Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 150
Перейти на страницу:

— Адкуль ты даведаўся пра школу? — спыталася яна.

— Джэры ходзіць у школу. У дзіцячы сад, — старанна вымаўляючы склады, адказаў ён. — Джэры бывае ў многіх месцах там, на волі. Калі ж я выйду адсюль на волю, міс Фэлоўз?

У яе балюча сціснулася сэрца. Яна, вядома, разумела: нішто не зможа перашкодзіць таму, што Цімі непазбежна будзе даведвацца ўсё больш і больш пра вонкавы свет, той свет, у які яму ніколі не суджана ўступіць.

Пастараўшыся надаць свайму голасу больш бадзёрасці, яна спыталася:

— А што б ты рабіў у дзіцячым садзе, Цімі?

— Джэры кажа, што яны там гуляюць у розныя гульні, што ім паказваюць стужкі з рухомымі карцінкамі. Ён кажа, што там многа-многа дзяцей. Ён расказвае… — Цімі на імгненне задумаўся, потым урачыста раскінуў рукі, з растапыраннымі пальцамі і толькі тады скончыў фразу. — Вось як многа ён расказвае!

— Табе хацелася б паглядзець рухомыя карцінкі? — спыталася міс Фэлоўз. — Я прынясу табе гэтыя стужкі і стужкі з запісам музыкі.

Так ёй на нейкі час удалося супакоіць яго.

* * *

У атсутнасць Джэры ён з цікавасцю разглядаў рухомыя карцінкі, а міс Фэлоўз гадзінамі чытала яму ўголас кнігі.

У сама просценькім апавяданні было столькі яму незразумелага, што даводзілася тлумачыць сутнасць сама звычайных рэчаў за межамі трох пакояў Стасіса. Цяпер, калі ў яго думкі ўварваўся навакольны свет, ён усё часцей пачаў бачыць сны.

Яму снілася заўсёды адно і тое ж — той невядомы свет за межамі яго доміка. Ён няўмела спрабаваў расказаць міс Фэлоўз змест сваіх сноў, у якіх ён звычайна пераносіўся ў велізарную пустую прастору, дзе, апрача яго, былі яшчэ дзеці і нейкія дзіўныя, незразумелыя прадметы, створаныя яго ўяўленнем на аснове далёка не да канца зразумелых ім кніжных вобразаў. Іншы раз яму сніліся карціны з яго прызабытага далёкага мінулага, калі ён яшчэ жыў сярод неандэртальцаў.

Тыя дзеці і невядомыя яму прадметы, якія ён бачыў у снах, не заўважалі яго. Хоць ён і адчуваў, што знаходзіцца з імі за межамі Стасіса, ён у той самы час разумеў, што не належыць таму свету, і заставаўся заўжды ў страшэннай адзіноце, нібы і не пакідаў свайго пакоя. Прачынаўся ён заўсёды ў слязах.

Спрабуючы супакоіць яго, міс Фэлоўз старалася звесці яго расказы на жарты, смяялася з іх, але колькі начэй яна сама праплакала ў сваёй кватэры.

Аднойчы, калі яна чытала ўголас, Цімі працягнуў руку да яе падбародка і, асцярожна прыўзняўшы яе твар ад кнігі, прымусіў яе зірнуць яму ў вочы.

— Міс Фэлоўз, адкуль вы ведаеце, што тут трэба гаварыць?

— Ты бачыш гэтыя значкі? Яны-та і кажуць мне пра тое, што я потым ужо расказваю табе. З гэтых значкоў складаюцца словы.

Узяўшы з яе рук кнігу, Цімі доўга з цікаўнасцю разглядаў літары.

— Некаторыя значкі зусім аднолькавыя, — сказаў ён нарэшце.

Яна засмяялася ад радасці, што ён такі кемлівы.

— Правільна. Хочаш, я пакажу табе, як пісаць гэтыя значкі.

— Добра, пакажыце. Гэта будзе цікавая гульня.

Ёй нават у галаву не прыйшло, што ён можа навучыцца чытаць. Да таго самага моманту, калі ён прачытаў ёй уголас кнігу, яна не хацела верыць у гэта. Праз некалькі тыдняў яна раптам асэнсавала ўсю велізарную важнасць гэтай надзеі, і яна была агаломшана. Седзячы ў яе на каленях, Цімі чытаў ёй уголас дзіцячую кнігу, не прапускаючы ні слова. Ён чытаў!

Узрушаная, яна паднялася з крэсла і сказала:

— Я хутка вярнуся, Цімі. Мне неабходна пабачыць доктара Хоскінса.

Яе ахапіла на мяжы ўтрапёнасці ўзбуджанасць. Ёй здалося, што цяпер ёй удасца, нарэшце, знайсці сродак зрабіць Цімі ў нейкай меры шчаслівым. Калі Цімі нельга ўвайсці ў сучаснае жыццё, то само гэтае жыццё павінна ўвайсці ў яго трохпакаёвую турму, адлюстраванае ў кнігах, фільмах і гуках.

Яму неабходна даць адукацыю, скарыстаўшы ўсе яго прыродныя здольнасці. Гэтым чалавецтва магло б хоць неяк кампенсаваць тое зло, якое яно яму прычыніла.

* * *

І Хоскінс быў у настроі, дзіўна падобным на яе настрой. Уся яго істота выпраменьвала непрыкрытую радасць і трыумф. У праўленні кампаніі панавала незвычайнае ажыўленне, і міс Фэлоўз, калі яна разгублена спынілася ў прыёмнай, нават падумала, што ёй не ўдасца сёння пагаварыць з Хоскінсам.

Але ён заўважыў яе, і яго шырокі твар расплыўся ўсмешкай.

— Хадземце сюды, міс Фэлоўз, — паклікаў ён.

Ён хуценька дагаварыў штосьці па інтэркому і выключыў яго.

— Вы ўжо чулі? Ну, вядома, вы яшчэ нічога не можаце ведаць. Мы ўсё-такі дабіліся свайго! Мы цяпер можам фіксаваць аб'екты з нядаўняга мінулага.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)