Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 150
Перейти на страницу:

— А што такое Стасіс?

— Баюся, джэнтльмены, што тлумачэнне зойме занадта шмат часу. — Хоскінс дазволіў сабе ўсміхнуцца. — А коратка сутнасць справы ў тым, што час, якім уяўляем яго сабе мы, у Стасісе не існуе. Гэтыя пакоі нібы накрытыя нябачнай абалонкай і не з'яўляюцца ў поўным сэнсе часткаю нашага свету. Менавіта дзякуючы гэтаму і ўдалося, так сказаць, выцягнуць дзіця з плыні часу.

— Пачакайце, — перабіў джэнтльмен з «Ньюс», якога відочна не задаволіла тлумачэнне Хоскінса, — што гэта вы тут балбочаце? Сястра ж свабодна ўваходзіць і выходзіць з памяшкання.

— Гэта можа зрабіць кожны з вас, — паблажліва адказаў Хоскінс. — Вы будзеце рухацца паралельна часавым сілавым лініям, і гэта не выкліча якой-небудзь значнай страты альбо прытоку энергіі. Дзіця ж дастаўлена сюды з далёкага мінулага. Яго рух адбываўся ўпоперак сілавых ліній, і яно набыло часавы патэнцыял. Каб перамясціць яго ў наш свет, у наш час, спатрэбіцца выдаткаваць усю энергію, якую назапасіла наша акцыянерная кампанія, а таксама, мажліва, і ўсе запасы энергіі горада Вашынгтона. Мы павінны былі захаваць дастаўленае сюды разам з хлопчыкам смецце, і нам давядзецца паступова, па крупінках выдаляць яго адсюль.

Пакуль Хоскінс даваў тлумачэнні, карэспандэнты штосьці дзелавіта страчылі ў сваіх блакнотах. З усяго сказанага яны нічагусенькі не зразумелі і былі перакананыя, што тое ж самае будзе і з іх чытачамі: аднак усё гучала вельмі навукова, а менавіта гэта і было патрэбна.

— Вы зможаце сёння вечарам даць інтэрв'ю? — спытаўся прадстаўнік «Таймс-Геральд». — Яно будзе перадавацца па ўсіх каналах.

— Думаю, што змагу, — хутка адказаў Хоскінс, і карэспандэнты пайшлі.

Міс Фэлоўз моўчкі глядзела ім услед. Усё, што было сказана пра Стасіс і пра часавыя сілавыя лініі, яна зразумела не лепш, чым карэспандэнты. Але адно яна засвоіла цвёрда: Цімі (яна злавіла сябе на тым, што ўжо думае пра хлопчыка, як пра Цімі) быў сапраўды асуджаны на вечнае зняволенне ў сценах Стасіса, прычым гэта не было простым капрызам Хоскінса. Відаць, і сапраўды немажліва было выпускаць яго адсюль. Ніколі.

Беднае дзіця. Беднае дзіця.

Раптам да яе дайшло, што яно ўсё яшчэ плача, і яна паспяшалася назад, каб супакоіць яго.

* * *

Міс Фэлоўз не ўдалося пабачыць выступленне Хоскінса. Хоць ягонае інтэрв'ю перадавалася не толькі ў сама аддаленых куточках Зямлі, а нават на станцыі на Месяцы, яно не пранікла ў маленькую кватэрку, дзе жылі цяпер яна і выродлівы хлапчук.

На раніцу Хоскінс спусціўся да іх, ззяючы ад трыумфу.

— Інтэрв'ю прайшло ўдала? — спыталася міс Фэлоўз.

— Выключна ўдала. А як маецца… Цімі?

Пачуўшы, што ён назваў хлопчыка па імю, міс Фэлоўз была прыемна здзіўлена.

— Усё ў парадку. Ідзі сюды, Цімі, гэта добры чалавек, ён цябе не пакрыўдзіць.

Але Цімі не захацеў выйсці з другога пакоя, і з-за дзвярэй быў відаць толькі касмыль яго злямцаваных валасоў ды час ад часу нясмела паказвалася адно бліскучае вока.

— Хлопчык надзіва хутка прывыкае да новых абставін, што ні кажы, ён даволі кемлівы.

— Вас гэта здзіўляе?

— Так. Баюся, што і я спачатку палічыла яго за дзіця малпы, — секунду павагаўшыся, адказала яна.

— Кім бы ён там ні быў, а пакуль што ён вельмі шмат зрабіў для нас. Ён жа прынёс славу «Стасіс Інкарпарэйтэд». Мы цяпер на кані, так, мы на кані.

Відаць, яму не цярпелася падзяліцца з кім-небудзь сваім трыумфам, хай сабе нават з ёй, з міс Фэлоўз.

— Як жа вам удалося гэта зрабіць? — спыталася яна, даючы тым самым Хоскінсу магчымасць выказацца.

Засунуўшы рукі ў кішэні, Хоскінс працягваў:

— Дзесяць гадоў мы працавалі, маючы вельмі абмежаваныя сродкі, дабываючы дзе толькі можна літаральна кожны пенс. Мы былі проста абавязаны стварыць адразу нешта эфектнае, хай сабе дзеля гэтага давялося ўсё паставіць на карту. Запэўніваю вас, гэта была катаржная праца. Спроба выклікаць з глыбінь вякоў гэтага неандэртальца каштавала нам усіх грошай, якія ўдалося назбіраць, дзе пазычаючы, а дзе і крадучы, так, так, крадучы. На здзяйсненне гэтага эксперыменту пайшлі сродкі, асігнаваныя на іншыя мэты. Іх мы скарысталі без дазволу. Калі б вопыт не ўдаўся, са мною было б скончана.

— Таму ў доміку няма столі? — перапыніла яго міс Фэлоўз.

— Што вы сказалі?

— Вам не хапіла грошай на столь?

— А! Бачыце, гэта было не адзінай прычынаю. Па праўдзе кажучы, мы не маглі адгадаць дакладны ўзрост неандэртальца. Нашы мажлівасці дакладнага выяўлення асаблівасцей аб'екта, так аддаленага ад нас у часе, пакуль што абмежаваныя, і ён мог аказацца істотаю велізарнага росту, а ў гэтым выпадку нам давялося б мець зносіны з ім на адлегласці, як з пасаджанай у клетку жывёлаю.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)