Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 245
Перейти на страницу:

— Я не магу, Рэмус, мне вельмі шкада. Калі Дамблдор не сказаў табе, я думаю, што і я не магу.

— Я меркаваў, што ты гэта скажаш. — уздыхнуў Люпін, выглядаўшы расчараваным. — Але я магу быць цябе карысны. Ты ведаеш, хто я такі і на што я здольны. Я б мог пайсці з вамі і забяспечыць абарону. Вам бы нават не прыйшлося казаць мне, што вы на самай справе збіраецеся зрабіць.

Гары сумняваўся. Гэта была вельмі зманлівая прапанова, хоць ён не мог уявіць, як бы яны змаглі трымаць сваю задачу ў сакрэце ад Люпіна, калі б ён быў з імі ўвесь час.

Герміёна, паміж тым, выглядала збянтэжанай.

— А як наконт Тонкс? — спытала яна.

— Што з ёй? — перапытаў Люпін.

— Ну… — нахмурылася Герміёна. — Ты жанаты! Што яна думае аб гэтай ідэі паходу з намі?

— Тонкс будзе ў абсалютнай бяспецы, — запэўніў Люпін. — Яна будзе ў хаце сваіх бацькоў.

У тоне Люпіна было нешта дзіўнае, ён быў практычна халодным. Нешта дзіўнае было і ў ідэі зняволення Тонкс у хаце бацькоў; яна, урэшце рэшт, была членам Ордэна і, наколькі Гары ведаў, наўрад ці жадала быць заложніцай абставін.

— Рэмус, — няўпэўнена вымавіў Гары. — Усё… добра… ты ведаеш — паміж табой і…

— Усё добра, дзякуй, — шматзначна адказаў Люпін.

Герміёна паружавела. Запанавала кароткая паўза, нацянутая і няспрытная, затым Люпін, набраўшы паветра ў грудзі быццам збіраўся сказаць нешта непрыемнае, прамовіў:

— У Тонкс будзе дзіця.

— О, як выдатна! — завішчала Герміёна.

— Цудоўна! — з запалам сказаў Рон.

— Віншую, — ціха сказаў Гары.

Люпін усміхнуўся фальшывай усмешкай, больш падобнай на грымасу, затым працягнуў:

— Ну… Вы прынімаеце маю прапанову? Ці стане тройца чацвёркай? Я не магу паверыць, што Дамблдор не ўсхваліў бы гэтага, ён назначыў мяне вашым настаўнікам па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, урэшце рэшт. І я, павінен сказаць, упэўнены, што мы сутыкнёмся з магіяй, з якой мы ніколі не сустракаліся і не ўяўлялі.

Рон і Герміёна паглядзелі на Гары.

— Проста… давай-ка ўдакладнім, — сказаў ён. — Ты жадаеш пакінуць Тонкс у бацькоў і пайсці з намі?

— Яна там будзе ў бяспецы, яны дагледзяць за ёй, — сказаў Люпін. Яго довады не адрозніваліся пераканаўчасцю. — Гары, я ўпэўнены, Джэймс бы вельмі жадаў, каб я быў з табой.

— Ну, — павольна сказаў Гары, — а я не ўпэўнены. Я ўпэўнены хутчэй, што мой бацька пацікавіўся бы, чаму ты не жадаеш быць з уласным дзіцем, наогул-то.

Люпін збляднеў. У кухні стала халадней градусаў на 10. Рон аглядаўся вакол з такім выглядам, нібы для яго было жыццёва важна запомніць кожную дэталь у пакоі. Герміёна глядзела то на Гары, то на Люпіна.

— Вы не разумееце, — нарэшце сказаў Люпін.

— Тады растлумач, — сказаў Гары.

Люпін праглынуў.

— Я здзейсніў недаравальную памылку, ажаніўшыся на Тонкс. Я зрабіў гэта з лепшых намераў, але з тых часоў аб гэтым шкадую.

— Зразумела, — сказаў Гары. — Што ты жадаеш кінуць яе і дзіця і ўцячы з намі.

Люпін ускочыў на ногі: яго крэсла звалілася назад, а сам ён паглядзеў на іх такім лютым поглядам, што ўпершыню Гары ўбачыў цень ваўка на гэтым чалавечым твару.

— Вы не разумееце, што я зрабіў са сваёй жонкай і яшчэ ненароджаным дзіцём? Я не павінен быў на ёй жаніцца, я зрабіў яе ізгоем!

Люпін піхнуў перавернутае крэсла.

— Вы бычылі мяне толькі ў Ордэне і пад абаронай Дамблдора ў Хогвартсу! Вы не ведаеце, у якім свеце большасць чараўнікоў бачаць такія стварэнні, як я! Калі яны пазнаюць аб маёй хваробе, яны перастаюць са мной размаўляць! Вы не бачыце, што я нарабіў? Нават яе ўласнай сям’і наш брак агідны, якія бацькі пажадаюць дочкі замужжа з пярэваратнем? А дзіця… дзіця…

Люпін схапіўся за валасы, ён выглядаў звар’яцелым.

— Мая парода звычайна не размножваецца! Ён будзе, як я, я ўпэўнены… як я магу прабачыць сам сябе, калі я свядома перадаў сваю ўлічасць нявіннаму дзіцяці? І калі ён цудам акажацца не такім, як я, то яму будзе лепш у сто разоў без бацькі, якога ён павінен саромецца!

— Рэмус! — прашаптала Герміёна са слёзамі на вачах. — Не кажы так. Як можа любое дзіця саромецца цябе?

— Не ведаю, Герміёна, — сказаў Гары. — Мне б было сорамна.

Гары не ведаў, адкуль прыйшла гэтая лютасць, але яна прымусіла яго ўстаць на ногі. Люпін выглядаў так, як быццам Гары стукнуў яго.

— Калі новы рэжым думае, што магланароджаныя дрэнныя, — сказаў Гары, — што яны зробяць паўпярэваратню, чый бацька ў Ордэне? Мой бацька памёр, спрабуючы абараніць маму і мяне, і ты лічыш, што ён сказаў бы цябе кінуць твайго дзіця і адправіцца з намі ў прыгоду?

— Як ты смееш? — сказаў Люпін. — Гэта не прага небяспекі або асабістай славы, як ты смееш прапаноўваць такую…

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)