Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 150
Перейти на страницу:

— Вы ведаеце, што гэта немажліва.

— Вам шкада аддаць мне кавалак халкапірыту, гэты няшчасны пяцікілаграмовы абломак? Але чаму?

— Нам не па кішэні звязаная з гэтым уцечка інфармацыі, — злосна закрычаў Хоскінс. — І вы гэта вельмі добра ведаеце.

— Справа ў тым, доктар Хоскінс, — перапыніў яго служачы, — што насуперак правілам прафесар спрабаваў вынесці мінерал і ледзь быў не прарваў Стасіс.

На імгненне ўсе змоўклі. Павярнуўшыся да вучонага, Хоскінс холадна спытаўся:

— Гэта праўда, прафесар?

Адэмеўскі няёмка кашлянуў.

— Бачыце, я не думаў, што гэта нясе нейкую шкоду…

Хоскінс працягнуў руку і рвануў за шнур, які свабодна вісеў на вонкавай сцяне камеры, пра якую толькі што гаварылі.

У міс Фэлоўз, якая якраз у гэты момант разглядала нічым не прыкметны кавалак каменя, за які ішла такая гарачая спрэчка, ажно дыханне сціснула — у яе на вачах камень імгненна знік. Камера апусцела.

— Мне вельмі шкада, прафесар, — сказаў Хоскінс, — але выдадзены вам дазвол на вывучэнне розных аб'ектаў у Стасісе анулюецца назаўжды.

— Ды пачакайце.

— Паўтараю, мне вельмі шкада. Вы парушылі адно з нашых сама важных правіл.

— Я падам скаргу ў Міжнародную Асацыяцыю…

— Скардзіцеся каму хочаце. Вы толькі пераканаецеся, што ў выпадках, падобных на гэты, ніхто не прымусіць мяне адступіць.

Ён дэманстратыўна адвярнуўся ад прафесара, які ўсё яшчэ пратэставаў, і, яшчэ белы ад гневу, сказаў міс Фэлоўз:

— Вы не адмовіцеся паснедаць са мной?

* * *

Ён правёў яе ў тую частку кафетэрыя, якая была адведзена сябрам адміністрацыі. Ён павітаўся са знаёмымі за столікамі і спакойна адрэкамендаваў ім міс Фэлоўз, якая адчувала сябе ў гэты момант страшэнна няёмка. «Што яны падумаюць?» — думка гэтая не давала ёй спакою, і яна з усяе сілы старалася прыняць па магчымасці дзелавы выгляд.

— Доктар Хоскінс, у вас часта здараюцца такія вось непрыемнасці? — спыталася яна, узяўшы відэлец. — Я маю на ўвазе выпадак з прафесарам.

— Не, — з намаганнем адказаў Хоскінс, — такое здарылася ўпершыню. Мне, праўда, часцяком даводзіцца спрачацца з ахвотнікамі вынесці са Стасіса той ці іншы экспанат, але да сённяшняга дня ніхто яшчэ не спрабаваў зрабіць гэтага.

— Мне помніцца, як вы аднойчы казалі, што з гэтым звязаны вялікі расход энергіі.

— Слушна. Мы, вядома, пастараліся ўлічыць такую мажлівасць, бо такія выпадкі яшчэ будуць паўтарацца, і ў нас цяпер маецца спецыяльны запас энергіі, разлічаны на пакрыццё ўцечкі пры непрадугледжаным вынасе са Стасіса якога-небудзь прадмета. Але гэта зусім не азначае, што нам прыемна за паўсекунды страціць гадавы запас энергіі. Шкода ад страты такой колькасці энергіі прымусіла б нас на доўгія гады адкласці далейшае ажыццяўленне планаў пранікнення ў глыбіні часу… Апрача таго, вы можаце сабе ўявіць, што здарылася б, калі б прафесар быў у камеры ў той момант, калі збіраўся прарваць Стасіс?

— А што б з ім адбылося?

— Бачыце, мы эксперыментавалі на жывых прадметах і на мышах — яны бясследна знікаюць. Мы лічым, што яны вяртаюцца назад, у глыбіні часу, іх як бы захопліваюць тыя аб'екты, якія імгненна пераносяцца ў той час, з якога іх мы вынялі. Таму нам даводзіцца як бы на якар ставіць тыя прадметы, знікненне якіх са Стасіса нам непажадана. Што да прафесара, дык ён адправіўся б проста ў пліяцэн разам з кавалкам каменя і апынуўся б там у тым самым часе, з якога мы гэты камень дасталі, плюс тыя два тыдні, што ён быў у нас.

— Як бы гэта было жахліва!

— Запэўніваю вас, што лёс самога прафесара мяне мала трывожыць: калі ён здурнеў на такі ўчынак, дык туды яму і дарога, гэта паслужыла б яму добрым урокам. Але вы толькі ўявіць сабе, якое ўражанне зрабіла б гэта на публіку, калі б факт яго знікнення стаў шырока вядомы. Дастаткова людзям толькі даведацца, што нашыя доследы настолькі небяспечныя, як нас адразу ж пазбавяць сродкаў.

Хоскінс эфектна пстрыкнуў пальцамі і пачаў панура калупаць відэльцам ежу.

— А вы не маглі б вярнуць яго назад? — спыталася міс Фэлоўз. — Такім самым спосабам, якім вы спачатку атрымалі гэты камень.

— Не, таму што, як толькі прадмет адпраўляецца назад, ён ужо больш не фіксуецца, калі толькі далейшая сувязь з ім не прадугледжваецца загадзя, а ў дадзеным выпадку ў нас не было на гэта ніякіх падстаў. Ды і ўвогуле мы ніколі гэтага не рабілі. Каб знайсці прафесара, трэба было б узнавіць першапачатковы кірунак пошукаў, а гэта ўсё роўна што закінуць вудачку ў акіян, каб злавіць адну пэўную рыбіну. О Божа, калі я думаю пра ўсе меры перасцярогі, якія мы прымаем, каб уберагчыся ад няшчасных выпадкаў, я вар'яцею. Кожная асобная камера Стасіса мае сваё прыстасаванне для прарыву — без гэтага нельга, бо ўсе яны фіксуюць розныя прадметы і павінны спыняць свае функцыі незалежна. Апрача таго, ні адзін такі прыбор не ўводзіцца ў дзеянне да апошняй хвіліны, прычым мы старанна распрацавалі адзіна мажлівы спосаб прарыву патэнцыяльнага поля Стасіса — дзеля гэтага трэба таргануць шнур, асцярожна выведзены за дзверы камеры. А каб гэты прыбор спрацаваў, трэба прыкласці значную фізічную сілу, так што тут недастаткова выпадковага руху.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)