Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 110
Перейти на страницу:

У 1955 г. Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) рашыўся на частковае адмаўленне ад цэнтральнага вызначання задач паасобным калгасам. З вясны 1955 г. кіраўніцтвы калгасаў маглі самастойна вырашаць аб плошчах пасеваў збожжавых культур і відах жывёлагадоўлі. Гэтая невялікая доля свабоды вельмі хутка давяла да росту ўраджайнасці збожжавых і пагалоўя жывёлы. У палове пяцідзесятых гадоў Беларусь стала адной з важнейшых крыніц забеспячэння Расіі ў харчовыя прадукты.

Рэпрэсіі не спыняюцца

У лютым 1945 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб перавыхаванні грамадства ў духу савецкага патрыятызму і нянавісці да нямецкіх акупантаў». Зважыўшы на тое, што нямецкія акупанты адступілі з Беларусі некалькі месяцаў раней, пастанова ЦК была прынята з мэтай расправы над людзьмі, якія падчас вайны не выказаліся дастатковай адданасцю савецкай радзіме. Савецкая прапаганда намагалася спалучаць нямецкія злачынствы з праявамі беларускага нацыяналізму і паказваць іх як адно цэлае. Калабарацыяністамі называліся не толькі былыя паліцыянты, чыноўнікі, настаўнікі, чальцы Хаўруса беларускай моладзі ці салдаты Беларускай самааховы, але таксама прыбіральшчыцы і сторажы, якія падчас акупацыі працавалі ў беларускіх установах. У ліку падазроных апынуліся вучні, якія наведвалі школы ў 1941–1944 гадах, вывезеныя ў Нямеччыну прымусовыя рабочыя і салдаты Чырвонай Арміі, якія вярнуліся з нямецкага палону.

Клеймаванне нямецкіх злачынстваў вялося паралельна са змаганнем з беларускай нацыянальнай элітай, некамуністычнай культурнай спадчынай, знішчаннем беларускай нацыянальнай свядомасці. Пасляваенная інтэграцыя Беларусі з Расіяй патрабавала выключэння з грамадскага жыцця гэтай нацыянальна свядомай праслойкі беларускага грамадства і замянення яе расійскай элітай. Пад шырмай барацьбы з калабарацыяністамі і нацыяналістамі і ў рамках «перавыхавання» ў 1945–1955 гадах з Беларусі было вывезеных каля мільёна чалавек. Было гэта галоўным чынам гарадское і маламестачковае насельніцтва, якое складала беларускую грамадска-прафесійную эліту. Іх месца занялі прышэльцы з Расіі, якія апанавалі партыйныя камітэты, дзяржаўную адміністрацыю і культурна-асветныя ўстановы. Русіфікацыя ахапіла большасць вышэйшх навучальных устаноў ды школ сярэдняга і пачатковага ўзроўню. Мігрыруючая ў гарады вясковая моладзь сустракалася з расійскай культурай і мовай, якіх засваенне станавілася неабходнай умовай грамадскага павышэння.

Пасляваенны кадравы абмен датычыў таксама тых, якія падчас нямецкай акупацыі перайшлі на савецкі бок. У 1946 г. падменена было больш за 90 % кіраўнікоў раённай і гарадской адміністрацыі ды 83 % дырэктараў калгасаў. Частка з іх атрымала павышэнне па службе разам з пераводам іх у Расію або іншыя рэспублікі, частка была напраўлена на іншую працу. Іх месца занялі прышэльцы з па-за Беларусі. Таксама пераважная большасць партыйна-адміністрацыйнага кіраўніцтва рэспублікі была заменена расіянамі. У 1951 г. ва ўрадзе БССР было 22 расіян, 9 беларусаў, 1 грузін і 1 яўрэй. У 1953 г. з ліку 1408 работнікаў адміністрацыі акруговага ўзроўню ў заходняй частцы краіны толькі 114 чалавек былі беларусамі мясцовага паходжання. Такое становішча наглядалася таксама і ў гарадской адміністрацыі, дзе на 321 супрацоўніка гарадскіх выканаўчых камітэтаў на гэтай тэрыторыі беларусаў было толькі 7,7 адсотка.

Нямнога вядома аб беларускай пасляваеннай узброенай апазіцыі. Савецкія гісторыкі пісалі:

«Ўзброеныя банды ў 1945–1947 гадах здзейснілі шэраг распраў над партыйнымі, савецкімі і камсамольскімі актывістамі. Пры актыўнай дапамозе мясцовага насельніцтва органы бяспекі ліквідавалі 814 антысавецкіх груп і ўзброеных банд».

Безумоўна, большасць беларускіх нацыянальных дзеячаў, паліцэйскіх, чыноўнікаў не сумнявалася наконт свайго лёсу ў выпадку арыштавання іх НКУСам. Нямногім яны рызыкавалі, адчайна змагаючыся перш за ўсё за выжыванне, чым за якую-небудзь ідэю.

З вайны ў арэоле пераможцаў вярнуліся ў Беларусь сотні тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. Многія з іх былі таксама ветэранамі партызанскага руху. Сярод гэтай шматтысячнай грамады даволі паўсюдным было чаканне змен, а ў першую чаргу спынення рэпрэсій і роспуску калгасаў. Выйгралі яны вайну з імем Сталіна на вуснах і былі перакананы, што сваёй ахвярнасцю даказалі сваю адданасць «вялікаму правадыру», камунізму і сацыялістычнай айчыне. Гэтыя настроі савецкія ўлады палічылі надта небяспечнымі і зрабілі шэраг захадаў па іх ліквідацыі. Частка салдат засталася ў гарнізонах на тэрыторыі Расіі, частка была выслана на вайну супраць Японіі. Тэрмін дэмабалізацыі быў расцягнуты на некалькі гадоў, а звольненыя з вайсковай службы асобы падвяргаліся пільнаму нагляду.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)