Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 156
Перейти на страницу:

— Чалавек — трэска на вяршыні хвал i, i хваля круціць гэтую трэску так, як захоча,— неяк сказаў яму Ашавазда, калі яны ўдвух сядзелі на прасторнай тэрасе яго дома пасля гарачага, поўнага клопатаў i тлуму дня.

Алекса ўспомніў велізарныя, злавесныя, з шалёнымі белым i кончыкамі ўверсе валы Хвалынскага мора. Ix карабель стагнаў, трашчаў так, што валасы на галаве ўздымаліся i стаялі тырчма, заходзілася сэрца... але ж яны, трэскі, неяк выжылі. Ці самі яны, ix уменне, уратавала, щ мора злітавалася над імі дзеля таго, каб ен стращуся, згубіўся ў другім, агромністым, чужым свеце, што таксама падобны да мора! Закрыў вочы далонямі, паклаў галаву на цёплую яшчэ парэнчу тэрасы. I нечакана расказаў пра Бярозу i пра тое, што прывяло яго сюды, у дзікі, пустэльны край гор i снегу, што не растае нават летам.

Пасля яны доўга маўчалі. Ашавазда ўстаў, прынёс вузкагорлы збан, дзве піплы. Наліў віна, i адразу запахла ружовымі пялёсткамі, шафранам. Працягвуў адну піялу госцю.

Было ўжо зусім цёмна, неба, як заўсёды, засвяцілася безліччу светлых плямак, шурпата лягло над самымі ix галовамі радно Млечнага Шляху. Адзінокая зеленаватая зорка самотна ўстала на гарызонце.

— Зухра,— паказаў на яе Ашавазда.Некалі з-за гэтай прыгажуні два анёлы, Харут і Марут, саграшылі i панеслі страшную кару. Кінутыя ў бяздонны калодзеж у Вавілоне, яны стогнуць вось ужо колькі вякоў. Яе ж багі ўзялі на неба, каб ахоўвала на зямлі прыгажосць i музыку.

— Чаму ж яна, яна... што спакусіла нават анёлаў, не панесла за гэта кары? — Алекса падняў ацяжэлую галаву.

— A ў чым яе віна? — паціснуў плячыма Ашавазда.— Чараваць прыгажосцю не грэх. Грэх павялічваць зло на зямлі. Але Зухра была не вінаватая. Гэта яны, анёлы, смяяліся над людзьмі i патрабавалі, каб род чалавечы за грахі быў змецены або знішчаны. За Tóe i адправілі ix сюды ў чалавечым абліччы. Але выкрываць могуць многія, ды як вынесці цяжар гэтага грэшнага свету? Як пражыць у ім дастойна? Бачыш, гэтага те вытрымалі нават анёлы...

I ён паволі, з асалодай, выпіў яшчэ піялу смачнага, цяжкага віна, што хваляй пракочвалася па целе. Пасля, хістаючыся, пайшоў у дом; Алекса доўга сядзеў адзін, слухаючы, як стракочуць тутэйшыя конікі, i гледзячы на зорку. Уявіў, як недзе, у бездані, надрыўна i нязмоўчна стогнуць грэшныя анёлы, што не змаглі супрацьстаяць жаночай прыгажосці i навек загубілі сябе. Мабыць, i ён, Алекса, пакараны за гэта ж. Ды ёп думаў не толькі пра сябе, але i пра дзяўчыну. А яна... О, каб ведаць ранен, чым усё скончыцца! I чаму было дадзена такое каханне, якое павяло на край зямлі, а пасля бязлітасна ашукала, скамячыла, менавіта яму? Жывуць жа іншыя i жылі як людзі. Ён гатовы быў закрычаць, запытацца ў гэта и маўклівай зямлі, у зоркі, што адзінока трымцела над гарaMi: «За што?!» Але навокал толькі стракаталі конікі, востpa пахла ажыўшай ад гарачыні спякотнага дня травой, i тая хваля, можа, тая самая хваля, якая не дабіла яго там, на моры Хвалынскім, цяпер моцна i ўладарна стукала Ў грудзі, i ён, як ніколі за апошнія месяцы, адчуваў сябе трэскай... Так, так, маленькая, непрыкметная трэска, але навошта жыццю гэтак мучыць яе? I ён заплакаў, заскрыпеў зубамі, заматаў цяжкай галавой. I добра, што ніхто не бачьгў яго, не чуў, не спач'уваў...

Успомніўся Брачыславаў суд у грыдніцы, калі перад братчынай збіраліся на пасад старая чадзь, дваране i людзі меншыя — гараджане, запрошаныя да князя.

У той дзень стаялі перад усімі худы, русавалосы, з шалёнымі блакітнымі вачамі рамеснік i жонка яго — танклявая, пяшчотна-русявая, круглатварая кабета. Стаяла — i не маглі яны, маладыя дружыннікі, адвесці вачэй ад наставы яе, ад белай-белай шыі i вуснаў, што, як вішні, пунсавелі на гэтым спалоханым, але i адчужана-рашучым твары. I казалі муж i жонка рознае:

— А што мне, княжа, твой суд? — страсна гаварыў ён.— Я сам суджу сябе кожны дзень. Не! Кожную ноч. Ці ведаеш ты такія ночы, калі цемра згушчаецца да каменнасці i цела здаецца сасудам зла, выразаным у гэтым каменні, сасудам, які вось-вось зломіцца ад непамернага цяжару, што з усіх бакоў гняце яго? Я суджу сябе за Адамаў грэх, які з мяне зрабіў грэшніка, бо сказана: «Пакінь блізкіх сваіх, ускінь крыж свой i ідзі за мною». А я прыляпіўся душою да яе, доўгавалосай сястры змеевай — i бяссільны перад ёю! Царства духу прамяняў я на зямную ўцеху — але, божа міласэрны, ты бачыш, якія казні егіпецкія я цярнлю за яе, блудніцу вавілонскую!

I вочы яе таксама ўсныхнулі i як асвяцілі змрочным святлом жанчыну — танклявую, гнуткую, у скураных лапціках. Здавалася, успыхнулі медныя ўпрыгожанні — колты — на скронях, заіскрыліся ў ix блакітныя каменьчыкі.

— А што мне твой суд, княжа? — сказала i яна.— Я добрая хрысціянка i ў царкву хаджу кожную нядзелю, i ў хаце нашай вісіць абраз старадаўні — цэлы ураджаи лёну аддалі за яго! Але я выплакала сабе вочы, княжа, i каб не баялася загубіць сваю душу i гарэць у пекле, я б атруціла паганым грыбам гэтага чалавека або сама кінулася б у Палату.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)