Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 209
Перейти на страницу:

Я радасна ўключылася ў гульню, але дзверы расчыніліся, і ў пакой увайшоў Макс.

— Прыемна чуць ваш смех, сябры! Зрабілі чарговае адкрыццё, праўда?

Я была ўжо гатовая падзяліцца «апостальскімі звесткамі», але Юрась чамусьці паспяшаўся сцвердзіць:

— Нешта вымалёўваецца, але мы пакуль не гатовыя выказацца канкрэтна. Трэба дадумаць, сфармуляваць...

Я разгубілася. Ну што ж, калі Юрась пакуль гаварыць не хоча, відаць, варта памаўчаць і мне... Макс быў сапраўдным прафесіяналам — ягоная ўсмешка не страціла шчырасці. Хіба цень раздражнення мільганула ў вачах.

— Што ж, працуйце... Будзем чакаць. Пётр Апанасавіч вернецца праз два тыдні, яму і раскажаце... Тады і Ліля Пятроўна прыедзе — палюбавацца на калекцыю.

Калі я ішла ў свой пакой, убачыла ў канцы калідора, перад акном, постаць у чорным... Стэла нешта хутка малявала на аркушы паперы, замацаваным на маленькім эцюдніку. Я ціха наблізілася... Гэта быў малюнак пастэллю. Прысады, што нагадвалі сівых вядзьмарак з ускудлачанымі валасамі, шэраг мармуровых калонаў, што падпіралі неба... Незвычайныя колеравыя спалучэнні, адметны густ... Рука мастачкі вадзіла па паперы каляровай крэйдай упэўнена і рэзка, нібыта сцірала нейкую павуціну, што схавала іншы, цудоўны і прыўкрасны, свет... Я незаўважанай паціху сышла ў пакой. Пачула яшчэ за спінай ціхі пяшчотны голас Юрася, які звяртаўся не да мяне:

— Ну як ты, Зорачка?

Правільна, Стэла перакладаецца як «зорка»... У мяне нават рэўнасці больш не было. Нельга ж раўнаваць да зоркі! Тым больш калі ты сама — шкельца, здольнае толькі люстраваць...

Але вытанчаныя параўнанні мне ў галаву не прыйшлі, калі я ўвечары зайшла ў пакой з невялікім басейнам — трэба ж было скарыстацца з шыкоўнасцяў дому,— і ўбачыла Стэлу на падлозе ля душа, у самым куце. Юрасёва «зорка» сядзела, закінуўшы галаву, і яе дробна трэсла... Вочы страшна запалі, на твары блішчэлі кроплі поту, нібыта яна толькі што ўцякала ад уласнай смерці... Я разгубілася:

— Стэла! Вам нядобра? Паклікаць Юрася?

Вочы жанчыны спыніліся на мне, але мяне яна не бачыла.

— Аркаша! Дай мне гэта! Аркаша! Ну хоць адну! Сволач, я ж ведаю, што ты хочаш! Але спярша — дозу... Ну хоць адну! Юрась адпрацуе... Ён у нас добры...

Гэты хрыплы голас было немагчыма слухаць. Я патрэсла Стэлу за худое плячо:

— Я не Аркаша... Я — Ганна Барэцкая. Памятаеце мяне? Пастарайцеся ўстаць... Я правяду вас да вашага пакоя.

Стэла апусціла галаву, нібыта паламаная лялька, здавалася, побач упалі нябачныя ніткі, за якія вадзіў яе злосны лялькавод. Прасцей за ўсё было паклікаць ахоўнікаў або Юрася... Але мне не хацелася, каб гэтую жанчыну ўбачылі ў такім прыніжэнні. Магчыма, ёй было ўсё роўна... Але я не хацела з гэтым змірыцца. Кінула на нейкі пуфік прыхоплены з сабой пухнаты ружовы рушнік і пакет з гумавымі пантофлямі і нязграбна падхапіла Юрасёву жонку пад пахі... Якой яна была худзенькай і лёгкай, нібыта лясная птушка...

Больш за ўсё я баялася, што яна пачне адбівацца і крычаць. Але Стэла паслухмяна ішла, і нават спрабавала гэта рабіць без маёй дапамогі. Юрася ў пакоі не было. Гадзіннікі рамантуе... Я ўсадзіла Стэлу на канапу... А што цяпер? Я чытала пра паводзіны наркаманаў... Стэла, відаць, адчула маю боязь і падняла вочы — я з палёгкай убачыла, што свядомасць хоць трохі вярнулася да яе.

— Дзякую... Вы не бойцеся... Зараз — гэта не найгоршае...

Я патроху пачала адыходзіць да дзвярэй — магчыма, мне яшчэ ўдасца паплаваць у басейне да вячэры...

— Чым вам яшчэ дапамагчы?

— Мне мог дапамагчы толькі адзін чалавек... Калі было зусім дрэнна — ён з’яўляўся, нібыта адчуваў... Яго больш няма... Хаця часам мне самой хацелася забіць яго...

Голас Стэлы гучаў гэтак санліва, быццам вось-вось перарвецца. Але мне раптам зрабілася горача ад здагадкі:

— Вы пра Аркадзя Баркуна? Гэта яго вы клікалі?

Стэла паспрабавала прыгладзіць рукой растрапаныя валасы, але непаслухмяныя пальцы толькі зблытвалі чорныя пасмачкі.

— Так, Аркадзь Баркун... Добразычлівы такі сябар... Багаты... Душэўны...— голас Стэлы гучаў горкай іроніяй.— А Юрась зусім не разбіраецца ў людзях, яго толькі лянівы не падмане. Хто-хто, а вы ж павінны гэта ведаць, Ганна... Дурань ён, Юрась... З самай горшай разнавіднасці — старанных дурняў. Вось і прыліпае да яго ўсялякая навалач. Хаця мне грэх асуджаць — на маім шляху навалачы траплялася яшчэ больш... Мне было шаснаццаць, а бацькаваму сябруку, вядомаму мастаку — за сорак... Ён прапанаваў дапамагчы «адчыніць браму натхнення». І зрабіў мне першы ўкол з «натхненнем»... А потым пацягнуў у ложак. А я доўга яшчэ верыла, што гэтак раблюся вялікай мастачкай! Але вы мяне шкадаваць не ўздумайце — вам недасяжныя тыя вяршыні і тыя глыбіні, якія адкрыліся мне! Я нізавошта не адмовілася б ад гэтага спазнання! — на твары Стэлы раптам загарэлася хворая чырвань, вочы фанатычна заблішчэлі, голас узвысіўся.— Ведаеце, я — Ева, якая дарэмна працягвае надкусаны яблык спалоханаму Адаму... Як на карціне Святаслава Рэрыха... Вы любіце Рэрыха-малодшага, дарэчы? Я дык люблю больш, чым старэйшага, Мікалая, той у сваіх карцінах хаваў веды за абрысамі гор і аблокаў. А Святаслаў выказваецца адкрыта, няхай наіўна, дзесьці — мовай кічу. Але яго пасланні ўцямныя і канкрэтныя! Не трэба баяцца адкусіць ад яблыка! Не трэба баяцца волі!

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)