Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 238
Перейти на страницу:

I вось ён нарэшце напіўся. Паглядзеў на нас, нашурпіўся, нібы са злосці, і скочыў у ваду.

— О, гэта дык гэта! — замахнулася мама.

— Ты не гані яго, — крычу я, — не гані! Няхай пакупаецца.

Кажу таксама, што я і сам прынясу, ды мама зноў смяецца.

— Ну, дзе там — ты прынясеш!.. — гаворыць яна. — Здаравяка знайшоўся. I сама прынясу. Ды ён вады не замуціць: ён чысценькі.

Сняжок вады не замуціў. Калі ён скончыў купацца і мама паднесла вядро на парог хлява, Падласка зусім спакойна пачала піць. П'е яна, таксама як голуб, прагна. Пакуль ён піў, яна глядзела з хлява, з-пад дручка, якім завалены дзверы, і нават мыкнула ад зайздрасці.

Падласка п'е, а мне прыемна глядзець, як хутка апускаецца ў вядры вада. Пасля карова чмакае пысай, цягнучы рэшткі вады, і ласа ліжа драўлянае мокрае дно шурпатым, казытлівым языком. Я люблю гэтае казытанне і таму падстаўляю малую далонь пад халодную мокрую пысу Падласкі.

— Я прынясу яшчэ, — кажу я, — прынясу!.. Ды мама не дае мне вядра.

— Прынясу я й сама.

А мой Сняжок тым часам ужо на страсе.

Ен ужо дакарае за нешта сваю галубку, сварыцца на галубянят. Яны сядзяць на тым баку страхі, ад сонца, і мне іх з двара не відаць. Відаць толькі Сняжок, які на самым хрыбце страхі. Ён надзімаец-ца і кружыцца ваўчком, і пад'язджае, як індык, і ўсё вурчыць, вурчыць!.. Я разумею, што ён кажа. Ён сварыцца на сваю белую сяброўку Волечку, якая залішне песціць малых.

«Нат-тур-ра, нат-тур-р-ра! — сварыцца ён. — Ім, гультаям, і нар-р-руку, а ты ім пат-тур-р-рай!..»

«Не гультаі, не гультаі, а гу-а, гу-а, гуленькі», — гудзе ў адказ далікатная ціхая Волечка. Яна ўжо выйшла на хрыбет страхі і вытанцоўвае вакол свайго сварлівага гаспадара. «Куды лятаць, чаго лятаць, — стараецца абараніць дзяцей. — Яшчэ каршун, яшчэ куршун, а гу-а, гу-а, гуленькі!..»

«Які кар-р-шун? Які кар-р-ршун?» — яшчэ больш абураецца Сняжок.

Нарэшце, нібы выказаўшы ўсё, што ён хацеў сказаць, Сняжок узняўся, залопаўшы ў крыллі. За ім узляцела яго паслухмяная Волечка, а ўслед за імі — маладыя.

Маладых двое, і я нікому не кажу, што ўсё яшчэ ніяк не магу распазнаць, якое з іх — голуб, якое — галубка… Яны яшчэ пішчаць і часта лезуць да дзюбы бацькоў. Сняжок дарэмна бурчыць на іх, што гультаі,— яны лятаюць вельмі ахвотна.

Ды Сняжок ужо не злуе. Ен уздымаецца вышэй, вышэй, вышэй!.. Пасля спыняецца і, нібы ўчапіўшыся лапкамі за нейкую нябачную вяровачку, нацягнутую ў небе, пачынае заўзята куляцца. Куляецца ён вельмі спрытна, цераз спіну. Вяровачка, за якую ён учапіўся, мусіць, не адна, — яны нацягнуты, як тэлеграфныя драты. Сняжок, пачаўшы ад верхняй драціны, чапляецца за кожную — ніжэй, ніжэй, ніжэй, ніжэй! — а потым, усе перабраўшы, уздымаецца ўверх. Побач з ім куляецца і кружыць белай пушынкай на ветры малая, спрытная Волечка.

Толькі малыя «гультаі», як называе іх Сняжок, не могуць яшчэ куляцца. Яны нясмела прысядаюць на распушчаныя хвасты, патрымцяць крыллямі, як жаўрукі, і зноў пачынаюць лятаць…

— А я гляджу, не магу наглядзецца.

* * *

Ён быў смелы і горды, мой голуб Сняжок.

Зімой, калі я, гразнучы ў тугіх сумётах, ішоў з суседняй вёскі і нёс яго за пазухай са звязанымі крыллямі і нагамі, я ніколі не думаў, што ён — ды такі забіяка.

Дагэтуль у нас галубоў не было. Волечку даў мне, на два дні раней, Міхась. Дзядзька Сцяпан, мамін брат, даючы мне Сняжка, гаварыў, што першую пару найлепш прывучаць у хаце. I ў нашай ха-це стала вельмі весела.

Сняжок і Волечка хутка знайшлі сабе зручны, зацішны куточак у запечку і пачалі рабіць гняздо. Тут ужо я дапамог, — церушыў ім ля печы салому.

I вельмі пацешна было, як яны валачылі яе, узяўшы саломінку ў дзюбу.

— Будуюпда, — казала мама. — Нібыта дзеравякі з лесу возяць.

А неўзабаве, усадзіўшы ў запек руку, я абмацаў пад голубам малое цёпленькае яйцо. Праўда, дабрацца да яго было не проста. Сняжок злосна гудзеў, кляваў мяне дзюбай і хлёстка, пякуча хвастаў крылом па руцэ. Але гэтым мяне не адгоніш.

А вось на другую зіму ён праз смеласць сваю і загінуў.

Яшчэ бьгў люты, холадна было нават у хляве, дзе стаяла Падласка, а галубы ў старым, дзіравым ко-шыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят… Пару маладых я ўвосені аддаў Міхасю, як мы і дамаўляліся з ім, калі ён даваў мне Волечку, і зімавала ў мяне толькі пара старых. Галубянят я заў-важыў не адразу, хоць і прыходзіў у хлеў штодня. Прыходзіў спачатку ўдзень, а пасля, калі наша Пад-ласка прывяла цялятка, прыходзіў з мамай і ноччу. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову. Як прыемна было пазіраць, што на чыстай саломе ляжаў, падкурчыўшы ножкі, расставіў-шы вушы, пярэсты бычок! Як прыемна было слухаць, што ў даёнку дзюрчыць сырадой, які я хутка буду есці з хлебам, што над намі, устрывожаныя шумам і святлом, варушацда і гудуць у кошыку галубы!.. Днём я заўсёды прыходзіў глядзець, калі мама паіла Падласку або прыносіла ёй есці. А то заходзіў і так.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)