Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 110
Перейти на страницу:

У ліпені 1956 г. І сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) стаў Кірыла Мазураў. Быў ён першым беларусам, прызначаным на самы высокі пост у партыйным апараце Беларусі. Пры Мазураве (1956–1965) рады КПБ павялічыліся з 145 тыс. да 296 тыс. чальцоў, а палітычнае і гаспадарчае жыццё стабілізавалася. У 1956 г. былі зменшаны падаткі з калгаснікаў і абніжаны цэны прамысловых тавараў. Прадукты для шырокага спажывання айчыннай вытворчасці былі нізкай якасці, а іх колькасць значна перавышала патрэбы грамадства. Агульнадаступнымі сталі такія тавары як тканіны, гадзіннікі, радыёпрыёмнікі, фотаапараты, веласіпеды. Па-за магчымасцямі звычайных грамадзян былі прыватныя кватэры ў горадзе, легкавыя аўтамашыны, дываны, вырабы са шляхетных металаў.

У 1957 г. адменены быў падатак, уведзены падчас вайны з самотных асоб і бяздзетных шлюбных пар.

Найважнейшай зменай пасля смерці Сталіна было спыненне тэрору ў адносінах да сапраўдных і ўяўных праціўнікаў камунізму. Партыйныя функцыянеры ўжо не баяліся, што страцяць жыццё за адступніцтва ад догмаў, устаноўленых вышэйшым кіраўніцтвам. Уладны апарат пачаў карыстацца магчымасцямі, якія даваў яму кантроль за ўсім гаспадарчым патэнцыялам краіны. Па гэтай прычыне грамадскую пазіцыю савецкага грамадзяніна вызначала ягонае месца ў партыйнай іерархіі.

У 1956–1957 гадах адбылася частковая дэцэнтралізацыя кіравання прадпрыемствамі, якія раней падлягалі гаспадарчым міністэрствам СССР. У той час у распараджэнне адміністрацыі БССР перададзеных было 856 вялікіх прамысловых заводаў на тэрыторыі рэспублікі. Такім чынам пад кантролем улад БССР апынулася 85 % айчыннай маёмасці.

У сакавіку 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў пастанову, якая дазваляла саюзным рэспублікам самастойна вызначаць граніцы абласцей і раёнаў, а таксама ўводзіць у судовую сістэму элементы свайго крымінальнага, працэсуальнага і цывільнага права. Аднак на практыцы Вярхоўны Савет БССР рэдка карыстаўся гэтымі паўнамоцтвамі.

Хрушчоў яшчэ раз спрабаваў звесці рахункі са сталінізмам на ХХІІ З’ездзе КПСС у кастрычніку 1961 г. Успомніў ён тады, што сталінскія рэпрэсіі былі накіраваны не толькі супраць камуністаў, але таксама супраць звычайных савецкіх грамадзян. Запрапанаваў, аднак, паставіць помнік для ўшанавання памяці камуністаў, якія сталі ахвярамі сталінізму.

Пабудова цяжкай прамысловасці

ХХІІ З’езд КПСС прыняў пастанову аб пабудове камунізму пры жыцці аднаго пакалення. Хрушчоў вынес лозунг: «За 3–4 гады дагонім і абгонім Злучаныя Штаты», маючы перш за ўсё на ўвазе гаспадарку. Беларускія камуністы пад кіраўніцтвам Кірылы Мазурава, а пазней Пятра Машэрава мелі амбіцыю першымі давесці сваю рэспубліку да стану «развітага камунізму».

Паводле афіцыйных даных у другой палове пяцідзесятых гадоў вартасць вытворчасці беларускай гаспадаркі павялічылася на 79 %. За гэты час узведзеных было 157 новых прадпрыемстваў, якіх прадукцыя галоўным чынам накіравана была на патрэбы агульнасавецкага рынку. Электрастанцыі, станкабудаўнічыя заводы, фабрыкі будаўнічых матэрыялаў, тэкстыльныя камбінаты выпускалі ў некалькі разоў больш прадукцыі чым мог увабраць у сябе беларускі рынак.

У 1961–1970 гадах прамысловы патэнцыял Беларусі павялічыўся на чарговыя 167 вялікіх прадпрыемстваў. Тады ў Мінску пабудаваны быў новы аўтамабільны завод, у Гомелі — магутны завод пускавых рухавікоў, у Салігорску — некалькі шахтаў калійнай солі і тры камбінаты па яе перапрацоўцы, у Полацку — нафтаперапрацоўчы камбінат, у Гродне — хімічныя фабрыкі, у Светлагорску і пад Магілёвам — заводы штучнага валакна. За некалькі гадоў Беларусь стала магутным цэнтрам хімічнай прамысловасці.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)