Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 245
Перейти на страницу:

— Так што, ты не можаш знайсці ніякага карыснага занятку?

— Якога, чытання дзіцячых баек, напрыклад?

— Дамблдор пакінуў мне гэтую кнігу, Рон…

— І ён пакінуў мне Дэлюмінатар, магчыма чакаючы, што я буду яго выкарыстоўваць!

Не ў сілах вынесці лаянку, Гары выслізнуў з пакоя, не заўважны імі. Ён накіраваўся ўніз, у бок кухні, якую ён наведваў таму, што быў упэўнены: Крычар, хутчэй за ўсё, з’явіцца ў гэтым месцы. На паўдарогі ўніз па лесвічным пралёце, які вядзе ў гасціную, ён пачуў лёгкае паляпванне па дзвярах, затым металічныя пстрычкі і ляск ланцужка.

Кожны нерв у яго целе, здавалася, туга нацягнуўся. Ён выцягнуў палачку, кінуўся ў цень каля адсечаных галоў эльфаў і стаў чакаць. Дзверы адкрыліся: ён убачыў квадрацік зіготкага святла ад лямпы знадворку, затым фігура ў мантыі павольна ступіла ў залу і зачыніла за сабой дзверы. Няпрошаны госць ступіў наперад, і голас Мудзі спытаў: “Сэверус Снэйп?”. Затым фігура пылу вырасла з іншага канца залы і накінулася на яго, паднімаючы сваю мёртвую руку.

— Гэта не я забіў цябе, Альбус, — сказаў ціхі голас.

Заклён быў зняты: пыльная фігура зноў падарвалася, і стала немагчыма адрозніць таго, хто прыйшоў у шчыльным шэрым воблаку, якое яна пакінула ззаду.

Гары паказаў палачкай у яго цэнтр:

— Не рухайцеся!

Ён забыў аб партрэце місіс Блэк. Пры гуку яго крыку, фіранкі, якія закрывалі яе партрэт, адляцелі, і яна пачала крычаць:

— Бруднакроўкі і паўкроўкі ганьбяць маю хату!..

Рон і Герміёна з шумам спусціліся на пралёт па лесвіцы і ўсталі за спіной Гары, наставіўшы, як і ён, палачкі на незнаёмага мужчыну, які стаяў у пярэднім пакоі з паднятымі рукамі.

— Прыцішце ваш запал, гэта я Рэмус!

— О, хвала нябёсам, — слаба вымавіла Герміёна, у гэты раз перакладаючы палачку на місіс Блэк; з раптоўным шумам фіранкі зачыніліся і наступіла цішыня. Рон вельмі нізка апусціў сваю палачку, але Гары не зрабіў гэтага:

— Пакажыся! — сказаў ён у адказ.

Люпін прайшоў наперад, у прамяні святла ад лямпы, з ўсё яшчэ паднятымі ў знак капітуляцыі рукамі:

— Я — Рэмус Джон Люпін, пярэварацень, таксама вядомы як Лунацік, адзін з чатырох стваральнікаў карты Марадзёраў, жанаты на Німфадоры, якую звычыйна ўсе завуць Тонкс, я навучыў цябе выпускаць Патронуса, Гары, які прымае форму самца аленя.

— Усё добра, — прагаварыў Гары, апускаючы палачку. — Але мне ж трэба было праверыць, ці не так?

— Як ваш былы настаўнік па абароне ад цёмных мастацтваў, я цалкам згодзен з тым, што вы павінны былі праверыць. Рон, Герміёна, вы не павінны былі так хутка паніжаць сваю абарону.

Яны збеглі з лесвіцы да яго. Загорнуты ў тоўстую дарожную мантыю, ён выглядаў стомленым, але задаволеным магчымасцю ўбачыць іх.

— Такім чынам, ніякіх слядоў Сэверуса? — спытаў ён.

— Не, — пакачаў галовой Гары. — Што адбываецца? Усё ў парадку?

— Так, — адказаў Люпін. — Але за намі назіраюць. На плошчы стаіць парачка Пажыральнікаў Смерці…

— Мы ведаем…

— Мне прыйшлося апарыраваць вельмі акуратна, прама на верхнюю ступеньку перад дзвярмі, каб быць упэўненым, што яны не заўважаць мяне. Яне не могуць ведаць, што ты тут, прынамсі, я ўпэўнены, што ў іх значна больш людзей у іншых месцах; яны перакопваюць усё, што мае хоць нейкае стаўленне да цябе, Гары. Давайце спусцімся ўніз, мне трэба многае распавесці і я жадаю ведаць, што здарылася пасля таго, як вы пакінулі Нару.

Яны спусціліся ў кухню, дзе Герміёна наставіла палачку на камінную рашотку. Полымя разгарэлася неадкладна: яно стварала ілюзію камфорту ў сценах з суцэльнага камення і адлюстроўвалася ў доўгім драўляным стале. Люпін выняў з дарожнай мантыі некалькі бутэлек з усладэлем, і яны прыселі.

— Я быў у горадзе тры дні таму, але тады мне прыйшлося адрывацца ад Пажыральніка Смерці, які пераследваў мяне, — пачаў Люпін. — Такім чынам, вы адразу накіраваліся сюды прама пасля вяселя?

— Не, — запярэчыў Гары. — Спачатку мы сутыкнуліся з парачкай Пажыральнікаў Смерці ў кафэ на Тотнэм-Корт-Роўд.

Ад нечаканасці Люпін выплюхнуў перад сабой амаль увесь усладэль:

— Што?

Яны растлумачылі, што адбылося. Калі яны скончылі, Люпін выглядаў ашаломленым:

— Але як яны знайшлі вас так хутка? Апарыруючага немагчыма адсачыць, калі нагляд не вядзецца з месца яго знікнення.

— Але ж не падобна было, што яны проста прагульваліся па Тотнэм-Корт-Роўд у гэты час, ці не так?

— Мы задаваліся пытаннем, — асцярожна вымавіла Герміёна. — ці можа След усё яшчэ застацца на Гары?

— Гэта немагчыма, — неадкладна адказаў Люпін, Рон выцягнуўся і Гары адчуў моцнае палягчэнне. — Акрамя ўсяго астатняга, яны б сапраўды ведалі, што Гары знаходзіцца тут, калі б на ім усё яшчэ быў След, верна? Але я не разумею, як яны адсачылі вас да Тотнэм-Корт-Роўд, вось, што хвалюе, сапраўды хвалюе.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)