Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 150
Перейти на страницу:

Уся ўнутраная частка будынка была падзелена на некалькі памяшканняў, кожнае з якіх уяўляла сабой асобную камеру Стасіса. Хоскінс падвёў яе да агляднага акна адной з іх, і яна зазірнула ўнутр. Істота, якая паўстала перад яе позіркам, здалася ёй спачатку чымсьці накшталт пакрытай лускою курыцы. Пагойдваючыся на двух худых лапках, істота гэтая бегала па камеры, імкліва паварочваючы з боку на бок зграбную птушыную галаву. На невялікай галаве дзіўнай істоты быў касцяны нарост, падобны на пеўнеў грэбень. Пальцападобныя адросткі кароткіх пярэдніх канечнасцей безупынна сціскаліся і растульваліся.

— Гэта наш дыназаўр, — сказаў Хоскінс. — Ён тут ужо некалькі месяцаў, і я не ведаю, калі мы зможам расстацца з ім.

— Дыназаўр?

— А вы чакалі ўбачыць гіганта?

Яна ўсміхнулася, і на яе шчоках паявіліся ямачкі.

— Мне здаецца, што некаторыя менавіта так іх сабе і ўяўляюць. Я ведаю, што існавалі дыназаўры і невялікіх памераў.

— Паверце, што мы імкнуліся дастаць менавіта маленькага дыназаўра. Звычайна яго ўвесь час вывучаюць, але цяпер, відаць, яму далі перадыхнуць. З яго дапамогай удалося зрабіць сякія-такія адкрыцці. Так, напрыклад, ён не цалкам халаднакроўная жывёліна. Ён валодае здольнасцю, праўда, недасканалай, падтрымліваць унутраную тэмпературу цела вышэй за тэмпературу навакольнага асяроддзя. На жаль, гэта самец. З таго самага часу, як ён паявіўся тут, мы не спыняем спроб зафіксаваць другога дыназаўра, які можа аказацца самкай, але да гэтага часу нам не шанцавала.

— А навошта патрэбна менавіта самка?

У вачах у яго мільганула яўная насмешка.

— У такім выпадку ў нас з'явілася б даволі рэальная мажлівасць атрымаць аплодненыя яйкі, а значыць, і дзяцей дыназаўра.

— Ах, так.

Ён павёў яе да аддзялення трылабітаў.

— Перад вамі прафесар Дуйэн з Вашынгтонскага ўніверсітэта, — сказаў Хоскінс. — Ён спецыяліст па ядзернай хіміі. Калі мяне не падводзіць памяць, ён займаецца выяўленнем ізатопнага саставу кіслароднай вады.

— З якою мэтаю?

— Гэта дагістарычная вада. Ва ўсякім выпадку, узрост яе вызначаецца, прынамсі, паўмільярдам гадоў. Ізатопны састаў дазваляе вызначыць тэмпературу акіяна ў тую эпоху. Самога Дуйэна трылабіты не цікавяць, іх анатаміраваннем займаюцца другія вучоныя. Ім пашанцавала: ім патрэбны толькі скальпелі і мікраскопы, тым часам як Дуйэну даводзіцца дзеля кожнага доследу ўстанаўліваць складаны мас-спектрограф.

— Але чаму? Хіба ён не можа?..

— Не, не можа. Яму нічога нельга выносіць з гэтага памяшкання да таго часу, пакуль існуе хоць нейкая мажлівасць пазбегнуць гэтага.

Тут былі таксама сабраны ўзоры першабытнай расліннасці і абломкі скал — гэта і былі расліны і мінералы, пра якія раней Хоскінс успамінаў. У кожнага экспаната меўся свой даследнік. Усё гэта нагадвала музей, які ажыў і стаў цэнтрам актыўнай навуковай дзейнасці.

— Усё гэта пад вашым непасрэдным кіраўніцтвам, доктар Хоскінс?

— Ды не, міс Фэлоўз, дзякаваць Богу, у мяне вялікі штат супрацоўнікаў. Мяне цікавіць толькі тэарэтычны бок праблемы: сутнасць Часу, тэхніка мезоннага выяўлення аддаленых у часе аб'ектаў і таму падобнае. Усё гэта я ахвотна памяняў бы на метад выяўлення аб'ектаў, аддаленых у часе менш чым на дзесяць тысяч гадоў. Калі б нам удалося пранікнуць у гістарычную эпоху…

Яго перабіў нейкі шум у адной дальняй камеры, адкуль пачуўся чыйсьці высокі злосны голас. Хоскінс нахмурыўся, на хаду папрасіў прабачэння і паспешліва пайшоў туды.

Шпарка, як толькі магла, міс Фэлоўз амаль бягом кінулася за ім.

— Няўжо вы не можаце зразумець, што мне неабходна было закончыць вельмі важную частку маіх доследаў? — крыкліва пытаўся пажылы мужчына з рэдзенькай бародкай на чырвоным твары.

Служачы ў форме, на лабараторным халаце якога былі вышыты літары «СІ» («Стасіс Інкарпарэйтэд»), сказаў Хоскінсу:

— Прафесар Адэмеўскі з самага пачатку быў папярэджаны, што гэты экспанат будзе тут толькі два тыдні.

— Я тады яшчэ не ведаў, колькі часу зоймуць мае доследы, я не прарок! — узбуджана выкрыкнуў Адэмеўскі.

— Вы ж разумееце, прафесар, што мы валодаем даволі абмежаванай прастораю, — сказаў Хоскінс. — Таму мы вымушаны час ад часу мяняць свае экспанаты. Гэты абломак халкапірыту павінен вярнуцца туды, адкуль ён да нас прыбыў. Вучоныя чакаюць новых экспанатаў.

— Чаму ж я не магу атрымаць яго ў карыстанне? Дазвольце мне забраць яго адсюль.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)