Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 245
Перейти на страницу:

— Нас не цікавіць, як ты збег і пакінуў Мудзі, — сказаў Гары, перасоўваючы палачку бліжэй да налітых крывёй вачэй Мундунгуса. — Мы ведалі, што тваёй шкуры нельга было давяраць.

— І чаго ж за мной ходзіць хатні эльф? Ці зноў пра кубкі будзеш пытаць? Няма ў мяне нічога, хаця можаш іх дастаць у…

— І не ў кубках справа, хоць ужо цяплей, — сказаў Гары. — Затыкніся і слухай.

Было так прыемна знайсці сабе занятак, і кагосьці, з каго можна было вывудзіць трохі праўды. Гары ўжо цёр палачкай пераноссе Мундунгуса, які касавурыўся на яе.

— Калі ты абчысціў хату ад усіх каштоўнасцей, што змог знайсці, — пачаў Гары, але Мундунгус зноў яго перабіў.

— Ды Сірыюсу і справы не было да гэтага барахла….

Прычулася хуткамоўка з лая, ляск, бліснула медзь, і з прыпадачным крыкам Крычар разбегся і са ўсяго размаху стукнуў Мундунгуса па галаве патэльняй.

— Убяры яго, адзаві, яго замкнуць трэба! — крычаў Мундунгус, нахіляючыся, калі Крычар зноў замахнуўся патэльняй.

— Крычар, не! — закрычаў Гары.

Тонкія рукі Крычара трэсліся ад цяжару патэльні, але ён моцна трымаў яе.

— Можа быць яшчэ разок, гаспадар? Для пэўнасці.

Рон засмяяўся.

— Ён патрэбен нам у здаровым розуме, Крычар, але калі нам спатрэбяцца асаблівыя меры, мы дадзім яго табе, — сказаў Гары.

— Вялікі дзякуй, гаспадар, — сказаў Крычар з паклонам, ён падышоў і з нянавісцю глядзеў на Мундунгуса сваімі вялікімі бледнымі вачамі.

— Калі ты абчысціў хату ад усіх каштоўнасцей, што змог знайсці, — зноў пачаў Гары, — ты ўзяў рэчы з кухоннага серванта. Там быў медальён, — у роце ў Гары перасохла. Ён адчуваў, што Рон і Герміёна таксама замерлі ў чаканні. — Што ты з ім зрабіў?

— А што? — спытаў Мундунгус. — Ён нешта каштуе?

— Ён, дагэтуль у цябе! — закрычала Герміёна.

— Не, гэта наўрад, — сказаў Рон. — Ён напэўна думае, што змог бы выгандляваць за яго больш грошай.

— Больш? — сказаў Мундунгус. — Ні хрэна… блін… на халяву аддаў, выцыганіла…

— Пра што ты кажаш?

— Я гандляваў на Дыягон Алеі, а яна да мяне падыходзіць і пытае, ці ёсць у мяне ліцэнзія, каб гандляваць магічнымі артэфактамі. Карга старая. Яна жадала мяне аштрафаваць, але ёй спадабаўся медальёнчык, яна забрала яго, а мяне адпусціла, сказала, што мне пашанцавала.

— Што за жанчына? — спытаў Гары.

— Не ведаю, нейкая цётка з Міністэрства.

Мундунгус трохі падумаў, прыпадняўшы брыво.

— Маленькая такая, на макушцы банцік, — Ён нахмурыўся і дадаў. — На жабу падобная.

Гары выпусціў палачку: яна прыляцела Мундунгусу па носе і абрасіла чырвонымі іскрамі яго бровы, якія тут жа загарэліся.

— Акваменці! — закрычала Герміёна, і з яе палачкі выляцеў струмень вады, ад якога Мундунгус захлынуўся.

Гары паглядзеў на Рона і Герміёну і ўбачыў той жа шок, які цяпер быў на яго твару. Шнары на яго руцэ зноў забалелі.

XII. Магія можа ўсё

Жнівень быў у самым разгары. Пляцоўка недагледжанай травы пасярэдзіне Плошчы Грыма пасохла на сонцы, пакуль уся трава не стала карычневай і ломкай. Ніхто з суседзяў ніколі не бачыў ні тых, хто жыў у хаце пад нумарам 12, ні самой хаты. Маглы, якія пражывалі на Плошчы Грыма, даўно прынялі той факт, што, па дзіўнай памылцы ў нумарацыі, за хатай нумар адзінаццаць адразу была хата нумар трынаццаць.

Аднак зараз пляцоўка прыцягвала ўвагу візіцёраў, якія, падобна, знаходзілі гэтую анамалію вельмі цікавай. Наўрад ці быў хоць адзін дзень, калі адзін або два чалавекі не прыходзілі толькі затым, каб паглядзець на агароджу паміж хатамі адзінаццаць і трынаццаць. Назіральнікі ніколі не былі аднымі і тымі ж два дні запар, хоць усе яны, падобна, падзялялі агульную непрыязнасць да нармалёвай адзежы. Большасць лонданцаў, які праходзілі міма іх, абвыклі да эксцэнтрычных спосабаў апранацца і амаль не звярталі на гэта ўвагі, хоць часам хто-небудзь і аглядаўся, дзівячыся, як можна насіць плашчы ў такую спякоту.

Назіральнікі, падобна, атрымлівалі не занадта вялікае задавальненне ад сваёй вахты. Часам хто-небудзь з іх пачынаў узбуджана прыглядацца, быццам, урэшце рэшт, заўважыў нешта цікавае, але толькі затым, каб зноў быць расчараваным.

Першага верасня на пляцоўцы было больш жадаючых паглядзець, чым калі-небудзь раней. Паўтузіна мужчын у плашчах стаялі моўчкі, і ўважліва глядзелі на хаты адзінаццаць і трынаццаць, але аб’ект, які яны выглядалі, па-ранейшаму пазбягаў іх увагі. З наступнага вечара, які ўпершыню за апошнія тыдні прынёс з сабой нечаканы халодны дождж, ізноў адбыўся адзін з тых невытлумачальных момантаў, калі яны, здавалася, выяўлялі нешта цікавае. Адзін з іх, мужчына з перакошаным тварам, паказаў на нешта, і, разам са сваім найблізкім кампаньёнам, укормленым, бледным чалавечкам, тузануўся было наперад, але, праз імгненне, зноў паслабіўся і зноў выглядаў пабітым і расчараваным.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)