НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
- Автор: Миронович Евгений
- Год: 2003
- Язык: белорусский
- Год: Неўскі прасцяг
- Жанр: История
Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:
Нельга, аднак, вызначыць колькасць беларусаў, якія ў адпаведнасці з пагадненнем аб рэпатрыяцыі ад 14 верасня 1944 г. перасяліліся ў Польшчу, запісваючыся палякамі. Так як і большасць рэпатрыянтаў пасялілі іх у паўночных і заходніх ваяводствах. Некаторыя з іх аб сваёй прыналежнасці да беларускага народа маглі заявіць толькі ў 1956 г.
Адбудова гаспадаркі
Зруйнаваная ў выніку ваенных дзеянняў Беларусь была пазбаўлена аб’ектаў стратэгічнага значэння, якія маглі б быць скарыстаны для падмацавання тылоў савецкага фронту. Нямнога было, па-за сельскай гаспадаркай, сектараў, якія маглі б наладзіць вытворчасць без дапамогі звонку. У 1945 г. выпрацавана было 82 млн. кілаватаў электрычнай энергіі, што складала ўсяго 16,1 % вытворчасці 1940 г. Найбольшае падзенне вытворчасці наглядалася ў металаапрацоўчай прамысловасці, якая на практыцы ў 1945 г. не існавала, а таксама ў металургічнай, якая выпускала толькі 3,4 % гадавой даваеннай вытворчасці. Адносна хутка ўдалося прывесці ў спраўнасць цэментныя заводы, што мела істотнае значэнне для адбудовы краіны. У 1945 г. вытворчасць цэменту дасягнула 50 тыс. тон. І хаця было гэта ўсяго 25 % прадукцыі ў параўнанні з 1940 г., аднак стварала нейкія новыя магчымасці для рэканструкцыі гаспадаркі. Паколькі складана было забяспечыць пастаянны прыток энегргетычных рэсурсаў з Расіі, улады БССР рашыліся шырэй скарыстаць залежы торфу ў цэнтральных і паўднёвых раёнах рэспублікі.
Памеры знішчэнняў не дазвалялі, аднак, Беларусі самастойна адбудаваць гаспадарку. Яшчэ ў ходзе вайны паасобныя вобласці Расійскай Федэрацыі заяўлялі аб гатоўнасці дапамагчы вызваленым Чырвонай Арміяй абласцям Беларусі. Хаця фармальна велічыню дапамогі і яе адрасата вызначалі абласныя камітэты ВКП(б), аднак уся акцыя каардынавалася Цэнтральным Камітэтам партыі і Саветам Народных Камісараў. Дапамога гэтая рэалізавалася ў адпаведнасці з пастановай ЦК ВКП(б) ад 21 жніўня 1943 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых з-пад нямецкай акупацыі». 27 сакавіка 1944 г. першым аб высылцы ў Беларусь 41 вагона тавараў заявіў Абласны камітэт ВКП(б) у Яраслаўлі. У гэтым транспарце мела быць 25 штук металаапрацоўчых станкоў, 24 электрарухавікоў і трансфарматараў, 7740 прылад, 41 тона фарб і лакаў, 1 цыстэрна паліва, 13 тыс. штук ботаў, бялізны і вопраткі, 2748 кг мыла, 53 тыс. экземпляраў літаратуры, 37 тон ільнянога і канаплянага семя, 3,2 тыс. штук барон і конных плугоў. Такую ж дапамогу, з дэталёвым пералікам відаў і колькасці планаваных да высылкі тавараў, заяўлялі іншыя абласныя і гарадскія камітэты тых рэгіёнаў Расіі, якія не пацярпелі ад ваенных дзеянняў. Планаваны прыток тавараў быў аднак значна меншы, чым іх вываз летам 1941 г. Тычылася гэта перш за ўсё пагалоўя жывёлы, якой дэфіцыт адчуваўся таксама ў самой Расіі. У Беларусь вярнулася толькі частка чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту, металаапрацоўчых станкоў, рухавікоў і трансфарматараў, якія былі вывезены падчас вялікай эвакуацыі летам 1941 г.
Былі выпадкі вяртання ў Беларусь з глыбі Расіі паасобных прамысловых заводаў разам з працоўнымі калектывамі, інжынерскімі кадрамі і дакументацыяй. У сакавіку 1945 г. з Башкірыі ў Віцебск перавезена было абсталяванне станкабудаўнічага завода разам з работнікамі гэтага прадпрыемства. За месяц у адным ацалелым будынку была наладжана вытворчасць. Былі гэта, аднак, спарадычныя выпадкі. Большасць заводаў і працоўных калектываў, якія былі вывезены летам 1941 г., засталіся на тэрыторыі Расіі. У Беларусь пераехалі галоўным чынам тыя прадпрыемствы, якія выпускалі прадукцыю неабходную для забеспячэння патрэб арміі. З-за вялікага знішчэння чыгуначнага рухомага саставу транспарт узбраення з Зауралля быў надта складанай справай. Па гэтай прычыне рамонт пашкоджаных самалётаў, танкаў, машын і гармат трэба было арганізаваць бліжэй лініі фронту і таму ў Беларусі былі адчынены некаторыя прадпрыемствы па рамонце ваеннай тэхнікі.
Тэмпы адбудовы гаспадаркі замаруджваліся па прычыне дэфіцыту электраэнергіі, нястачы рабочых і накіравання большай часткі вытворчасці на патрэбы арміі. Прадукцыя для войска, хаця і не спрыяла бягучым патрэбам гаспадаркі, аднак стварала прамысловую інфраструктуру, якая з цягам часу стала базай для цывільнага сектара. У пачатку 1946 г., выкарыстоўваючы мясцовыя залежы торфу, прыведзена была ў рух большасць электрастанцый Мінскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.