Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 150
Перейти на страницу:

— Але паколькі ваша боязь не апраўдалася, вы маглі б цяпер, здаецца мне, наслаць столь.

— Цяпер так. У нас цяпер многа грошай. Усё гэта цудоўна, міс Фэлоўз. — Усмешка не сыходзіла з яго шырокага твару, і калі ён павярнуўся, каб пайсці, здавалася, што нават спіна яго ўсміхаецца.

«Ён даволі прыемны чалавек, як забудзецца і скіне маску адлучанага ад усяго зямнога вучонага», — падумала міс Фэлоўз.

Ёй раптам захацелася даведацца, ці жанаты ён, але, спахапіўшыся, яна адагнала ад сябе гэтую думку.

— Цімі, — паклікала яна, — ідзі сюды, Цімі!

* * *

За прайшоўшыя з таго дня месяцы міс Фэлоўз усё больш і больш пачынала адчуваць сябе неад'емнай часткай аб'яднанай кампаніі «Стасіс». Ёй быў дадзены асобны невялічкі кабінет, на дзвярах якога красавалася таблічка з яе імем. Кабінет быў даволі блізка ад лялечнага доміка (так яна называла камеру Стасіса, у якой жыў Цімі). Плацілі ёй цяпер намнога больш, чым спачатку, а ў лялечным доміку наслалі, нарэшце, столь і палепшылі ўнутранае абсталяванне: быў зроблены другі туалетны пакой, і, мала таго, яна атрымала ўласную кватэру на тэрыторыі Стасіса, і часам ёй удавалася нават там начаваць. Паміж лялечным домікам і гэтай яе новай кватэраю правялі ўнутраны тэлефон, і Цімі навучыўся ім карыстацца.

Міс Фэлоўз прывыкла да Цімі настолькі, што нават менш стала заўважаць яго пачварнасць. Аднойчы на вуліцы яна злавіла сябе на тым, што нейкі хлопчык, што трапіўся ёй на дарозе, здаўся ёй надзвычай непрывабным — у яго быў высокі выпуклы лоб і з рэзкімі абрысамі падбародак. Ёй давялося зрабіць над сабой намаганне, каб пазбыцца гэтага наслання.

Куды больш прыемна было прывыкаць да выпадковых наведванняў Хоскінса. Было зусім відавочна, што ён з задавальненнем расставаўся на нейкі час са сваёй роллю кіраўніка акцыянернай кампаніі «Стасіс», якая яго стамляла, і што дзіця, з паяўленнем якога быў звязаны цяперашні росквіт, абуджала ў ім нешта накшталт сентыментальнасці. Але міс Фэлоўз здавалася, што яму было прыемна гутарыць з ёй. (За гэты час яна даведалася, што Хоскінс распрацаваў метад аналізу адбіцця мезоннага промня, які пранікаў у мінулае, яго вынаходніцтвам быў і сам Стасіс. Халоднасць яго была чыста вонкавая, ёю ён спрабаваў замаскіраваць прыродную дабрыню, і — о, так, так — ён быў жанаты.)

Да чаго міс Фэлоўз ніяк не магла прывыкнуць, дык гэта да думкі, што яна ўдзельнічае ў навуковым эксперыменце. Нягледзячы на ўсе намаганні, яна ўсё больш адчувала сябе асабіста далучанай да ўсяго, што адбываецца, і не раз даходзіла да адкрытых сутычак з фізіёлагамі.

Аднойчы, спусціўшыся ўніз, Хоскінс убачыў яе ў такім гневе, што здавалася, яна ў той момант здольная забіць чалавека. Яны не мелі права, яны не мелі права… Нават калі гэта быў неандэрталец, усё роўна гэта быў чалавек, а не жывёла.

Яна сачыла за фізіёлагамі праз адчыненыя дзверы. Ледзь не аслепшы ад гневу, яна прыслухоўвалася да ўсклікаў Цімі. Раптам яна заўважыла побач з сабою Хоскінса.

— Можна ўвайсці? — спытаўся ён.

Злёгку кіўнуўшы, яна заспяшалася да Цімі, які прытуліўся да яе, ашчаперыў яе сваімі маленькімі крывымі і ўсё яшчэ вельмі худымі ножкамі.

— Вы ж ведаеце, што яны не маюць права праводзіць такіх доследаў над чалавекам, — сказаў Хоскінс.

— А я рашуча заяўляю, доктар Хоскінс, што яны не маюць права вырабляць гэта і з Цімі. Вы неяк сказалі мне, што з'яўленне Цімі дало жыццё Стасісу. Калі вы адчуваеце хоць кроплю ўдзячнасці, вы павінны ўратаваць бедака ад гэтых людзей, ва ўсякім разе да той пары, пакуль ён не падрасце настолькі, што пачне хоць крыху больш разумець. Пасля іх маніпуляцый ён не можа спаць, яго душаць кашмары. Я папярэджваю вас, — яе раз'юшанасць дасягнула кульмінацыі, — што я іх больш сюды не пушчу! — Да яе свядомасці дайшло, што яна перайшла на крык, але яна ўжо не валодала сабой. — Я ведаю, што ён неандэрталец, — крыху супакоіўшыся, працягвала яна, — але мы іх у многім недаацэньваем. Я чытала пра неандэртальцаў. У іх была свая культура, і некаторыя з найвялікшых чалавечых адкрыццяў, такія, як, напрыклад, прыручэнне жывёл, вынаходніцтва кола і розных тыпаў каменных жорнаў, былі зроблены менавіта ў іх эпоху. У іх, без сумнення, былі нават духоўныя патрэбы. Гэта відаць з таго, што пры пахаванні яны клалі нябожчыку яго асабістыя рэчы — значыць, яны верылі ў тагасветнае жыццё, магчыма, у іх ужо была нейкая рэлігія. Няўжо гэта не дае Цімі права на чалавечныя адносіны?

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)