Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Ён выглядаў устрывожаным, але гэтае пытанне, па меркаванні Гары, магло пачакаць.
— Распавядзі нам, што здарылася пасля таго, як мы пакінулі Нару, мы нічога не чулі з тых часоў, як бацька Рона сказаў нам, што сям’я ў бяспецы!
— Ну, Кінгслі выратаваў нас, — павольна прагаварыў Люпін. — Дзякуючы яго папярэджанню большасць госцяў змаглі дэзапарыраваць, перш чым яны прыбылі…
— Яны былі Пажыральнікамі Смерці, або людзьмі Міністэрства?
— І тымі, і іншымі, але ў сваіх намерах і мэтах яны цяпер цалкам аднолькавыя, — адказаў Люпін. — Іх было каля тузіна, але яны не ведалі, што ты быў там, Гары. Артур чуў чутку, што яны спрабавалі выкатаваць твае месцазнаходжанне ў Скрымджара, перш чым забілі яго, і калі гэта праўда, то ён цябе не выдаў.
Гары паглядзеў на Рона і Герміёну, іх твары выяўлялі сумесь шоку і падзякі, якую ён адчуў. Яму ніколі не падабаўся Скрымджар, але калі тое, што казаў Люпін з’яўлялася праўдай, апошнім яго дзеяннем была спроба абараніць Гары.
— Пажыральнікі Смерці абшукалі Нару зверху дадолу, — працягнуў Люпін. — Яны знайшлі крывасмока, але не захацелі да яго набліжацца. — Тады яны гадзінамі распытвалі тых з нас, хто застаўся. Яны спрабавалі атрымаць імфармацыю аб табе, Гары, але, вядома, ніхто, акрамя Ордэна не ведаў, што ты быў там. У той час, пакуль яны руйнавалі вяселле, вялікая колькасць Пажыральнікаў Смерці абыходзіла кожную хату ў краіне, звязанай з Ордэнам. Ніякіх Смерцяў, — дадаў ён хутка, апярэджваючы пытанне. — але яны былі грубыя. Яны спалілі хату Дзедалуса Дыгла, але, наколькі ты ведаеш, яго там не было, і выкарысталі заклён Круцыятус на сям’і Тонкс. Зноў жа спрабуючы вызначыць, куды ты дзеўся пасля таго, як жыў у іх. Яны ў парадку — узрушаныя, вядома, але ў астатнім — нармалёва.
— Пажыральнікі Смерці прарваліся праз усе гэтыя загараджальныя заклёны? — спытаў Гары, успамінаючы, наколькі “эфектыўнымі” яны былі ўначы, калі ён разбіўся ў садзе бацькоў Тонкс.
— Табе прыйдзецца зразумець, Гары, што Пажыральнікі Смерці цяпер маюць усю магутнасць Міністэрства на сваім баку, — уздыхнуў Люпін. — У іх ёсць права на накладанне жорсткіх заклёнаў без страху індэнтыфікацыі або арышту. Ім атрымалася абыйсці ўсе ахоўныя заклёны, якія мы насылалі супраць іх, і акрамя таго, яны абсалютна адкрыта заяўлялі аб прычыне свайго прыходу.
— І яны не спрабуюць даць апраўданне таму, што выпытваюць месцазнаходжанне Гары ў людзей? — спытала Герміёна нізкім голасам.
— Ну… — вымавіў Люпін. Ён секунду вагаўся, затым усёткі выняў складзены выпуск “Штодзённага Вяшчуна.”
— Вось, — паказаў ён, паклаўшы яго на стол перад Гары. — Рана або позна ты ўсё роўна б пазнаў. Апраўданне тваіх праследавальнікаў.
Гары разгарнуў газету. Яго велізарны твар на фатаграфіі запаўняў усю першую старонку. Ён прачытаў загаловак над ім:
Адшукваецца для інтэрв’ю
Аб смерці Альбуса Дамблдора
Рон і Герміёна зараўлі ад абуранасці, але Гары маўчаў. Ён адклаў газету ў бок, яму не жадалася чытаць далей. Ён ведаў, пра што будзе ў артыкуле. Ніхто іншы, як той, хто быў на вяршыні вежы, калі Дамблдор памёр, мог ведаць, хто на самай справе забіў яго, і, як распавяла чарадзейнаму міру Рыта Скітар, Гары бачылі, калі ён ўцякаў з гэтага месца секундай пазней пасля падзення Дамблдора.
— Мне вельмі шкада, Гары, — прагаварыў Люпін.
— Дык Пажыральнікі таксама кантралююць і “Штодзённы Вяшчун”? — з лютасцю спытала Герміёна.
Люпін кіўнуў.
— Але людзі ж разумеюць, што на самай справе адбываецца?
— Пераварот быў гладкім і практычна ціхім, — занепакоена адказаў Люпін. — Афіцыйнае прыкрыццё яго забойства — сыход у адстаўку, яго падмяніў Піюс Цікнэс, які знаходзіцца пад дзеяннем заклёна Імперыюс.
— Чаму ж Вальдэморт не абвясціў сябе Міністрам Магіі? — спытаў Рон.
Люпін засмяяўся.
— Яму не трэба гэта, Рон. На самай справе ён з’яўляецца Міністрам, але чаму ён павінен сядзець у міністэрскім крэсле? Яго марыянетка, Цікнэс, клапоціцца аб паўсядзённых справах, даючы Вальдэморту волю ў павелічэнні яго наплыву на Міністэрства.
Як і трэба было чакаць, шматлікія людзі зразумелі, што адбылося: у палітыцы Міністэрства за апошнія два дні адбыліся занадта сур’ёзныя змены, шмат хто шэпчацца аб тым, што за гэтым можа стаяць Вальдэморт. Але, паміж тым, вось дзе ісціна: яны шэпчуць. Яны баяцца спадзявацца адзін на аднаго, не ведаючы, каму верыць, яны баяцца адкрыта выказваць сваё меркаванне, баючыся, што іх падазроны верныя і іх сем’і пад прыцэлам. Так, Вальдэморт вядзе вельмі разумную гульню. Абвяшчэнне сябе Міністрам, парадзіла б адкрытае супрацьстаянне. Застаючыся замаскіраваным, ён парадзіў замешанне, няўпэўнасць і страх.