Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 228
Перейти на страницу:

Але вось хлапчукі падалі сігнал трывогі. Уладзік са стрэльбай выйшаў ноччу на рэчку. I наскочыў-такі на той блакітны матацыкл, але ён ад'ехаў, знік. I было ў ім трое. Бегчы за ім — усё роўна не ўгонішся. Уладзік толькі праверыў, ці застаўся хто жывы ў бабрынай хатцы, каля якой стаяў матацыкл. Прыкмеціў старога бабра. Той поўзаў, цялёпкаўся пад берагам. Не стаў перашкаджаць яму выбірацца на бераг, агледзеў месца, дзе стаяў матацыкл, адзначыў, што адзін пратэктар лысы, узяў гэта сабе на прыкметку, пабег у вёску па падмогу: мо ж яшчэ вернуцца матацыклісты да бабра, які быў жывы.

Бацька спачатку наадрэз адмовіўся ісці сцерагчы нейкага там бабра.

— У мяне ў кароўніку сто пяцьдзесят кароў, палавіна цельная. I ацёл пачаўся ўжо. Не прывядзі гасподзь, што-небудзь не так, ніякія бабры не выратуюць.

— Як хочаш, бацька, мо і праўда не варта табе хадзіць. Яны са стрэльбамі. Я каго-небудзь з маладзейшых пазаву.

— Са стрэльбамі? — перапытаў бацька, але падымацца з лавы не спяшаўся. Не вытрымала маці:

— Ой, яно яшчэ думае. Сына падстрэляць, а яно разам з каровамі цяліцца будзе. Сама дагледжу кароў тваіх, збірайся.

— Я думаю,— сказаў бацька.— Я збіраюся, але думаю. Тры стрэльбы супраць двух чалавек і на вайне занадта. Каго яшчэ клікнуць?

Паклікалі Вовіка-алкаголіка, таму што ён жыў у суседзях і малады, здаровы быў. I Вовік, на здзіўленне, адразу ж згадзіўся:

— Падлы, нашых баброў забіваюць. Ды я ж іх як жаб тых параздзіраю.— Утрох яны падышлі да бабрынай хаткі, ля якой Уладзік бачыў матацыкл, але цяпер там нікога не было, нават таго старога бабра, што ў адзіноце корпаўся пад берагам.

— Паспелі кончыць,— сказаў Уладзік,— пойдзем да другіх хатак, калі яны ўжо тут круцяцца, то й будуць круціцца, нікуды не дзенуцца.

I яны абышлі ўсю рэчку, праверылі ўсе шэсцьдзесят бабрыных хатак. Амаль усе шэсцьдзесят былі разбураны, зруйнаваны. Ужо недзе вясною толькі Уладзік падлічыў, што са ста пяцідзесяці баброў засталося трыццаць. А ў тую ноч яны нікога з людзей, ні мясцовых, ні чужынцаў, на рэчцы не сустрэлі. Раніцай Уладзік пазваніў у раён паляўніцтвазнаўцу. Той абяцаў к абеду быць у вёсцы, праверыць усё на месцы, але так і не прыехаў ні тым днём, ні наступным, да адкрыцця палявання на качак. Чаму, Уладзік не разумее і сёння. Чалавек пастаўлены дзяржавай не толькі адстрэльваць звера, але і аберагаць яго, грошы за гэта атрымоўвае, а пальцам аб палец ударыць не хоча. Вовік-алкаголік тройчы сядзеў у турме, а не адну ноч поўзаў з ім па рэчцы, выглядаў той блакітны матацыкл. Дзед Калістрат, Кастрат, хадзіў, Лукаш-страннік ноч ці дзве не спаў, хаця ім, здавалася, якраз і не трэба нічога. Не трэба, калі для гэтага ёсць спецыяльны чалавек ад дзяржавы.

Але гэтыя начныя блуканні нічога не далі, чужынцаў, а тым больш блакітнага матацыкла каля ракі яны не сустрэлі. Сустрэлі толькі свайго, напалавіну свайго Якіма Паніхіду па мянушцы Янот. Жыў ён на другім, на польскім беразе, за рэчкаго, на хутары, адзін і ўпотай, як мядзведзь, без электрычнасці, газу, дарог і людзей. Пераехаў туды невядома з якіх мясцін, параўнальна нядаўна, гадоў шэсць-восем назад. Ніхто яго тут не ведаў, акрамя нябожчыка ўжо Мар'яна, але і той аб ім нічога не расказваў. Раз толькі пабраліся яны загрудкі ў магазіне. На Дзень Перамогі мужчыны на хуткую руку, да мітынгу яшчэ, выпілі ў магазіне бутэльку-другую. Разам з імі кульнуў шклянку гарэлкі і Якім Паніхіда. Якраз у той момант, калі ён дапіваў яе, зазірнуў у магазін Мар'ян. Убачыў Паніхіду сярод франтавікоў, схапіў яго загрудкі і пацягнуў з магазіна:

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)