Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Натуральная афарбоўка». Краткое содержание книги:

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 83
Перейти на страницу:

У пятніцу ўраньні страх пабудзіў Стаха, як і належала гэтаму пачуцьцю, роўна а шостай. Увесь учорашні святочны дзень Стах правёў у намаганьнях прыкрыць яго чым-небудзь, газэтаю, коўдраю, сшыткам са сваімі паэтычнымі вопытамі, лістом ватману, шырмай у лазьніцы, на страх можна было б паставіць тэлевізар, замазаць яго жоўтай фарбай, накласьці на яго закляцьце нікчэмнымі размовамі з маці пра новы халадзільнік,— безвынікова. Страх расплываўся тлустымі плямамі на такой, здавалася, чыстай паперы, страх аглушаў яго, калі Стах стаяў пад прыручаным дожджыкам душа, ён вылазіў на экран тэлевізара ў выглядзе параноікау-афганцаў, фарба апаўзала зь яго гордай паверхні. Як прымуць заўтра на прадпрыемстве, ці стрымае абяцанне Ясіраў, ці не наткнецца Стах на ветлівы байкот такіх прыхільных раней да яго маляроў?— бессэнсоўныя пытанні такога кшталту нанізваліся на нетрывалую нітачку Стахавага настрою, прылягалі адно да аднаго шчыльна, ладненька, хоць вешайся на гэтай нітцы. Стах давіўся чарговай цыгарэтай, пстрыкаў запальнічкай гэтак часта, нібы хацеў зьнішчыць папілярныя лініі на вялікім пальцы. Прамерзлая лесьвічная пляцоўка, дзе ён прабавіў, відаць, некалькі гадзінаў, паскудна нагадвала пра нядаўні шлях да кабінэту начальніка аховы; у пад'езьдзе да вечару адбываўся чэмпіянат па разгрузцы вялікага фургону — да іх у дом засялілася нейкая надта ўжо маладая сям'я. Пераможца прапанаваў выпіць разам, пазнаёміцца, хакей паглядзець. Стах пагадзіўся. „Я вось працу шукаю,”— прызнаўся новы сусед, калі яны ўвайшлі ў кватэру, па якой перарвалася з кута ў кут прыватызаванае рэха.— „Думаю на Прадпрыемства пайсьці. Ведаеш, есьць тут паблізу такое.” На падлозе курчылася ў сутаргах вільготнае дзіця. „Зараз, зараз,”— замітусіўся гаспадар, па-лёкайску распранаючы тэлевізар. Стах не разьвітаўшыся пайшоў дахаты й доўга сядзеў з пэндзлем у руцэ над аркушам паперы, што пры бліжэйшым разглядзе апынуўся не такім ужо белым. Страх. Іх са Стахам імёны былі вельмі падобныя, але Страх меў рацыю, меў рэгаліі, рыштунак, рэвалюцыйны крок, роспач абарачаў у радасць, страх мусіў рэінкарнавацца заўтра ў рыцара-пераможцу, кардынала Рышэлье, у той час як Стах ня меў гэтага ўпартага, рашучага „Р” і ў імені сваім чуў адно рафінаваны, дыстрафічны выклічнік. Ён лёг спаць з малітваю, каб ноч не сканчалася аніколі.

Але пятніца надыйшла. У перапоўненых аўтобусе й вагоне мэтро страх адступаў, бо з усіх бакоў да Стаха ціснуліся людзі, для якіх боязь СНІДу ды беспрацоўя даўно сталі сэнсам жыцьця. Але варта было апынуцца на вуліцы, між бамжуючых птахаў, заінелых машынаў і дрэваў, кожнае зь якіх падавалася згарэлым, як Стахавы ногі адмаўляліся рухацца, і ранішні сыр падыходзіў да самага горла. Стах хапаўся за кожную цыгарэту як за саломінку, узгадваліся чамусьці дзіцячыя візыты да стаматоляга. Ён падыйшоў да прахадной акурат у той час, калі мусіў ўжо сядзець у малярскім пакойчыку. Аднак, як гэта заўсёды бывае, нічога страшнага ня здарылася. Знаёмая ўжо Сямёнаўна па-змоўніцку яму пасьміхнулася, рабочыя віталіся як у лепшыя часы, ён спазьніўся хіба што на дзесяць хвілінаў. Брыгада й праўда прыняла яго насьцярожана, але да працы Стах быў дапушчаны безь перашкодаў. Першая палова дня цягнулася невыносна доўга, становішча вымагала тлумачэньняў, аднак жа ніхто не хацеў пачынаць. Спрыяльны момант надыйшоў падчас абеду. Кірыла Антоныч абменьваўся з астатнімі ўражаньнямі пра ўчорашні хакей, і Стах наважыўся ўрэшце ды спытаў, ні да каго канкрэтна не зьвяртаючыся: „Дык хто каго ўчора?”—”Нашы шэсьць тры,”— таямніча адказаў Бурцэвіч, і ўсе рэзка павярнуліся на ціхі Стахаў голас. „А ты чаго не прыйшоў?”— спытаў Кірыла Антоныч.— „Мы чакалі”— „Дзеўкі важнейшыя,”—пераклаў нехта словы Дзеленстапа Каўкомавіча і брыгада звычна засмяялася. Стах старанна крывіў вусны і энэргічна трос праяснелай галавою. „Дык як там гэтая гісторыя, са шрубкамі?”— нібыта мімаходзь кінуў Мурло. „Так, патлумач калегам, варуга,”— нахмурыў жартаўлівыя бровы Кірыла Антоныч. Стах уздыхнуў. „Ды нармалёва. Нехта падставіў, падкінуў у кішэню шрубкі гэтыя. Свалата. Але я ўсё растлумачыў... Разабраліся, адным словам. Цяпер я чысты перад законам.” Палёгка на тварах маляроў прывяла Стаха ў, бадай, жаночую расчуленасьць. Маляры падыходзілі, ляпалі па плячы, абдымалі. „Я ўжо й праўда паверыў,”— казаў Мурло.— „Ты ж проста дзіўны такі... Хто цябе ведае.”— „А я верыў,”— прамовіў Бурцэвіч. Дзеленстап Каўкомавіч таксама прамыкаў нешта, але нікому не было ахвоты перакладаць. „Хацеў бы я ведаць, што за курва цябе падставіла,”— задуменна прамовіў Кірыла Антоныч, панюхаўшы бутэрброд з салам.— „Калі б Рулінскі сабе пуза не ўспароў, я б у першую чаргу на яго падумаў. Ён мог, ад зайздрасці.” Пры згадванні Рулінскага маляры ажывіліся яшчэ больш. У кожнага, як высветлілася, былі да гэтага інжэнэра ЦЗЛ нейкія асабістыя рахункі. Кожны памянуў генія сьценгазэтаў нядобрым словам: у Кірылы Антоныча той пазычыў грошы й не вярнуў, так што магіла стала для самагубцы яшчэ й даўгавой ямаю, у Мурла Рулінскі адбіў дзяўчыну, Дзеленстапа Каўкомавіча нязьменна пры сустрэчы абзываў Еўстафіем Пахомычам, а ў Бурцэвіча дома гэты зайздросьнік быццам бы ненаўмысна выліў на новы светла-блакітны палас бутэльку „лоры чырвонага”.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)