Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Натуральная афарбоўка». Краткое содержание книги:

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83
Перейти на страницу:

— Ты ніколі не выязджаў з гораду?— Тая нават спынілася.— Ты што, сур'ёзна? Не, я многіх людзей бачыла, але такога... Там, за горадам... Вунь там за чыгункай — ведаеш дзе чыгунка?— катэджы ўсякія, загарадныя дамы розных шышак. Радзівіл, дарэчы, у вадным зь іх жыве, памятаеш, я табе неяк казала пра Радзівіла. Ці не табе? Добра, гэта неістотна. А далей там розныя калгасы й маленькія мухасрані. Хаця ёсьць у краіне месцы нічога... Але мы з маім казлом у вапошнія гады па замежжы больш каталіся. Слухай, а ты што, нават да сваякоў там розных, бабулек сваіх ня езьдзіў ніколі?

Стах паматляў галавой. Тая яшчэ доўга абуралася такой нелюбоўю да падарожжаў. Пад канец шляху яе пачало круціць, яна йшла, апусціўшы галаву, рухаючыся па гэткіх мудрагелістых траекторыях, як калі б перад ёй быў намаляваны лябірынт. Нарэшце паказалася цагляная Таіна сядзіба, але ніякіх пытанняў не было — яны накіроўваліся ў дом Стаха.

На дзіва, у доме было ўсё-ткі цяплей, чым на двары. Тая кінулася да ложку, захінулася коўдраю, запаліла змакрэлую цыгарэту, чамусьці пачаўшы пераконваць, што яны — у вапошні раз, толькі дзеля таго каб паставіць кропку, і ніколі болей, і тэдэ, і тэпэ, „і ўсё такое”. Стах падняў па камандзе імбрык; зашаргатаў кавай, раскідаючы па кубках попел. Адліга скончылася, вакно пачынала сэрыял пра завіруху, ня менш банальную, чым якое-небудзь каханне.

— А як там бабы на прадпрыемстве?— прамармытала Тая, зь цяжкасьцю ўжо прытрымліваючы вейкі.— Я патрабую, каб ты распавёў, якія там? Сімпатычныя ёсьць? Нагастыя там, грудастыя? Ты там яшчэ... ні з кім...

Яна хіснулася, упала галавой наперад — проста Стаху на жывот, і адплюшчыла вочы: „Кавы!”

— Там працуюць нармальныя людзі,— прамовіў Стах, прыціскаючы яе да сябе вольнай рукой. Кава гуляла па доме зь лёгкім покрывам свайго водару й нашэптвала шаманскія заклёны.— Яны мне, ведаеш, калі ў мяне прэміяльныя скралі, скінуліся па рублі й сабралі ўсю суму. Твае б знаёмыя такое здолелі? Прадпрыемства дасьць мне магчымасць самарэалізавацца. Яно навучыць мяне разьбірацца ў людзях. Яно дасьць мне жыцьцёвы досьвед. Яно памірыць мяне з грамадзтвам. Яно дазваляе мне дасьледваць псыхалёгію, філязофію, іншыя навукі не ў бібліятэках, а непасрэдна, у натуральных умовах. Яно выпусціць маю кнігу, яно прадастаўляе мне майстэрню для працы.

— Спадзяюся, я аніколі ня ўбачу ні кнігі, ні карцінаў,— пасьпешна сказала Тая.— Яно... дасьць... Слухай, а ты задумваўся калі-небудзь над тым, якую цану ты заплоціш за гэта? І ці ня думаў ты, што яно дае табе ўсе гэтыя магчымасці, каб адбіць усякую ахвоту займацца тым, без чаго ты сваё жыцьцё не ўяўляеш? Табе ніколі не здавалася, што надта ўжо розьніцца стаўленьне да цябе па-за прадпрыемствам і на ім? І ты ніколі не лавіў сябе на такім падазрэнні, лёгкім такім падазрэньні, што ўсё тое, што адбываецца з табой там — занадта ненатуральна, каб быць сапраўдным?

— Я нідзе яшчэ не адчуваў сябе так вольна, так утульна,— упэўнена адказаў Стах.

— А ці не ўзьнікала ў цябе такой думкі,— не ўціхала Тая,— што ты — поўная бяздарнасьць? Што ты знайшоў на прадпрыемстве такіх жа бяздарнасцяў, з той толькі розьніцай, што яны не ўдаюць на інтэлектуалаў і творчых, блядзь, людзей, і цяпер вы кажаце адны адным камплімэнты: яны такія таленавітыя людзі, і мой талент цэняць... Бездары, я заўважыла, любяць больш за ўсё на сьвеце сабрацца ў вадным месцы й расхваліваць адзін аднаго, аналізаваць, вывучаць, а потым зьмяшаць з гноем.

— Што?— што яна дазваляе хай замахваецца на што заўгодна але на гэта — Тая, гэта ўжо абраза! Ты мае творы бачыла?

— Сьценгазэту?— яна румзала ад сьмеху.— Оду таварышу Марлокіну? Сэрэнаду брыгадзіру гэтаму... як яго... Кірылу Анатольевічу? Ты ж домік з трубой ня зможаш намаляваць! А твае гэтыя вершы — яны проста набор... набор... ну, карацей...

— Тая! Замаўчы!

— Высакапарнасьцяў, о!

— Табе ніколі не зразумець, што такое прадпрыемства. У рабочага ёсьць годнасьць, а ў цябе што, апрача малпы ў шлюбным ложку? Не чапай маіх талентаў, і адчапіся ад прадпрыемства. Ты нічога ў гэтым не разумееш. Напісала сачыненне школьнае пра мужа свайго тупога, і думае, што гэта мастацтва!

— За сачыненне адкажаш,— халодна прамовіла Тая.— Хрэн з табой, хлопчык мой, я распавяду табе пра прыроду белізны. Хай мяне Радзівіл пакрышыць на катлеты.

— Зараз будзе пропаведзь. Пра бога з-за чыгункі. Бачыў я твайго Радзівіла, прыязджаў ён на прадпрыемства. Звычайны чыноўнік.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)