Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Натуральная афарбоўка». Краткое содержание книги:

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 83
Перейти на страницу:

— Чым я мог цябе заразіць?... — Стах раздражнёна пахітаў галавой.— Што ты вярзеш?

Нібы сабака, які доўга чакаў загаду ля Таінага сьцягна й вось цяпер нарэшце яго атрымаў, нага яе маланкава кінулася наперад, і мысок цудоўна пашытага боту ўпіўся Стаху ў калена. Ён прысеў, давячыся незвычайна вострым болем.

— Пранцы. Хламідыёз. Трыхаманіяз,— салодкім голасам пералічвала яна, нават цяпер узвышаючыся над Стахам усяго на некалькі сантымэтраў.— Ганарэйны урэтрыт, пахавы лімфагранулематоз, мяккі шанкр, вэнэрычная гранулема, трыхаманадны вагініт... Выбірай, што даспадобы. Чымсьці з гэтага ты заразіў мяне, смярдзючы лох, паскуда ты гнойная. Аналізы пакажуць. І маліся, каб гэта быў хламідыёз, а не, напрыклад...

Хістаючыся, Стах падняўся.

— Чаму ты думаеш, што гэта я?... — сказаў ён хрыпла.— У мяне ня можа гэтага быць. Ніяк ня можа. Я ж толькі з табой, Тая...

— А хто ж?— амаль крыкнула яна.— Што? Што ты там шэпчаш, урод?

— Муж,— паўтарыў ён ледзь чутна, апусціўшы галаву.

— Муж?

— Ты сама казала... ну, што ён табе здраджвае... ты пісала...

— Гэта ня ён,— хутка прамовіла Тая.— Гэта ня можа быць ён. Я зь ім ужо паўтары гады як... ня сплю. Ну, не зусім ня сплю, мы... карацей, не твая гэта справа, няважна. Гэта ты, ты мяне заразіў, і ты адкажаш. Адкажаш як мае быць, не сумнявайся, пралетар смярдзючы. На тваім дзёўбаным прадпрыемстве ўсе, відаць, гнойныя такія... Калі б жа я ведала.... Блін, анэкдот на анэкдоце.

Пясьменьнік...

— Ня будзь такой без... безапэляцыйнай, Тая,— цяжка сказаў Стах, нэрвова чэшучы шчаку.— Паразважай, гэта напэўна ён... Юра.

— Баішся?— горка пасьміхнулася яна.— Мяшок з гнілой спэрмай... Як я не здагадалася. Маляр з заводу! Гэта ж трэба! А прыкінуўся як... Словы якія казаў... пра літаратуру, блін, пра мастацтва. А сам на прадпрыемстве гаўно калупае...

— Тая,— сказаў Стах, набраўшы ў рот паболей сур'ёзнасьці. Ён паглядзеў ёй у вочы, перадолеўшы млосны страх, які выклікалі цяпер гэтыя лялечныя шчылінкі, заўважыў там слабое, але ўсё ж існае сумненьне, і, акрыяўшы, прашаптаў:

— Можна быць маляром на прадпрыемстве й пры гэтым — геніям... Кафка ўсё жыцьцё працаваў страхавым агентам. Горкі быў бурлаком. Тая...

— Што ты мне мазгі накручваеш?— ашчэрыла яна зубы.— Чакай, за табой прыедуць.

Яна павярнулася й пайшла да стаянкі таксі, дзе, зашпіліўшыся на ўсе форткі, драмалі на рулёх няверныя адтулінцы. Можна было пабегчы, дагнаць, паспрабаваць усё растлумачыць. Стах міжволі засунуў руку ў кішэню нагавіцаў, памацаў, яму падалося, што толькі гэта можа зараз прынесці супакаенне. Сьняжана. Калі ня Юра, то яна, каралева маляроў. Стах адвярнуўся, каб ня бачыць маленькай постаці, якая ўжо падыходзіла да першай машыны, запаліў цыгарэту. А яна ж, калі ўсе яе аповеды — праўда, адпомсьціць. Жорстка. За хлусьню ды за хваробу. Калі хвароба сапраўды існуе.

Няцвёрдым крокам Стах падыйшоў да мэтро. Якія вечныя сюжэты падкідвае жыцьцё. Цікава, дарэчы, як жа яна яго знайшла, як выкрыла падман... Учора каханка, сёньня вораг. Хуткаплынна ўсё, хістка, няўстойліва, брыдка. Ён азірнуўся. Прадпрыемства цягнула назад. Ён стаў тут сваім чалавекам. Гэтыя сьцены мусяць абараніць яго.

— Гэй, ты, гадзючае насенне, падыйдзі сюды.

Таксі спынілася ля самага парапэту. Тая высунулася ў вакно, нафарбаваная наноў, зь незнаёмай усьмешачкай на чырвоным твары. Стах упёрся каленам у мокры каменны бок парапэту й чакаў. Пераход пакорліва зносіў чарговы рамонт, унізе, накідваючы на сустрэчных грубую сетку жоўтага сьвятла, гарэла тоўстая лямпа, некалькі рабочых фарбавалі сьцяну, весела перамаўляючыся.

— Ідзі сюды, халоп. Пралетарый, тваю маць!

Стах падыйшоў, чакальна пазіраючы на гэтае ненавіснае сувэнірнае стварэньне.

— Сядай.

Яна адчыніла дзьверцу.

— Ну вырашайце, рабяты, а то тут спыняцца нельга,— нецярпліва перагнуўся назад кіроўца.— Едзем?

— Залазь,— аблізала яна вусны.— Ды ня здам я цябе сваім, і рэзаць цябе ня буду. Прынамсі, сёньня.

Стах, перажагнаўшыся ўнутры, склаў сябе ўдвая й залез у таксі, дзе ўжо пахла Таяй. Кіроўца пагардліва агледзеў ягоную куртку й сьцебануў каня.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)