Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 238
Перейти на страницу:

Няма з кім Тупалу пасябраваць.

I стала волсыку сумна.

У кухні нашай жыла квактуха з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камочкі жоўтага пуху, i ўсё пішчалі, дзёўбалі тварог i мітусіліся па земляной падлозе кухні, як сонечныя зайчыкі. А потым падраслі, квактуха начала вадзіць ix на двор i толькі начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць ix крыламі, яны паціўкаюць трохі i спяць.

I вось Тупалу стала зайздросна. Уночы ён ціха залез пад квактуху, прымасціўся пад цёплым крылом i давай ад радасці варушыцца. Кураняты прачнуліся i заціўкалі. Квактуха хацела пашкадаваць ix, мадией прытулілася крыламі i раптам закрычала так моцна i так спалохана, што ўсе мы ў хаце прачнуліся.

Як толькі мама запаліла лямпу, квактуха ўсхапілася, сонныя кураняты з піскам рассыпаліся па кухні, a ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелі, застаўся шэры калючы клубок. Квактуха пазнала яго, узлавалася i дзюбнула — моцна, балюча.

— Ну, вось, — казала мама, выносячы Тупалу з кухні,— вось ты i зарабіў. Бачыш, чаго табе захацелася, жэўжык!

Каб жэўжыку было весялей, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка i паставіў яго на падлозе. А ён ужо тупаў па хаце i ўдзень, не баяўся нікога. Падышоў да люстэрка, наставіў лычок, паглядзеў i надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, i вось яны абодва разам зрабілі:

«Пых!»

Мы засмяяліся, тата i я, а вожык вельмі здзівіўся. Што такое?.. Паглядзеў, паглядзеў у люстэрка, асцярожненька дакрануўся чмысікам да шкла i як быццам усё зразумеў. Адышоўся i больш не глядзеў у люстэрка.

Тады тата сказаў мне:

— Лявон…

Заўсёды мяне называлі Лёнікам, але як толькі тата хацеў пагаварыць са мной, як з дарослым, ён гаварыў мне Лявон.

— Ведаеш што, Лявон, — сказаў ён тады, — давай выпусцім вожыка, га?

— А навошта? — здзівіўся я.

— Як навошта? Ён пойдзе да іншых вожыкаў.

— Ну i што?

— Як што? Зробіць сабе хатку дый будзе жыць. I яму будзе там вельмі добра i весела, не тое што ў нас. Што ты скажаш, Лявон?

— I панясем яго з табой у лес?

— Навошта ў лес? Пусцім у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды i пойдзе.

I мы занеслі Тупалу ў агарод…Кажуць, што ў той вечар я выйшаў на вуліцу i там, дзе стаялі мужчыны, сказаў:

— Добры вечар. Хочаце, я вам казку скажу?

— Ну скажы. I я сказаў:

— Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр.

— Што, i ўсё?

— Ну, пэўна ж усё. У казцы. А нашага мы выпусцілі. Во!..

1949

ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

1

Маленькая, кучаравая дзяўчынка была апошнім дзіцем у беднай яўрэйскай сям'і.

Пра бацысу яе, шаўца Айзіка Фунта, раней гаварылі ў мястэчку: «Жыве чалавек — сямёра дзяцей, а селядца на ўсіх купляе аднаго». Анроч дзяцей была яшчэ жонка i цешча; цешча зусім старая, а жонка заўсёды хворая. Айзікаў варштат стаяў перад акном. I часта шавец, накінуўшы сукаць дратву ці заганяць цвікі, задумана глядзеў у акно i ледзь чутна нагіяваў сваю адзіную песню:

Фрылінг тог, майн голданэр… [10]

Толькі і песні было — чатыры першыя словы, ды песня заўсёды была пра вясну, нават калі за цьмяным акном стаяла сумная восень…

I залаты вясняны дзень настаў. Ды толькі ж пасвяціў ён нядоўга — праз паўтара года ў мястэчка прыйшлі фашысты…

Кожнай раніцы п'яныя паліцаі выганялі яўрэяў-мужчын на рынак i там на пацеху сабе наладжвалі дзікую муштру. Вярнуўшыся з рынку, Айзік цяжка садзіўся на калодку перад варштатам, глядзеў у акно, i работа валілася з рук… Хацелася зноў заспяваць сваю кароткую, сумную песню, але цяпер яна не ішла. Думкі бездапаможна таўкліся ў беднай галаве, а слёзы самі капалі часам на зрэбны шавецкі фартух…

— Які лес? Які вінтоўка? — шаптаў Айзік свайму суседу Міколу. — А як яны?

Ен ківаў галавою на хату, поўную дзяцей, а потым крычаў на малую, кучаравую дзяўчынку, што заўсёды была найбліжэй:

— Ася, ідзі да бабулі! Чаго ты тут стаіш?..

Дзяўчынка паслухмяна ішла за перагародку, а бацька ціхенька паўтараў:

— А што з імі будзе, Мікола? З імі?..

I страшны дзень настаў.

Шэрай восеньскай раніцай мястэчка разбудзілі стрэлы i жудасны крык…

* * *

Асі цяжка сказаць, як гэта ўсё атрымалася. Дзяўчынка памятае толькі, як праз сон, што ўсе яны беглі паміж платоў i хат завулка, па гразі, а потым нехта падхапіў яе на рукі i панёс. Яна дрыгала нагамі i плакала: «Ма-а-мэ!» I толькі. ўжо ў хаце дзяўчынка патрохі зразумела, што з ёй.

Чужая бабуля трымала яе на руках i, нахмурыўшы бровы, шаптала:

вернуться

10

Вясняны дзень, мой залаты… (яўр.)

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)