Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рандэву на манеўрах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рандэву на манеўрах

Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 95
Перейти на страницу:

Заўтра, і паслязаўтра, і яшчэ безліч дзён мы будзем сустракацца і ляцець поруч і, можа стацца, навучымся размаўляць — тады, калі пругкі вільготны вецер будзе абмываць нашы целы і крылы. Я зразумеў, што дзесяць гадоў чакаў сённяшняе сустрэчы, баяўся і чакаў, падсвядо ма чакаў у кожным палёце. I вось: нас — двое!

Так думаў я ў тыя хвіліны, тры дні таму. Раптоўная радасць не змяшчалася ў птушыных грудзях,і, каб адчуць яе на ўсю поўніцу, хацелася хутчэй ператварыцца ў чалавека.

Я памыляўся. Калі зайшоў з галубца ў пакой, радасці не засталося нават на донцы. Мяне апанаваў страх. Страх, што мая таямніца раскрылася. Я праклінаў сябе, што ні разу не азірнуўся: можа, ён ляцеў за мною і таксама запомніў дом і галубец? Адзіным слабым суцяшэннем была відавочная неспрактыкаванасць гэтае істоты са светлаю плямкаю. Ён мог мець мяне не за пярэваратня, а за звычайную птушку, што насуперак астатнім адчула да яго прыхільнасць.

Яшчэ большы быў страх невядомасці. Я спасціг тую непрыемную праўду, што, не зважаючы на мае дэкларацыі, мне ў гэтым наладжаным жыцці, у маім маленькім свеце вельмі прытульна і пераменаў я хачу значна менш, чым баюся.

Тры дні я не адшторваў вакна і дзвярэй на галубец. Тры дні мне спатрэбілася, каб пераадолець страх. Сёння, ужо чуючы сябе пераможцам, я ступіў у шэранькі восеньскі дзень, удыхнуў халаднаватае даўкае паветра, засяродзіўся і... нічога не адбылося. Я ўпэўніў сябе, што проста паспяшаўся, замітусіўся, недастаткова напружыў уяўлен не. Зноў выйшаў на галубец, і зноў не атрымалася...

I вось я падымаюся па сходах. Па сходах таго самага пад'езда з галубцом, дзе стаіць ровар са скручаным колам, па звычайнай лесвіцы, якія бываюць у такіх дамах і пад'ездах — бруднай, з перагарэлымі лямпачкамі на пляцоўках, са стандартным наборам надрапаных на сценах слоў. Яшчэ не ведаю, што скажу, калі мне адчыняць. Не ведаю, хто гэта будзе. Але ведаю: адчыніць менавіта ён, грак са светлаю плямкаю, бо ён ужо адчувае, як я няспешна, таймуючы сэрца, пераадольваю прыступку за прыступкаю, адчувае гэтаксама, як я адчуў, што, калі сёння мы не сустрэнемся, у маім, а можа, і ў ягоным жыцці здарыцца непапраўнае.

Зараз я падыму руку, націсну на гузік званка, і мне адчыняць. Хто гэта будзе — мужчына, жанчына, дзіця?..

1988

Мой радавод да пятага калена

або Спроба пазбегнуць выгнання

- Пишешь, писатель... - перш чым папрасіць чырвонец, спачувальна кажа сусед, аглядаючы мой стол.

Суседаў позірк спыняецца на томе «Витебской старины».

- Сотни на две потянет? - пытаецца ён.

Я дастаю партманетку і працягваю яму грошы.

- Обижаешь, писатель, - гаворыць сусед і глядзіць чырвонец на святло.

- Уберите Ленина с денег! - раптам цытуе ён ранняга А.Вазнясенскага і бесцырымонна плюхаецца ў мой фатэль.

На стале стосік аркушаў, на верхнім я паспеў ужо напісаць назву.

- Мой ра-да-вод... - слібізуе сусед, засунуўшы нос у мае паперы. - Все по-белорусскому. Вчера, между прочим, по телеку тебя смотрел. Агитируешь... Все равно народ за вами не пойдет.

Ён на ўсялякі выпадак хавае чырвонец у кішэню і кажа далей:

- Понял, писатель? Но пасаран, как говорил товарищ Альенде, вечная ему память. Ну ладно, не обижайся. Мой ра-да-вод да пя-та-га ка-ле-на... Это как понимать - до пятого колена? Про что?

- Пра генеалогію, - адказваю я.

- Ну, ты даешь, старичок! - чамусьці радуецца сусед. - Ее ж у мужиков не бывает.

Ён на хвіліну задумваецца і ў выніку нейкіх загадкавых меркаванняў ухваляе мой намер:

- А в общем, давно пора тебе что-нибудь такое, для народа.

Ён расказвае мне барадатую показку пра жанчыну, гінеколага і сантэхніка, а потым яшчэ адну показку пра гінеколага і двух грузінаў, і да мяне даходзіць, што сусед яўна пераблытаў генеалогію з гінекалогіяй. На дадатак ён выцягвае з кішэні і, натхняючы мяне на стварэнне новага літаратурна-мастацкага твора, вахлікам раскладвае на стале калоду парнаграфічных картаў.

Нарэшце мы развітваемся, і я выпісваю з аднае выдадзенае на пачатку нашага стагоддзя кнігі падкрэсленыя калісьці, можа, яшчэ за праклятым царызмам, словы: «Мелі тыя крывічы звычай: калі дасягаў у іх юнак паўналецця, мусіў ён, каб назвацца мужчынам, пераплысці хуткую ды глыбокую раку, упаляваць тура або мядзведзя, раскласці ў залеву вогнішча, а таксама распавесці суродзічам аб продках сваіх да пятага калена... Калі ж не ведаў ён роду свайго, дык падлягаў выгнанню, бо ўважалася, што род ягоны, а значыцца, і зямля бацькоўская яму не дарагія і можа ступіць ён на шлях здрады».

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 95
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)