Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 228
Перейти на страницу:

— Не месца табе, поскудзь, у такі дзень сярод людзей.Якім адбіваўся, віскацеў:

— Мала вас стралялі, не ўсіх пастралялі, нічога, прыйдуць яшчэ кітайцы...

— Прэч адсюль, паліцэйская шкура!

Ад гэтых слоў Мар'яна Якім аж завыў, злаўчыўся, ухапіў Мар'яна за палец да жоўтага пракуранымі, але моцнымі зубамі. Але Мар'ян Якіма не адпусціў, і той не расцяў зубоў да самага ганка. На ганку Мар'ян даў яшчэ Якіму выспятка, пхнуў у пыл, палец яго трымаўся на жывой нітцы, і кроў усё яшчэ лілася цурком, але Мар'ян, не зважаючы на яе, прыгразіў з ганка Якіму:

— Каб духу твайго тут не было. Убачу — прыдушу,што гніду.

Вярнуўся ў магазін, разам з мужыкамі выпіў таксама добрую шклянку гарэлкі. Але, колькі яны яго ні распытвалі, нічога пра Паніхіду не расказаў. Такім чынам, быў той паліцэйскім ці не, хто ведае. Але чалавек гэта быў нядобры, памаўзлівы. Браканьер — і кляйма няма куды ставіць. А ўвесь рыбнагляд — таварышы яго. Хутар Паніхіды стаяў наводшыбе, кіламетры за два ад вёскі, хата вокнамі на рэчку. А да самай хаты падыходзіла старыца. У той старыцы ля хаты рыбнагляд, наязджаючы сюды, хаваў сваю лодку. Самагонка ў Паніхіды мелася заўсёды і адразу ж выстаўлялася на стол. А стол каля акна. А з акна ўся рэчка як на далоні. Хто з сяльчан кіраваўся на рыбу, не мог мінуць гэтых вокан. Рыбнагляду заставалася толькі піць і чакаць, калі будуць вяртацца рыбакі. Калі яны ўжо будуць ехаць з уловам. I тут табе на месцы акт, штраф, канфіскацыя сетак, а то і матора. Усё, канечне, правільна, усё па закону, вышэй закону не скочыш. Але вяскоўцаў заядала іншае: у каго атабарыўся рыбнагляд, дзе базу зрабіў сабе, з кім стакаліся ўлада і закон. З надыходам вясны Паніхіда так застаўляў сваю старыцу сеткамі, што казюрцы не праскочыць. Не менш пятнаццаці сетак. А чые ж яны, Паніхіды, ён іх вязаў, ён іх купляў? Як бы не так. Усёй вёскі то былі сеткі, канфіскаваныя рыбнаглядам. Пад чужым маторам і лодка яго хадзіла. Калі не піў з рыбнаглядам, дняваў і начаваў на зарэчных азёрах. Не тоячыся ставіў сеткі і жакі. I асцерагаўся не ўлады, не закону, а вяскоўцаў сваіх, каб не паздымалі яго сетак. Так з вясны і да восені сцярог свае сеткі, укрыўшы твар мехам, пасопваў у гэты мех, за што і атрымаў мянушку Янот.

I вось гэтага Янота Вовік-алкаголік з Уладзікам перанялі пад Ніўкамі. Яны не ведалі, што гэта Янот прамільгнуў у лагчыне хуткім ценем і схаваўся, падумалі, што хтосьці чужы, сталі сачыць. Нехта лагчынкай, хмызамі браўся да бабрынай хаткі пад пагранічным слупком. Пад тым слупком уцалела ўсё ж сямейства баброў, ніхто, пэўна, і падумаць не мог, што яны тут жывуць. Вось толькі калі разнюхалі. Метраў трыццаць не даходзячы да бабрынай хаткі, чалавек як адчуў штосьці, спыніўся, насцярожана агледзеўся, зняў з пляча стрэльбу.

— Ты ідзі следам,— шэптам сказаў Уладзік Вовіку,— а я кругаля дам і адрэжу яго ад хаткі, каб ён у лес не кінуўся, калі ўцякаць уздумае.

Так яны рашылі, так у іх і атрымалася. Уладзік адрэзаў дарогу ў лес, наперад, Вовік — у вёску. Але Янот на тое і Янот. Ён не стаў падыходзіць да самой хаткі, стаіўся непадалёку ад яе, і цярпенне ў яго было, што ў вала. Уладзік ужо знямогся: калі ж гэта ён пачне што-небудзь рабіць. А Янот, пэўна, чакаў, калі выйдзе з хаткі бабёр. I дачакаўся. Толькі той выткнуў мыску — узняў стрэльбу, і ўсё, аджыў бы, пэўна, бабёр, але дапамог яму Вовік-алкаголік, выратаваў.

— Страляй,— сказаў ён ціха,— страляй, ты ў бабра, а я табе ў макацоўбіну, яна ў мяне на мушцы.

Янот павярнуў стрэльбу на Вовікаў голас.

— Давай, давай,— прыспешыў яго Вовік,— тут табе і крышка.

I Янот не вытрымаў, пабег. Параўняўся з пагранічным слупком. I тут насустрач яму выйшаў Уладзік. Паніхіда наставіў цяпер ужо на яго стрэльбу.

— Не спяшайся, Янот,— папярэдзіў яго Вовік,— а не то я табе шкурку папсую.

I Вовік тыцнуў стрэльбаю між лапатак Паніхідзе. Паніхіда ўпаў на калені перад Уладзікам:

— Здраствуйця, добрдзень, хлопцы. Гэта вы, хлопцы? Як я рады.

— Што будзем рабіць? — спытаўся Уладзік у Вовіка.

— Прыкладам па кумпалу і туды ж, у хатку. Ніхто ні за якія грошы не знойдзе,— незразумела, ці то сур'ёзна, ці то жартам, палохаючы Паніхіду, сказаў Вовік.

— Хлопцы, хлопцы, не губіце, хлопцы, дзеткі ж маленькія.

— Дзе ж тыя твае дзеткі,— засмяяўся Вовік.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)