Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 125
Перейти на страницу:

„Трымаю расейскі сьцяг“

— Трымаю расейскі сьцяг, бо я зь Віцебску і лічу, што гэта нашы браты. Я лічу, што мы адзін народ і нас нішто ня можа разьядноўваць. Я працую індывідуальным прадпрымальнікам. Спрабуюць разьяднаць… Я мяркую па тым, як вы і вашы калегі асьвятляюць тое, што адбываецца ў маёй роднай рэспубліцы. І яшчэ я лічу, што на беларускай мове трэба ня толькі ўмець размаўляць, трэба яшчэ і разумець усю глыбіню нашай вялікай мовы. І я лічу, што на беларускай мове трэба заслужыць права размаўляць. Беларуская мова — гэта мова стварэньня, гэта мова міру, але ніяк не праява агрэсіі, вываду людзей на дэманстрацыі (гаворыць гэта па-расейску).

„Адны беларусы з аднаго боку, другія з другога“

— Я ня ведаю ніводнага чалавека, каму можа падабацца тое, што цяпер адбываецца. Чамусьці адны беларусы сталі з аднаго боку, другія беларусы з другога боку. Для беларусаў гэта не ўласьцівая рыса і такога ніколі не павінна быць. Дайсьці да каляровай рэвалюцыі вельмі лёгка. Але мы людзі цывілізаваныя. Ёсьць улада, ёсьць канстытуцыя, ёсьць закон. Мы жылі добра і мірна, а цяпер ідзеш па вуліцы і думаеш, чаму ты ня можаш трымаць гэтага колеру сьцяжок, а ён павінен быць іншага колеру. Ідуць сёньня ўсе зь дзяржаўным сьцягам у калонах, а паказваюць ім адзін палец уверх, яшчэ нейкія фігуры. Вы бачылі, каб я ехала ў машыне, нехта іншы ехаў і паказваў тым, хто стаіць з шаром белым ці з кветкамі. Калі ласка, гэта права чалавека. Мы таксама гэта паважаем. А вы, прэса, ўсё гэта падаграваеце.

Рэвалюцыя вуліц

Тым часам па праспэкце Незалежнасьці людзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ішлі да стэлы.

„Людзі адчуваюць сябе нацыяй“

— Я ня памятаю падобных падзей у Менску. Людзі адчуваюць сябе адзіным народам, нацыяй, а не асобнымі людзьмі. Мы ўжо ня можам больш баяцца, ужо няма ніякіх сіл баяцца і чакаць.

„Чуць сэрца не разарвалася“

— Вы ведаеце, на нашым участку калі я ўбачыла гэтыя вынікі — 188 за Ціханоўскую і 767 за Лукашэнку — у мяне ледзь сэрца не разарвалася. І яшчэ 91 за Канапацкую. Увогуле ня ведалі, хто гэта такая. Так што мы ідзем адстайваць свае правы. Людзей сталага ўзросту тут вельмі шмат. Мне 54 гады, у мяне чацьвёра ўнукаў. Вось якія цяпер бабулі. І я хачу, каб мае ўнукі жылі ў свабоднай добрай краіне і не баяліся нічога.

„Яго больш не прызнаЕ народ. І не прызнАе“

— Я СММшчык, які вядзе інстаграм на БТ. Я заўтра буду пісаць заяву на звальненьне. У гэтай краіне павінна быць любоў, павінна быць праўда, павінна быць свабода. Я ўсё жыцьцё жыла пры гэтай уладзе. Я ўсё жыцьцё маўчала. Я хачу сказаць былому прэзыдэнту, што яму пара зьмірыцца з тым, што яго больш не прызнаЕ народ. І не прызнАе. Настроі людзей у Белтэлерадыёкампаніі розныя. Ёсьць людзі, якія баяцца. Ёсьць, якія настроеныя радыкальна. Па-рознаму. Калег на мітынгах сустракала. Імёны, вядома, ня буду называць.

„Глуханямы павінен загаварыць“

— Таму што глуханямы за 26 гадоў павінен загаварыць. Мы загаварылі. Мы чакалі гэтага цудоўнага жыцьця 26 гадоў. Мне 53 гады. 26 гадоў проста… ну ня ведаю куды. У сьметніцу. Мы дачакаліся свабоды, радасьці, шчасьця. Эканоміка будзе толькі квітнець. Мы ня будзем карміць чыноўнікаў, гэтых бязьдзельнікаў, якія нічога ня могуць. Бо ў чыноўнікі ідуць людзі з адсутнасьцю ўсіх талентаў. Яны могуць толькі ківаць галовамі яму ці аддаваць дурацкія загады. Усё. Мы, цудоўны, адукаваны, цікавы, таленавіты, крэатыўны народ павінны слухаць пастаянна вось гэтую лухту, якую ён нясе. Я не хачу казаць „калхозную“, бо калгасьнікі цудоўныя людзі, але гэта агідна слухаць гэтага бязграматнага чалавека, які нічога ня смысьліць ні ў адным пытаньні. А мы, вы паглядзіце, якія мы прыгожыя. І мы хочам такога самага прыгожага, шчасьлівага, свабоднага жыцьця. Я прыехала з Гомлю, і я настаўніца. Я прыехала адразу пасьля выбараў, я ўдзельнічала ва ўсіх ланцугах салідарнасьці. І заўтра я зьяжджаю з гэтай перамогай і прывязу яе ў Гомель.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)