнаі, куды яно ападала з кошыка.

У кошыку былі адны галубяняты. Відаць, што кот залез туды на досвітку, бо галубяняты яшчэ не змерзлі, жылі, асабліва адно.

Яно і выжыла. Я накарміў яго з рота, сагрэў у руках і пасадзіў у запеку. Тады пабег да Міхася. Мы разам з ім падумаем, што тут рабіць. Галоўнае — злавіць і адвучыць Жандара.

Калі я выйшаў з хаты на двор, са страхі хлява ўзляцела, залопаўшы крыллямі, Волечка. Яна спалохалася нават і мяне.

Яна паляцела кудысьці, відаць, не могучы асмеліцца ўляцець у акенца хлява, і не вярнулася, мабыць, загінула недзе, бо я больш не бачыў яе, хоць і вельмі хацеў, каб злавіць і прынесці ў запечак.

* * *

Зноў вясна.

Зноў наш двор пацярушаны пялёсткамі белага цвету, што асыпаецца з вішань. Падласка ляжыць каля плота, на сонейку, спакойна глядзіць і перажоўвае жвайку. Яна заўсёды жуе, хоць не заўсёды ёсць што жаваць. Сёння мы з Міхасём пастараліся вельмі ўдала — прыпасвілі сваіх кароў на панскім лузе. Падласка і цяпер маўчыць, як змоўшчыца, як і зімой, калі я цішком дадаваў ёй у трасянку больш сена. Тады мама аднойчы злавіла мяне і палаяла, а цяпер я прыз-наўся і сам, пахваліўся ёй нашай удачай.

«Асцерагайся, сынок, — сказала яна. — Пападзешся ім у рукі — не памілуюць…»

Ды я не баюся. Што гэты луг не панскі, а наш, вясковы, — я ўжо чуў, і не раз. Што паноў усё роўна не будзе — за год ці за два, — я ведаю таксама. Аб гэтым у нас гавораць і песні спяваюць. Іх не будзе, а нашы каровы цяпер ужо хочуць, каб мы іх напасвілі, і таму сёння мы з Міхасём — малайцы.

Я ўжо большы, чым быў летась, я сам выкручваю са студні вялікае драўлянае вядро з вадою, сам нясу яго поўнае ў хату і сам смяюся, успамінаючы хлопчыка Алеся, пра якога мы нядаўна чыталі ў вершы Якуба Коласа:

Ён дзяцюк, хлапчына, Носіць ён вядро з вадою, Як стары мужчына.

I вось я, мужчына, нясу ад студні поўнае драўлянае вядро вады, а са страхі злятае мой Сняжок і садзіцца… ужо не на край вядра, а проста мне на плячо. Бо гэта ўжо не той Сняжок, а сын яго, якога я выкарміў сам.

Я стаўлю вядро на зямлю і падстаўляю голубу далонь. Сняжок, нібы па тоўстай кладцы-бервяне, ідзе па маёй руцэ ад пляча на далонь і, спыніўшыся на далоні. пачынае вурчаць. Ен надзімаецца і кружыцца ваўчком, і ўсё вурчыць, вурчыць мне проста ў твар!.. Я разумею, што ён кажа. Ён скардзіцца мне на сваю белую Волечку, якую я прынёс яму ад Міхася.

«Нат-тур-р-ра! Нат-тур-р-ра! — вурчыць, сярдуецца мой белы гадунец, гаворачы пра палахлівую сяброўку. — Ты не кар-р-ршун! Ты не кар-р-р-ршун!..»

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)