Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Натуральная афарбоўка». Краткое содержание книги:

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 83
Перейти на страницу:

— Якая розьніца, хто ёсьць хто,— сказаў міс Магдаліна.— Імя — адно цэтлік, які старасьць навешвае на маладосць. Імя ня мае значэньня. Калі я пабачу гэтага маладога чалавека ў другі раз, я не пазнаю яго, а, значыць, і не ўзгадаю імені. У яго вельмі незапамінальная зьнешнасьць, згадзіся, Долі.

Дзяўчына паглядзела на Стаха скрозь струмяні дыму, кудысьці яму за вуха, памацала позіркам Стахава падбародзьдзе, правяла ўказальным пальцам па сваім, села, пругка пацягнуўшыся, наліла сабе віна.

— Ну ты бы змог яго намаляваць, а, Магда?— спытала Тая, запаліўшы й паклаўшы нагу на калені Стахавага суседу.

— Як нефіг нафіг,— спакойна адказаў міс Магдаліна.— Як чэляс, як грыб, шапка якога пераходзіць у твар. А на твары — ні носу, ні вачэй, ні роту. Чалавек з натоўпу.

— Чалавека з натоўпу мы не ўспрымаем як уладальніка пэўнага твару,— патлумачыў Джоні.— Згадзіся, калі мы едзем, напрыклад, у аўтобусе, іншыя часткі ягонага цела... іхных целаў, сотняў целаў, набітых у гэтую жоўтую падарачную каробку, у гэты басэйн крыві й плязмы,— іншыя часткі цела настойліва спрабуюць зьвярнуць на сябе натую ўвагу. І гэта ім удаецца. Мы адчуваем дотыкі чужых чэлясаў, сьпінаў, грудзей, адчуваем пах з роту рабацягі, пукатасьці цяжкіх валізаў хатніх гаспадыняў... На твар не застаецца ўвагі.

— Так, сярод натоўпу мы сканцэнтраваныя на целе... — сказаў Магда. Стахаў сусед сядзеў усё так жа маўкліва.

— Ты што будзеш піць, Тайка?— спытаў Джоні, кладучыся грудзьмі на дыван.

— Гарэ-э-лкі,— зь вялікай літары выдыхнула Тая.— Поўны келіх.

Джоні паціснуў плячыма й наліў. Долі легла ля Таіных ног, прысланіла галаву да яе калена, узяла з Таіных пальцаў недапалак.

— Загрузілі мы твайго чалавечка,— усьміхнуўся Джоні, вусны якога пасьля праглынутага падлеткава, рабінава расквеціліся.— Давайце я вам лепш прачытаю фернш-квам-пэрфэкт. З апошняга зэ-бэст оф джоні кулікоў.

— Не заебло?— смурна спытала Долі.— Пушкінг свой прапіхваць не бло-бло, кажу?

— Лат іт бі,— кінуў Магда, рыгнуўшы.— Калі ёсьць паэты, камусьці трэба пад іх класьціся.

— Хлопчыкі й дзяўчынкі,— нечакана ясным голасам прамовіў той, што з гітарай, і ўсе здрыгануўшыся азірнуліся. Вочы гітарыста засталіся такімі ж шклянымі, так што ясны выразны голас яму, відаць, прысніўся.— Не будзем гуляць у сарокінскія кніжкі. Давайце блюзон. І ўсе згодныя.

— Чытай,— сказала Тая, нагбом выпіла келіх гарэлкі, у якім чамусьці плавала карабельнае дрэва корку, і яе ледзь не званітавала. Страшэнным намаганнем яна ўтрымала каштоўны напой за мужна сціснутымі вуснамі, Долі засунула ёй туды кавалак бутэрброду. Пару кропель гарэлкі, зьмяшаных са сьлінай, усё ж трапіла Долі на запясьце й тут жа былі зьлізаныя.

— Мы не ў сарокінскія кніжкі гуляем, а ў першых хіпі,— лянотна сказаў Магда, паглядзеўшы безуважна на Стаха. Стаху ўсё падавалася дрэнным кіно. Ён машынальна ўзяў у Джоні танцуючы кілішак, выпіў яго, анічога не адчуўшы. — Сьвятая мудрасьць мастацтва плюс заганная наіўнасць юнацкай гіпэрсэксуальнасьці. Але мы гуляем, так, гуляем. Хто мастак без гульні?

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)