Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 228
Перейти на страницу:

— Ёсць, ёсць, Вовік, і сам я маленькі. Адпусціце, дзесятаму закажу.

— Забіраем стрэльбу і звонім у міліцыю,— прапанаваў Уладзік.

— Не-не, Уладзічак, што тая міліцыя. Я сам замест міліцыі буду, нікому не дазволю баброў і пальцам крануць.— I Янот прыпаў да ног Уладзіка.

— Хай ідзе, хай куды хоча ідзе.— Уладзіку стала прыкра і сорамна чамусьці стала. Стары чалавек, а ніякай павагі да сваёй старасці.

— Не-не, я яго, не папсаваўшы шкуркі, не адпушчу.— Вовік адабраў у Янота стрэльбу, выцягнуў патроны і храснуў прыкладам аб пагранічны слупок, падаў тое, што засталося ў яго руках, Яноту.— Хай чорт цябе бярэ, ідзі.

Янот борздзенька падхапіўся і пабег, як заяц, скідваючы петлі, нібы чакаў, што яму стрэляць у спіну. Але, адбегшыся метраў на пяцьдзесят, спыніўся:

— Ой, хлопцы, вузенькімі сцежкамі ходзім. I хаты смалістыя ў абодвух, гараць добра, ох гараць, а сена...

— Во, бачыш, бачыш чалавека... А тут уся вёска ўз'елася: алкаголік, алкаголік, цюрэмшчык.— I Вовік вылаяўся, загнуў такога мацюка, што і Уладзіку захацелася мацюкнуцца. Але мацюка ў яго не атрымалася, таму што ён ніколі не мацюкаўся, праўдзівей кажучы, не мацюкаўся з той пары, як пачаў выгаворваць словы не шапялявячы.

З таго часу баброў пад вёскаю ніхто ўжо больш не страляў да самае вясны. I лета, восень прайшлі ціха. Бабры, якія выжылі, прынеслі новых бабранят. Зноў пачалі запаўняцца жыццём зруйнаваныя, асірацелыя іх хаткі, аднекуль зверху спусціліся бабры-перасяленцы. Адсяліліся маладыя ад старых і на Ніўках. Такім чынам палавіна бабровых хатак была занятая. Жыццё працягвалася і ў баброў. Але Уладзік не вельмі быў рады яму. З надыходам лета паляванне на баброў аднавілася, праўда, ужо не такое жорсткае, як узімку, але ўсё ж... Зноў пляткарылі, гаманілі ў вёсцы, што дзесь па беразе круціцца блакітны трохколавы матацыкл. А каля вусця, дзе іх рэчка ўпадае ў рэчку большую, нехта за адну ноч спусціў возера. Пракапаў ад ракі да возера роў і па тым рове выпусціў ваду. I не дзеля таго, каб узяць рыбіну, а каб упаляваць бабра, адрэзаць яго хатку ад вады і прыхапіць на сухім, дзе ён няспрытны, бездапаможны. А хтось спрабаваў нават падпальваць бабрыныя хаткі. Увогуле, як паглядзець, дык другая сусветная вайна, аб'яўленая ўжо цяпер зверу.

Але ўсе гэтыя падпальшчыкі не чынілі ўжо такой вялікай шкоды. Гэта была проста самадзейнасць, партызаншчына. На ўзроўні іх вясковай, браканьерска-мужыцкай кемлівасці. Куды больш небяспечнымі былі людзі адукаваныя, з рацыяналізатарскай жылкай і кандыдацкім дыпломам, так званыя акадэмічныя браканьеры, у багажніках машын якіх месціліся цэлыя лабараторыі. Там былі розныя клеткі, электрычныя вуды і сеткі, самаловы, прылады розныя, у якіх Уладзік са сваёй сярэдняй адукацыяй не здольны быў і разабрацца. Адну такую клетку, ледзь не сінхрафазатрон, ён знайшоў ля Белічы. Зноў пазваніў у райцэнтр паляўніцтвазнаўцу. На гэты раз той прыехаў у вёску, зацікавіла яго, пэўна, незвычайная клетка. Але каб дапетрыць, што ў ёй і да чаго, не хапіла і яго вышэйшай адукацыі. Ён павёз мудрагелістую клетку ў горад.

— Трэба, мусіць, рабіць пасты на дарогах,— далікатна выказваў свае думкі паляўніцтвазнаўцу Уладзік, гаварыў аб тым, пра што думаў у час сваіх начных блуканняў да бабрыных хатак.

— Трэба,— пагаджаўся паляўніцтвазнавец.

Але ніякіх пастоў на дарогах, якія вялі сюды, так ніколі ніхто і не бачыў. Аднойчы толькі прыскочыла машына ДАІ, але зусім не таму, каб звесці і пастрашыць браканьераў. Паганялі п'яных трактарыстаў і шафёраў, паадбіралі правы, каб наступным ранкам вярнуць іх працверазелым ужо механізатарам, даўшы ім тым самым падставы для новай выпіўкі. I механізатары выпілі. Урэзалі так, што гай шумеў. Адзін з трактарыстаў не даехаў нават да гаража, кульнуўся з кабіны пад колы трактара. I такі ўжо быў п'яны, што трактар не працвярэзіў яго, пашкодзіў яму толькі тазасцегнавы сустаў.

Жыццё працягвалася. Рэкі, як і заведзена, цяклі на захад і на поўдзень, адна пара года змяняла другую, падаў і раставаў снег, ішлі дажджы, дулі вятры. Вовік-алкаголік піў, дзед Калістрат ратаваўся і маліўся, Уладзік сцярог баброў. Ён і сам не ведаў, навошта гэта робіць, адчуваў, разумеў, што аднаму яму не адстаяць, не ўсцерагчы тых баброў, не тое што ад кандыдатаў навук, нават ад Паніхіды. А Паніхіда слоў на вецер не кідаў. Ужо недзе блізка да вясны заняўся агнём стажок Уладзікавага бацькі. Заняўся і згарэў. Палічылі, што гэта проста выпадак, хаця той-сёй у вёсцы ківаў на Паніхіду: ён спаліў. Але калі не злоўлены, то і не злодзей, і не за тое злодзея б'юць, што крадзе, а за тое, што пападаецца. Пагаравалі, пабедавалі бацька з маці ды і супакоіліся. Вясковыя сцежкі сапраўды вузенькія, нічога, сыдуцца яны яшчэ. Няма ж нічога такога тайнага, што б з цягам часу не выкрылася. Прыгадаць хаця б тое, што здарылася зусім нядаўна, такое выкрылася, хаця, лічы, сорак гадоў прайшло. Кандратава жонка незнарок прыбіла на сваім гародзе Ахрэмаву куру. Павохкаў, павохкаў дзед, накруціў Кандрату з жонкай мацюкоў. А потым, пасмактаўшы сваю люльку, сказаў:

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)