Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 228
Перейти на страницу:

Маладзенькая настаўніца, што выкладала беларускую мову, толькі-толькі скончыла інстытут, задала на дом вершык. Вершык як вершык. Задалі — вучы, а не — дык бяры сваю двойку ці кол і маўчы цішком. А Куб, калоў у яго хапала добры гарод загарадзіць, упартасць паказаў. Выклікала яго настаўніца да дошкі, спагадлівая душа, падказала першы радок, а ён не хацеў паўтараць яго за настаўніцай, яна: — Сталін — бацька наш родны. А Куб ёй у адказ, дзе ён бачыў такога бацьку. Настаўніца ў слёзы і да Мар'яна ў кабінет:

— Што ён гаворыць, як трываць такое... Што ён толькі гаворыць...

— Мацярыцца? — спытаў Мар'ян.

— Яшчэ як лаецца непатрэбна. Але лаянку я вытрымала б. На каго...

— На каго ж? — Мар'ян здагадаўся на каго, але марудзіў. Не даспадобы яму была гэта скарга настаўніцы, думаў, як прытушыць усё.

— На бацьку нашага, правадыра і настаўніка,— так дыхнула яму ў вуха настаўніца, што ён зразумеў: не прытушыць.

— Ну вось, яшчэ адзін бацька,— раскашуючы адзін «на камчатцы», забурчаў Куб, як толькі Мар'ян разам з настаўніцай увайшоў у клас.

«Вось ёлупень,— з прыкрасцю падумаў Мар'ян,— сядзіць, зацяўся, не, каб збегчы, сысці, куды падзеўся той дзетдомаўскі спрыт». Збег бы, кончыліся ўрокі, і яму не і прыйшлося б займацца гэтай справай, астыў бы ён, астыла б і настаўніца, праветрыўся б Куб, мо б розуму набраўся на тым свежым ветры. А так навідавоку ўпрэцца зараз, што вол, і не саступіць. I Куб ўпёрся:

— Гаварыў і яшчэ раз скажу. Бацька мой на Украіне парыць зямлю.— I ў голасе яго было столькі журбы, ён нават дрыжаў ад стоенай слязы. Здрыгануўся, паспачуваў яму і Мар'ян. Але настаўніцу гэта не кранула. З праведніц, зразумеў Мар'ян, з тых, для каго перш за ўсё ісціна, справядлівасць, а потым ужо як дадатак, на які можна і не зважаць, тое, што за гэтай ісцінай і справядлівасцю: імгненне, настрой, характар. Не зайздрошчу, не зайздрошчу я твайму мужыку, калі толькі мецьмеш ты таго мужыка, падумаў Мар'ян, пракурор у хаце, хоць і ўспадніцы, пракурор на кожны дзень, на кожны крок. Вось якімі сёння сталі вы, тургенеўскія чыстыя барышні. Нельга, нельга пакідаць Кубко ў класе, адной ён пароды з настаўніцай. Яна ўсё ведае, адукавалася ў педагогіцы і літаратуры, а гэты пень пнём, чуў звон, ды не ведае, дзе ён.

Не, не простая будзе справа. На ўсю вобласць пагалоска. I пойдзе.

— Пайшлі, бяры падручнікі і ідзі за мной,— загадаў ён Кубу і не азіраючыся пакінуў клас, упэўнены, што Кубко пойдзе за ім. I той пайшоў.

— Ну што, урэзаць табе, Куб,— як толькі зачыніліся за імі дзверы кабінета, сказаў Мар'ян.

— Мы тут адны,— буркнуў Куб,— я магу і здачы даць.

I Мар'ян упершыню па-сапраўднаму пільна, да душы, прыгледзеўся да аднаго з тых ста пяцідзесяці сваіх выхаванцаў, якіх павінен быў гадаваць, карміць, выводзіць у людзі. I гадаваў, карміў, выводзіў, але да гэтага часу не вельмі прыкмячаў. Больш глядзеў, каб былі яны чыста апранутыя, добра абутыя і накормленыя. I гэта, здаецца, удавалася яму, хаця ні на што іншае больш не хапала ўжо часу. Выдзіраў з горла на базах у вобласці ўсё лепшае. Апошнім часам дамогся для хлопцаў старэйшай групы бобрыкавых паліто і шавіётавых касцюмаў. Ганарыўся гэтым, і ў горадзе не ў кожным спецыяльным дзетдоме ёсць такія касцюмы і паліто, бярог, загадаў, каб выдавалі іх са склада на святы і ўрачыстасці, каб не далі дзёру ў іх. Таму ж, пэўна, узяў пад свой кантроль усе пісьмы дзетдомаўцаў. Загадаў, каб да таго часу, як пошта пойдзе з сяла, усе пісьмы дзетдомаўцаў прайшлі праз яго кабінет, і ўся пошта, якая прыходзіць на дзетдом,— таксама праз яго кабінет. I таму ведаў, хто быў схільны даць дзёру, ведаў, што рыхтуецца да ўцёкаў, вострыць лыжы і Куб. Збівалася гайня, былыя сябрукі Куба, што былі раскіданы па іншых дзетдомах, спісваліся, удакладнялі тэрміны і месца сустрэчы. Загадзя адкладвалі пайкі, сушылі сухары, капейка да капейкі збіралі грошы. I сухары, грошы былі прыхаваны тут недзе на могілках, у старым занядбаным панскім склепе. Мар'ян не тлуміў сабе галаву здагадкамі, дзе знаходзіцца тая схованка, дзе ляжаць сухары і капейкі, грошыкі, здабытыя дзетдомаўцамі ад продажу рыбы, што самі ж лавілі ў рэчцы, ад здачы лазы, але рабіў свае захады, каб перакрыць дарогу ўцекачам. Ведаў, што вясной і зімой, калі яшчэ холадна і ўсё замецена снегам ці затоплена вадой, ніхто нікуды не пабяжыць. Не дурныя, каб марозіцца і галадаць. Але як толькі надыходзіла лета, Мар'ян загадваў: распрануць усіх (хлопцаў, вядома), пакінуць ім толькі майкі і трусы. Бяжыце сабе на здароўе, а я пагляджу, куды голымі паскачаце.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)