Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 110
Перейти на страницу:

У заходняй частцы Беларусі пераважалі аднаасобніцкія гаспадаркі. У 1946 г. былі там толькі 133 калгасы, якія ўзніклі на базе ліквідаваных фальваркаў. Першапачаткова метады калектывізацыі ў заходніх абласцях, у параўнанні з тымі, якія прымяняліся ва ўсходняй Беларусі ў дваццатых і трыццатых гадах, былі надзвычай лагоднымі. Заснаванню калгасаў звычайна спадарожнічала прапагандысцкая акцыя. Новаствораныя калектыўныя гаспадаркі атрымоўвалі трактары і сельскагаспадарчыя машыны, калгаснікам у першую чаргу электрыфікавалі дамы. Ствараліся таксама калгасныя партыйныя і камсамольскія камітэты, якія дбалі пра адпаведную атмасферу сярод сялян, прымушаных аддаць вотчыну.

Да 1949 г. калектывізацыя заходняй Беларусі вялася галоўным чынам пры выкарыстанні прапаганды, угаворвання і палітычных метадаў і таму ў пачатку гэтага года было там усяго 909 калгасаў. Вясной 1949 г. савецкія ўлады вырашылі пакарыстацца багатым арсеналам сродкаў, якія прымяняліся ў ходзе калектывізацыі ўсходняй часткі рэспублікі. Рэпрэсіі і дэпартацыі г. зв. кулакоў у глыб СССР зноў аказаліся неабходнымі для паспяховага правядзення «сацыялістычных пераўтварэнняў на вёсцы». У канцы 1950 г. у заходніх абласцях працавалі ўжо 6054 калгасы, якія гуртавалі амаль 84 % усіх сялянскіх гаспадарак. Калектывізацыя ў Беларусі была завершана толькі ў 1952 г.

У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прынянў пастанову «Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР». У прынцыпе, ужо пасля заканчэння калектывізацыі пачалі высылаць былых багатых сялян у Сібір, Казахстан і Якуцію. У 1952 г. вывезеных было амаль 30 тыс. чалавек, у тым ліку дзяцей, жанчын, старэч, якіх віной было тое, што ў мінулым была ў іх большая чым у іншых гаспадарка.

Савецкія ўлады трактавалі калгасы так як і дзяржаўныя прадпрыемствы. Зверху слалі ім указанні аб відах вытворчасці без уліку якасці зямлі і кліматычных умоў на дадзенай тэрыторыі. Строгія пакаранні за невыкананне ўказанняў прымушалі калгаснікаў выконваць работу, якая не давала ніякіх гаспадарчых рэзультатаў. Дзяржаўная адміністрацыя вызначала таксама цэны збыту і велічыню заробкаў калгаснікаў, якія былі значна меншыя за зарплаты рабочых на заводах. Незавіднае становішча калгаснікаў выратоўвалі прысядзібныя ўчасткі, якія на фоне ўраджайнасці ў калектыўных гаспадарках былі цудам агратэхнічных дасягненняў.

У аснове сельскагаспадарчай палітыкі пасляваеннага сталінізму ляжала логіка трыццатых гадоў. Характарызавалася яна цэнтралізаваным кіраваннем і паўнявольніцкай працай сялян, пазбаўленых сваёй зямлі. Калгаснікі мусілі плаціць спецыяльны падатак ад усяго, што знаходзілася ў ягоных дварах і мела рысы прыватнай уласнасці — ад пладовых дрэў, вуллёў, хатняй птушкі, вырошчванай морквы або цыбулі. Такая палітыка, мэтай якой было засяроджанне высілкаў людзей на калгасным полі, забівала ўсялякую актыўнасць і ставіла калгаснікаў у поўную залежнасць ад улады.

Адзінай прыкметай змен у пасляваенны перыяд было змякчэнне пакаранняў за крадзеж «дзяржаўнай і грамадскай уласнасці». Рашэннем Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР усім, што ўкралі калгасную ўласнасць, хаця і далей называлі іх ворагамі народа, пагражала пакаранне ў памеры ад 5 да 20 гадоў турэмнага зняволення. Было гэта істотнае, у параўнанні з 30 гадамі турмы, змякчэнне рэпрэсіўнасці савецкага правасуддзя, паколькі раней за такія злачынствы віноўнікі прыцягваліся нават да вышэйшай меры пакарання.

Пры цэнтралізаваным адміністрацыйным кіраванні ўраджайнасць калгаснай гаспадаркі была трывожна нізкая і таму ў 1952 г. былі ўчынены спробы стварыць такую сістэму працы, якая змяшчала б элементы эканамічнага заахвочвання і спрыяла б зацікаўленасці работнікаў гаспадарчымі вынікамі калгасаў. Велічыня заработнай платы пастаўлена была ў залежнасць ад колькасці выпрацаваных за месяц чалавекадзён. І хаця некаторыя калгаснікі выконвалі па два чалавекадні (16 гадзін) у суткі, мела гэта невялікі ўплыў на агульную прадукцыйнасць калгасаў.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)